• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.02.2021 | Каляндар

Каляндар на 1-7 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы” для нас сённешніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.

1 лютага

У 1661 годзе магілёўцы вызвалілі горад, перабіўшы гарнізон маскавітаў.

“Пара, пара!” – з гэтага поклічу бурмістра Іосіфа Леановіча пачалося паўстанне, якое першасна рыхтвалася на 10 лютага. Чаму раней? Бо ў занятым горадзе маскавіты паводзілі сябе надзвычай нахабна: людзі не вытрымалі. Пачалося са штурханіны на Рынкавай плошчы, скончылася – вызваленнем горада.

Магілёўскае паўстанне - інсталяцыя.jpg

Магілёўцы абяззброілі гарнізон, узялі ў палон некалькі ваяводаў, вызвалілі вязняў. Шмат маскавітаў пасеклі ды закапалі ў “брацкай магіле” на сённешняй вуліцы Арджанікідзэ, якая да пачатку ХХ ст. так і звалася – “Касцярня”.

За мужнасць месцічаў кароль вярнуў Магілёву Магдэбурскае права, якое адабраў у 1654-м, калі горад адчыніў вароты ворагу. У памяць пра тыя падзеі Магілёў атрымаў новы герб: рыцар з узнятым мячом, які стаіць у гарадской браме. Над ім – Пагоня.

2 лютага

У 1838 годзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі.

Снежным лютаўскім днём у вёсцы Мастаўляны на Падляшшы у сям’і дробнага шляхціча, які лічыў сябе палякам, нарадзіўся хлопчык, якога назвалі Канстанцінам. Рос у Якушоўцы ля Белавежскай пушчы, вучыўся ў Свіслацкім павятовым вучылішчы. Здаецца, звычайны чалавек – звычайны лёс.

Усё змяніла навучанне ў Пецярбурзе: новыя сябры, рэвалюцыйныя ідэі, сэрца вялізнай Імперыі. На пачатку 1860-х Каліноўскі ўжо меў сфармаваныя погляды, удзельнічаў у канспірацыі, выдаваў “Мужыцкую Праўду”. У 25 год узначаліў Паўстанне на нашых землях, каб быць здраджаным і павешаным пасля яго паразы – у 26…

Да скону Імперыі заставалася яшчэ 53 гады, цемра здавалася ўсюдыіснай, цары – вечнымі. Наўрадці Каліноўскі, заходзячы на эшафот, ведаў, што ягоным імём беларусы будуць называць сваіх сыноў, а ў нечаканай знаходцы ягоных парэшткаў праз 150 гадоў убачаць знак свабоды і пераменаў.

3 лютага

У 1927 годзе абдыўся Косаўскі растрэл: у мястэчку Косава палякі растралялі мірную дэманстрацыю.

Пасля 2020-га беларусаў не здзівіш колькасцю пратэстоўцаў на вуліцах і нават ахвярамі. Але каб у сонным мястэчку выйшла паўтары тысячы чалавек праз забарону палітычнай партыі – гэта ўражвае нават сёння.


Пасля забароны БСРГ (“Грамады”) жыхары Косава і вакольных вёсак зладзілі маніфестацыю, прайшоўшы калонай праз усё мястэчка. Але калі над калонай з’явіліся сцягі, паліцыя пачала страляць: так загінула шасцёра мужчынаў. Цікава, што і ў далейшым людзі не збаяліся: пахаванне ахвяраў вылілася ў чарговыю маніфестацыю, хай і без ахвяраў.

Косаўскі растрэл стаў пачаткам жорсткіх дзеянняў польскіх уладаў на нашых землях: пад рэпрэсіі траплялі актывісты, інтэлігенты, звычайныя сяляне. Такая палітыка ўвайшла ў гісторыю як “санацыя” – “прымушэнне да міру”. Беларусы тады выступалі за элементарныя правы: сваю школу, мову і месца ў дзяржаве.

4 лютага

у 1746 годзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка.

Да Касцюшкі не пасуе тэрмін “рэвалюцыянер”, хутчэй – “паўстанец”, “генерал”, “патрыёт”. Калі рэвалюцыя – гэта пра сацыяльныя ліфты і радыкальныя змены, то Паўстанне 1794-га, якое Касцюшка акурат узначаліў, акурат пра адстованне звыклага ладу жыцця, барацьбу за сваю Радзіму.

Цікава, што калі б ніякага Паўстання 1794-га не было, у ЗША Касцюшку ўсё адно выдатна б ведалі і шанавалі. Бо менавіта там ён прыняў удзел у барацьбе за незалежнасць і даслужыўся да генерала. Вярнуўшыся на Радзіму, Касцюшка заспеў агонію Рэчы Паспалітай, але як вайсковец усё ж далучыўся да арміі.

У сітуацыі, калі кароль фактычна здрадзіў дзяржаве, Касцюшка ў 1794-м узначаліў паўстанне, а па факце – барацьбу за незалежнасць Рэчы Паспалітай. Ягонае войска было разбітае, Касцюшка трапіў у палон, але быў вызвалены лібералам Паўлам Першым. Апошнія свае гады ён пражыў на эміграцыі ў Швейцарыі.

5 лютага           

У 1930 годзе нарадзіўся Расціслаў Янкоўскі, народны артыст Беларусі.

Пра акторскую дынастую Янкоўскіх чуў амаль кожны, а вось пра тое, што Янкоўскія – стары беларускі шляхецкі род – наўрадці. Бацька Расціслава быў дваранінам і царскім афіцэрам, таму пры саветах быў рэпрэсаваны, сям’я шмат пераязджала з месца на месца: Адэса, Ленінград, Ленінабад… Расціслаў займаўся боксам і паспеў нават стаць чэмпіёнам сярод юнакоў у Таджыкістане.

Расціслаў Янкоўскі.jpg

Пасля 1957-га Расціслаў апынуўся ў Менску – тут і збудаваў сваю акторскую кар’еру. Агулам гэта больш за 160 роляў, з якіх 30 – у кіно. Нягледзячы на савецкія рэаліі, на сцэне ды ў кіна-ролях Янкоўскі заставаўся дваранінам: гены ўзялі сваё. Янкоўскі і ў грамадскім жыцці быў не на апошніх ролях: абіраўся дэпутатам, быў кіраўніком журы кінафестывалю “Лістапад”, чальцом Савету Рэспублікі.

Адыйшоў у вечнасць на 86-м годзе жыцця ў 2016-м.

6 лютага

У 1893 годзе нарадзіўся Максім Гарэцкі.

Гарэці пачаў друкавацца яшчэ ў 1912-м: стартаваў з апавядання “У лазні”, змешчанага ў “Нашай Ніве”. Далей была Першая Сусветная, якую літаратар прайшоў у якасці прапаршчыка. Так з’явілася серыя твораў: “На імперыялістычнай вайне”, “Літоўскі хутарок”, “Рускі”. Ужо праз гады яго будуць параўноўваць з Рэмаркам.

Цягам Грамадзянскай вайны Гарэцкі друкаваўся ў розных беларускіх выданнях ды нават сядзеў у Лукішскай турме. Разам з тым, аўтар знаходзіў час для працы: ствараў беларуска-расейскі ды руска-беларускі слоўнікі, напісаў сваю найбольш вядомую аповесць “Дзве душы”.

Маючы талент да сістэматызацыі ведаў (складаў жа слоўнікі), Гарэцкі піша “Гісторыю беларускае літаратуры”, якая вытрымала некалькі выданняў. Ці не першым ён сабраў пад адной вокладкай Багушэвіча, Дуніна-Марцінкевіча, Каганца ды іншых, сцвердзіўшы: беларуская літаратура – існуе!

У 1937-м Гарэцкага арыштавалі і хуценька растралялі па рашэнні “тройкі”, а жонку падманулі: напісалі, што памёр ад кровазліцця ў мозаг адно ў 1939-м. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

7 лютага

У 1892 годзе нарадзіўся Антон Сокал-Кутылоўскі, беларускі вайсковец.

Пра жыццё гэтага чалавека можна здымаць кіно: Кутылоўскі ваяваў у шасці арміях, служыў святаром, сядзеў у камеры смяротнікаў, атрымаў 25 год лагероў, выжыў, памёр на эміграцыі на 101-м годзе жыцця. Наўпрост – тэрмінатар!

У Першую Сусветную Кутылоўскі ваяваў ў царскім войску. Падчас Грамадзянскай ужо быў выбар, таму служыў у Дзянікіна, у Юдзеніча, у чырвоных, ды, нарэшце ў 1920-м камандваў 2-м батальёнам Слуцкага палку. Калі Слуцкі Збройны Чын атрымаў паразу, адступіў на Захад са сваімі хлопцамі. Як рэліквію вынес сцяг палка, які палякі канфіскавалі падчас ператрусу ў 1931-м.

Антон Сокал-Кутылоўскі ля сваёй хаты ў Ганцавічах.jpg

У міжваенны час Кутылоўскі служыў праваслаўным святаром на Наваградчыне і Слонімшчыне. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР яго арыштоўвалі ды кінулі ў камеру смяротнікаў. Уратаваў прыход немцаў: ахова разбеглася. Але савецкі “СМЕРШ” усё ж дабраўся да Кутылоўскага ў 1945-м – немаладога ўжо чалавека вярнулі ў СССР ды засудзілі на 25 год.

Выйшаўшы па амністыі ў 1957-м, Кутылоўскі паехаў у Шчэцін да жонкі, дзе і памёр у 1983-м.

Падрыхтаваў Алесь Кіркевіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 04.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 04.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 04.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 04.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 04.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 04.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 04.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип