• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.05.2018 | Грамадства

Калі ў галаве каша: “Крым не расійскі, а Вільня наша”

Чарговы раз заходзіш на фэйсбук… Шукаеш у стужцы цікавыя ідэі, падзеі і проста думкі. Але апынаешся не ў “тут і цяпер”, а ў бясконцых спрэчках саманазваных шляхетаў у выгнанні, якія дасюль не вызначыліся з назвай і тэрыторыяй краіны, якая не паўстала.

І каб гэта была проста гістарычная дыскусія, дык не – “новая шляхта” жыве сваімі міфамі, ворагамі і гісторыяй. Карацей, паралельнае існаванне ў рэжыме анлайн. Халера, можа, хопіць выдумляць праблемы на мінулым і курчыць з сябе ахвяраў? Паверце, гісторыя гэтая не ўнікальная.

 Беларусь і Літва. Беларусь і Польшча. Беларусь і Украіна. І гэта не толькі пра беларускія тэрытарыяльныя прэтэнзіі. Большасць змагароў за гістарычную праўду нават не задумваецца, што не толькі яны могуць з сябе рабіць ахвяраў сусветнай несправядлівасці. А вось, напрыклад, вяртанне Заходняй Беларусі светам было ў свой час прызнанае незаконнай анексіяй, вы пра гэта ведалі? Хаця навошта пра гэта казаць, калі прасцей бачыць толькі сябе як пакрыўджаную ахвяру?

Украіна. Смешна чытаць заявы пра тое, нібыта з імі ў нас ніколі не было канфліктаў і тэрытарыяльных прэтэнзій (Хмяльніцкі тут чамусьці не згадваецца). Паспяшаюся расчараваць: калі казаць пра гістарычныя крыўды, то што вы скажаце, прыкладам, пра існаванне тэорыі аб украінскім Палессі? Маўчаць “фэйсбукі”, бо вырашылі адзінага сябра сабе пакінуць.

Літва? Уявіце сабе, не толькі беларусы могуць крычаць пра адабраныя землі. А размова тут пра тэрыторыі Беларусі, якія, паводле немцаў часоў Першай сусветнай вайны, мусілі адысці менавіта Літве. А гэта ўвесь захад Беларусі да Брэста.

Я тут не кажу як прафесійны гісторык, а падводжу да таго, што пакрыўджанага можа з сябе зрабіць любы народ. І так ужо склалася, што насамрэч беларускія прэтэнзіі выглядаюць даволі блякла, калі параўнаць гэта з колькасцю прэтэнзій да нас. І заўважце, гэта ўсё без уліку Расіі.

Окей, з тэрыторыямі, дапусцім, разабраліся. А што тады рабіць з саманазвай?

“Кім будзеце, пан? Мужыком-быдларусам ці шляхетным літвінам?” – класіка жанру пытання ідэнтычнасці і маральнай спадчыны. Дык хто галоўны спадкаемца? Як правільна называцца? Хто вінаваты? Усё падробка, нас падманулі і зламалі!

Гэтыя праблемы сапраўды хвалююць і падаюцца найважнейшымі адносна вялікай колькасці людзей, нягледзячы на даволі сумны стан спраў у сучаснай Беларусі. А я нагадаю, што мы жывём у ХХІ стагоддзі ў сучаснай краіне пад назвай Беларусь – ну, гэта каб мы канчаткова не зляцелі ў мінулае жыццё.

Дык як вырашыць гэтае пытанне? А я адкажу: тут ці кампраміс, ці проста “забіць”. Ну сапраўды, паглядзіце, колькі такога ў свеце! Румыны, напрыклад, лічаць сябе ледзь не галоўнымі спадкаемцамі рымлян. Ці ведалі? А яны не толькі так лічаць, але яшчэ і проста ненавідзяць арабаў. Каб пра гэта даведацца, ісці далёка не трэба: пачытайце поўную версію іх дзяржаўнага гімна. Гэта меркаванне Румыніі, але ж… Цікава, ці згодная з гэтым Італія. Мне падаецца, што не, але гэта нікога не хвалюе.

А гэта толькі адзін прыклад. Калі ж капнуць глыбей, атрымаем цэлы шэраг розных падстаў пачаць сусветную вайну за гістарычную праўду. Тут паляцяць усе галовы, асабліва ў Еўропе. А самае галоўнае – гэтая вайна прывядзе да яшчэ большай гістарычнай няпраўды, якая прывядзе да яшчэ адной вайны, і так па коле. Бо забыліся сказаць: тэрытарыяльныя прэтэнзіі за чалавечую гісторыю былі абсалютна розныя, таму ў залежнасці ад мапы можна прыдумаць чарговую прычыну вярнуць яшчэ сабе нешта. Але ж… у суседзяў такіх чароўных мапаў не менш…

І што будзем рабіць? Запасацца пастамі ў ФБ, жыць старымі мапамі і прыдуманымі крыўдамі, пакуль нават тое, што ёсць, развальваецца? Ну, гэта традыцыйны і просты прынцып, але жыццё лепшым ад гэтага не стане. Ну, можа, толькі адкапаеце ці прыдумаеце сабе нейкі старажытны шляхетны род, герб якога будзе прыгожа, на зайздрасць усім, вісець на вашай аватарцы.

Можа, проста досыць? Можа, прыйшоў час узяцца за сучаснасць? Паверце, тут працы хопіць. Час разам будаваць дзяржаву, за якую не будзе сорамна, га?

 

Багдан Сакалоў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам

Старшы аналітык «Цэнтра новых ідэй» і экс-дыпламат Павел Мацукевіч піша ў выданні "Новы час" пра рэпатрыяцыю нацыянальных...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип