• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.12.2021 | Гісторыя Каляндар

6-12 снежня. Што святкуем? Па чым сумуем?

6-12 снежня. Што святкуем? Па чым сумуем? Прапануем Вам падборку знакавых дат на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


6 снежня

1925. Першая Усебеларуская выстава

Мастацкая выстава была прымеркаваная адразу да двух датаў: 20-годдзя пачатку Першай рускай рэвалюцыі ды 400-годдзя беларускага кнігадруку. У гэтым добра прасочваўся пасыл нацыянал-камуністаў, якія на той час кіравалі БССР: сацыялістычны змест + нацыянальная форма.

Вокладка каталогу Першай усебеларускай выставы - 1925.JPG

Выстава праходзіла ў Мінску ў будынку Камуністычнага універсітэта (сёння — Кірава, 21). Рэдактарам каталога і адным з куратараў выступіў Мікола Шчакаціхін. На выставе былі прадстаўленыя размаітыя творы: ад арыгінальных старадрукаў скарынаўскіх часоў да карцін тагачасных беларускіх мастакоў. Агулам – больш 1000 твораў.

Падзея выявілася ўнікальнай, бо далёка не ўсе творцы ў далейшым перажылі сталінскія рэпрэсіі: уключна са Шчакаціхіным, які загінуў у 1940-м у няволі ад туберкулёзу. Не ўсе творы мастацтва перажылі Другую Сусветную: крыж Еўфрасінні знік і дагэтуль не знойдзены. Першая Усебеларуская выстава была пікам палітыкі беларусізацыі ў мастацкім і культурным сэнсах.

7 снежня

1928. Нарадзіўся Радзім Гарэцкі

Магутная постаць Радзіма Гарэцкага часта хаваецца ў ценю ягоных сваякоў: дзядзькі Максіма Гарэцкага ды бацькі Гаўрылы Гарэцкага. Разам з тым, Радзім Гаўрылавіч — ці не самы вядомы беларускі геолаг, акадэмік АН БССР, доктар геолага-мінералагічных навук, замежны чалец АН РФ.

Радзім Гарэцкі.jpg

Калі ў 1930-х на сям’ю Гарэцкіх абрынуліся рэпрэсіі, Радзім быў вымушаны жыць на чужыне — у Рыбінску, Мядзвежагорску, Салікамску ды інш. Пасля быў Маскоўскі нафтавы інстытут. Затым — доўгія падарожжы па Казахстане і Сярэдняй Азіі, пошукі газу і праца над праблемамі тэктанічных пліт.

З 1971-га праца Гарэцкага звязаная з Беларуссю. За гады плённай працы ў Інстытуце геахіміі і геафізікі АН БССР ён стаў агульнапрызнаным мэтрам рэгіёна па пытаннях тэктонікі. Ён жа пазней стаў дырэктарам Інстытута. За плячыма Гарэцкага безліч публікацый, манаграфій і карт, у тым ліку — Тэктанічная карта Беларусі. Пра трагічныя лёсы свайго бацькі і дзядзькі Гарэцкі напісаў кнігу ўспамінаў «Ахвярую сваім Я».

8 снежня

1432. Ашмянская бітва

Першая буйная баталія феадальнай вайны ў ВКЛ, якая пачалася пасля смерці Вітаўта. Моцнай рукой Вітаўт стрымліваў супярэчнасці вялікай дзяржавы, супакойваў амбіцыі сваіх сваякоў і прыхільнікаў. Праз 2 гады пасля яго скону пачалася сапраўдная грамадзянская вайна. Дзяржава фактычна падзялілася на Літоўскае і Рускае княствы.

Ашмянская бітва.jpg

На чале «літоўскай» партыі стаяў Жыгімонт Кейстутавіч. На ягоным баку былі літоўцы, жамайты ды палякі з Падляшша. «Рускую» партыю ачольваў Свідрыгайла, які заручыўся падтрымкай Цвяры ды ўсходніх праваслаўных земляў. Гэтыя сілы і сустрэліся пад Ашмянамі: напачатку перамагаў Свідрыгайла ды нават гнаў войска праціўніка некалькі міль, але ўрэшце перамог Кейстут.

Шматлікія прыхільнікі Свідрыгайлы — князі і баяры — трыпілі ў палон. Храніст Длугаш піша пра 10 000 забітых і 4 000 палонных з войска Свідрыгайлы, але гэта перабольшванні. Феадальная вайна трывала да 1435 года і скончылася перамогай Жыгімонта. Вынік вайны вызначыў далейшы заходні геапалітычны вектар развіцця ВКЛ.

9 снежня

1891. Нарадзіўся Максім Багдановіч

Багдановіч заслужана лічыцца адным са стваральнікаў мадэрнай беларускай літаратуры, найперш — паэзіі. Вершы і санеты Багдановіча апынуліся сумессю рамантызму, сімвалізму, антычных матываў, роднага і замежнага, нацыянальнага і сацыяльнага...

Максім Багдановіч.jpg

Пры жыцці Багдановіча выйшаў усяго адзін ягоны зборнік — «Вянок» — але ў ім, нібы ў мікрачыпе, былі ўкладзеныя ўсе асноўныя сэнсы беларускай дарэвалюцыйнай паэзіі. Кажуць, на Багдановіча паўплывалі доўгія гады жыцця ў Расіі: адсюль светлы сум па Бацькаўшчыне. Магчыма, абвостранае адчуванне прыгажосці ды хуткага канца ўзнікла праз сухоты, якія ўрэшце і забілі паэта.

