• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.12.2018 | Новы год і Каляды

Для аматараў традыцыйнай культуры. Калядныя абрады Міншчыны

Сёння ў сталіцы прапановаў, дзе і як бавіць святочныя вечары, нямала: спектаклі, канцэрты, фэсты, клубы, забаўляльныя праграмы ў аквапарку і шмат іншага на любы густ. Але, калі вы прыхільнік традыцыйнай культуры, ці стаміліся ад клубнай музыкі і гарадскога гламуру, ці да вас прыехаў сябра-іншаземец, то сталічныя івэнты не падыдуць.

У такім выпадку варта адправіцца ў калядную вандроўку па Міншчыне. Жывая традыцыя падорыць вам адчуванне сапраўднага цуду, перанясе вас у часе і дасць магчымасць адпачыць і забавіцца па метадах продкаў ды яшчэ паўдзельнічаць у разнастайных рытуалах: на здароўе, на паляпшэнне дабрабыту, на выкананне запаветных мараў…

У Мінскай вобласці праводзяцца тры буйныя калядныя абрады: “Цары” (в. Семежава Капыльскага раёна), Шчадрэц (в. Рог Салігорскага раёна) і “Цягнуць Каляду на дуба” (в. Новіны Бярэзінскага раёна). Гэтыя абрады маюць статус аб’екта нематэрыяльнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і праводзяцца штогадова ў адны і тыя ж даты: “Цары” і “Шчадрэц” – 13 студзеня, “Цягнуць Каляду на дуба” – 21 студзеня, – і з максімальным захаваннем старажытных рытуальных дзеянняў. На любы з іх можна завітаць, узяўшы з сабой тэрмас з кавай ці гарбатай, цёплую вопратку ды вясёлы настрой.

Што вас чакае? Ідзём па парадку. На Шчодры вечар (13 студзеня) можна пакалядаваць з царамі ў вёсцы Семежава альбо прайсціся вясёлым гуртам, які ўзначальвае Дзед-продак, па вёсках Рог і Восава.

Абрад “Цары”, дарэчы, мае значэнне не толькі для Беларусі, але і ўнесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, якой патрабуецца ахова. Абрадавае дзеянне ўяўляе сабой каляднае шэсце па вёсцы. У гурт калядных цароў уваходзяць сем маладых хлопцаў, апранутых у адмысловыя касцюмы. Кожны Цар мае пэўнае імя: Цар Максімільян, Цар Мамай і г.д. – і паводзіць сябе ў адпаведнасці з гэтым вобразам. Акрамя “цароў” у калядным гурце знаходзяцца Лекар, Музыка і Барабаншчык, а таксама Дзед і Баба. Ролю Дзеда звычайна выконвае дзяўчына, апранутая ў бруднае, рванае мужчынскае адзенне. Ролю Бабы выконвае хлопецуў жаночым адзенні. Гэтыя персанажы забаўляюць гледачоў, робяць усялякую шкоду, крадуць рэчы ў гаспадароў і гасцей.

 

З Царамі ходзяць таксама механоша і музыка. Наперадзе ідзе першы Цар – самы прыгожы і вясёлы хлопец, заключнымі ідуць барабаншчык з музыкам і механошам. Механоша ідзе з мяшком і цягне санкі, на якіх стаіць “трон”, які сімвалізуе ўладу Цароў. Лекар у гэтым гурце – галоўны камандзір, ідзе збоку і кажа, у якую хату заходзіць калядоўшчыкам. Маршыруюць Цары пад гукі барабана, побач з імі бягуць Дзед і Баба. Ходзяць у тыя хаты, дзе жывуць незамужнія дзяўчаты, або туды, куды запрашаюць загадзя. Зайшоўшы ў хату, разыгрываюць сцэнкі з бойкамі паміж Царамі, “параненых” Лекар пачынае “лячыць”, забаўляючы гледачоў жартамі. Баба і Дзед не пакідаюць без увагі прысутных. Прайсціся па вёсцы разам з вясёлым гуртам збіраецца падчас да некалькіх соцень чалавек, то сумна не будзе!

“Шчадрэц” праводзіцца таксама 13 студзеня і з’яўляецца адметнай праявай традыцыйнай культуры. Абрад шчадравання належыць да найбольш архаічных навагодніх віншавальных абыходных абрадаў, пашыраных пераважна на Беларускім Палессі. Да нашага часу ў “Шчадрацы” захавалася класічная структура, у якой выдзяляюцца тры часткі: зварот да гаспадароў з просьбай дазволіць пашчадраваць; выкананне абрадавага тэксту і гульні-паказу; адорванне калядоўшчыкаў. Шчадруюць у дзвюх вёсках: Рогу і суседнім Восаве. Звычайна гэта ўдзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Палескія крыніцы”. Абрадавыя традыцыі перадаюцца вусна. Дзеці з задавальненнем удзельнічаюць у абрадзе, пачынаючы яго пад вокнамі. За дзецьмі ў акно грукае Дзед – унікальны персанаж у гурце. Ён ходзіць у берасцяной масцы, аналагаў якой больш нідзе няма. Адноўленая гэтая маска была ў 2010 годзе Аляксандрам Леанідавічам Дубіцкім, мастацкім кіраўніком Восаўскага СДК, і яго вучнямі.  Іншыя персанажы ў калядным гурце – Конь, Журавель, Цыган, Цыганка, Баба. Яшчэ адзін з галоўных персанажаў – Каза. У гэтым абрадзе ў казу не пераапранаюцца, а носяць з сабой спецыяльную ляльку. З гуртам таксама ходзяць зорканоша і механоша, баба-засявальніца, жанчыны-шчадрухі і музыкі. Дзед першым заходзіць у хату і стукае кіем у столь. Калі ў хаце ёсць незамужняя дзяўчына ці халасты хлапец, для іх спяваюць адмысловыя песні. Дзед, агледзеўшы хату, кажа, што шукаў тут скарб, ды не знайшоў. Тады гаспадар дае Дзеду грошы – каб у сям’і ўвесь год быў дастатак, а гаспадыня выносіць пачастункі: хлеб, каўбасу, сала, семкі.

“Шчадрэц” не такі вясёлы, як “Цары”, ён больш скіраваны ў глыбінны сэнс калядавання, а не на вонкавую атрыбутыку. Тут можна атрымаць асалоду ад яднання з традыцыямі продкаў, паразважаць на адвечныя тэмы, зазірнуць у далёкую-далёкую мінуўшчыну.

Закрываецца цыкл калядных святаў у Бярэзінскім раёне. Тут, у вёсцы Новіны, 21 студзеня штогод адбываецца абрад “Цягнуць Каляду на дуба”. Таксама досыць архаічны абрад, які захаваўся ў жывой традыцыі ў вёсцы Новіны, а некалі быў шырока распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Бярэзіншчыны. Зранку ўдзельнікі абраду збіраюцца і ўпрыгожваюць Каляду – зажыначны сноп саломы, які заўсёды захоўваўся і прыносіўся ў хату перад першай каляднай куццёй і стаяў у чырвоным куце ўсё свята. Абрад прысвечаны перш за ўсё забеспячэнню добрага ўраджаю ў новым годзе. Саламяная Каляда – абярог поля і вёскі.

Пачынаецца абрад з прыгатавання адмысловай куцці. Звараную ў чыгунку або гліняным гаршку кашу ставяць на сена, бяруць старое кола ад воза або барану і вязуць на санях да дуба. На саначках сядзіць і трымае ўсё гэта выбраная з вёскі жанчына сталага ўзросту, астатнія ўдзельнікі ідуць за ёй (едуць на кані альбо на аўто). Пад’язджаючы да дуба, тыя, хто вязе санкі з Калядой (звычайна двое мужчын), імкнуцца іх перакуліць, “каб каша разляцелася”. Лічыцца, што гэта спрыяе ўрадлівасці. Старое кола і саламяную ляльку з мінулага года скідаюць з дуба і падпальваюць, а на дуб усцягваюць новую Каляду. Спяваюць абрадавыя песні, водзяць карагод вакол дуба, а потым п’юць гарэлку і закусваюць пад дубам, затым ідуць да месца збору, дзе адбываецца сумесная вячэра ў складчыну (сёння гэта мясцовы Дом культуры). Гэта апошні вечар перад новым працоўным годам – на вёсцы ўжо час рыхтавацца да пасадак у палях і гародах. Таму на гэтай гулянцы “адрываюцца” напоўніцу:  танцуюць, спяваюць, гуляюць у розныя гульні.

Дарэчы, дуб падчас узняцця на яго Каляды можна папрасіць выканаць адно жаданне. Удзельнікі абраду запэўніваюць, што яно абавязкова здзейсніцца цягам года.

Зацікавіліся? То збіраемся ў калядную вандроўку!

 

 

Ева Вецер

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Кіно

Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва

Беларускія вучоныя перадалі ў дзяржархіў зняты 60 гадоў таму дакументальны фільм «Старажытны беларускі народны тэатр». ...

valiancina_shauchenka
Культура

Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Культура беларускай дудкі на Гродзеншчыне» будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ

У залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь зараз працуе выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»

Гэта не мы пішам тэксты. Гэта тэксты гадуюць — і ратуюць — сваіх райтараў. У новым выпуску падкасту «Літрадыё»...

Апошнія навіны

    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна
    Вандруем разам
    Вандруем з «Будзьма!»: што паглядзець у Лагішыне і Пагосце-Загародскім
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Кулеш па-палеску. Каша часоў Баторыя для вандровак і паходаў
    Замежжа
    Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    Грамадства
    Абвешчаны збор сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядулю
    Грамадства Музыка
    Першаму пілоту падрыхтавацца! Фонк па-беларуску і рок-рэлізы тыдня

Афіша

  • 29.05 — 28.05

    Беларускія выдаўцы і літаратары на міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип