Кампанія “Будзьма беларусамі!” і Саюз беларускіх пісьменнікаў падрыхтавалі для вас і вашых дзетак сапраўдны калядны падарунак – цэлы шэраг мерапрыемстваў, якія адбудуцца 22 і 23 снежня.
22 снежня ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя Астроўскага адбудуцца цэлых два нашых мерапрыемствы:
А 11-й тэатр “Лямцавая батлейка” пакажа спектакль “Мама Му, Крумкач і Каляды” пра самую знакамітую шведскую карову Маму Му і ейнага сябра Крумкача, якія падарункі, упрыгожваюць ялінку і робяць цуды!
А 14-й мастачка i народны майстар выцiнанкi Вольга Бабурына правядзе майстар-клас “Час сняжынак і анёлаў”. Колькасць месцаў абмежаваная, таму неабходна папярэдне запісацца па тэлефоне: (8017)-277-13-63.
23 снежня а 15-й у Музеі гісторыі беларускай літаратуры распачнецца “Каляднае падарожжа з Фіндусам і Пэтсанам”, якія даўно палюбіліся беларускім дзеткам. Гэта будзе інтэрактыўная гульня-падарожжа з героямі кніг шведскага пісьменніка Свэна Нурдквіста. Вас чакаюць: музыка, песні, калядныя цуды, конкурсы, прызы і паштоўкі з аўтографамі знакамітых асоб!
Таксама працягваецца акцыя “Калядныя сьвяты з Пэтсанам і Фіндусам”! Замаўляйце на сайце knihi.by да 18 снежня кнігі, календары і дыскі зь гісторыямі пра Пэтсана і Фіндуса на агульную суму ад 55 рублёў, пазначайце ў камэнтары да замовы “Калядная каша па акцыі” і атрымаеце ў падарунак кнігу Свэна Нурдквіста “Калядная каша”. Падрабязней пра акцыю тут.