Помнікі паэту ёсць у Мінску і Яраслаўлі, а геаграфія дамоў-музеяў ды памятных мясцінаў — шырэйшая. Але найлепшым мемарыялам творцу сталі ягоныя вершы: «Паміж пяскоў егіпецкай зямлі», «Зорка Венера», «Пагоня»... Гэтыя ды іншыя творы, прадэкламаваныя і пераспяваныя безліч разоў, будуць жыць столькі, колькі Радзіма паэта.

10 снежня

1870. Нарадзіўся Фердынанд Рушчыц

Мастак, педагог, краязнавец і тэатральны дэкаратар, на спадчыну якога прэтэндуюць і беларусы, і палякі. Рушчыц нарадзіўся на Ашмяншчыне ў старой шляхецкай сям’і. Вучыўся ў Мінску і Пецярбургу, пасля чаго пачаў доўгі творчы ваяж па Еўропе, дзе ладзіў багата выставаў. Родным горадам лічыў Вільню, сябе называў «тутэйшым».

Фердынанд Рушчыц.jpg

«Трыццацігадовая мастацкая дыктатура Рушчыца — гэта новы залаты век у адроджанай Вільні» — падсумоўваў эпоху дзейнасці творцы адзін з польскіх пісьменнікаў. Тут Рушчыц удзельнічаў у рэнавацыі універсітэта Стэфана Баторыя ў міжваенны час. Выхаваў дзясяткі вучняў, сярод якіх беларускія мастакі Пётра Сергіевіч і Міхаіл Сяўрук.

Рушчыц — сапраўдны імпрэсіяніст, натхнёны краявідамі і сюжэтамі нашага краю. Карціны «Зямля», «Ля касцёла», «Старыя яблыні», «Пустэча. Восеньскі вечар» — гімн эстэтыцы Віленшчыны і Заходняй Беларусі. Памёр творца ў 1936 годзе, пахаваны на вясковых могілках у родным Багданаве.

11 снежня

2002. Памёр Сяргей Грахоўскі

Пісьменнік, мемуарыст і перакладчык сышоў на 89-м годзе жыцця ў Мінску. Узрост можа падацца дзіўным, калі ўлічыць колькасць выпрабаванняў, якія зведаў творца: арышт, допыты, лагер, ссылка, паўторны арышт, лагер, вызваленне і... страх, які крочыў за Грахоўскім доўгія наступныя гады. Тая самая «звычка абарочвацца», пра якую пісаў аўтар у мемуарах.

Сяргей Грахоўскі.jpg

Грахоўскі пачынаў як карэктар у Дзяржвыдавецтве БССР, працаваў у «Чырвонай змене». Пісаў вершы, перакладаў на беларускую Жуля Верна і Гайдара. Быў арыштаваны ў 1936 годзе і канчаткова выкараскаўся са зняволення адно пасля смерці Сталіна. Свае прыгоды і пакуты апісаў у трылогіі мемуараў: «Такія сінія снягі», «Зона маўчання», «З воўчым білетам».

У савецкі час, па вяртанні ў БССР, пісаў прозу і публіцыстыку: кнігі пра Мінск, сцэнары да кінафільмаў, лірычную прозу ды вершы. Перакладаў на беларускую творы Шаўчэнкі, Пушкіна, Блока, Гамзатава ды інш. Лаўрэат шматлікіх прэмій. Пасля смерці на доме пісьменніка на Незалежнасці, 47 усталявалі мемарыяльную шыльду.

12 снежня

1586. Памёр Стэфан Баторый

Манарх і ваявода сышоў з жыцця на 53-м годзе жыцця ў Гродне. Смерць моцнага ўладара выклікала спрэчкі сярод элітаў: ці не быў кароль і вялікі князь атручаны? Было праведзенае першае ва Усходняй Еўропе анатамічнае ўскрыццё цела. Зрабіў яго гарадзенскі акушэр Ян Зігуліц 14 снежня, праз два дні пасля смерці.

Надмагілле Баторыя ў Вавелі.jpg
Надмагілле Стэфана Баторыя ў Вавелі

Ускрыццё нібы давяло, што Баторый памёр з натуральных прычын, бо меў праблемы з пячонкай (любоў караля да такайскіх вінаў, якія яму прывозілі з роднай Трансільваніі, была ўсім вядомая). Але гісторыкі дагэтуль спрачаюцца: па адной з версій, хворага ўладара працяглы час лекавалі няслушным чынам, што паскорыла ягоны сыход...

Будынак, дзе адбывалася ўскрыццё Баторыя ў Гродне называюць «Батаруўкай» — ён стаіць насупраць Фарнага касцёла. Насамрэч, той будынак месціўся на іншым баку Савецкай плошчы, дзе зараз стаіць Палац тэкстыльшчыкаў. Цела Баторыя знаходзіцца на кракаўскім Вавелі.

АК, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Зекамерон» Максіма Знака выдадуць па-англійску

Выдавецтва «Scotland Street Press» анансавала пачатак перадзамовы на кнігу «Зекамерон» Максіма Знака. Выхад кнігі прызначаны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пра выхад новай кнігі вершаў напісаў Алесь Дуброўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук. «У Лондане выходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «Зекамерон» Максіма Знака выдадуць па-англійску
    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Літаратура
    Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип