• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.03.2021 | Каляндар

Каляндар на 22–28 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але як і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.

22 сакавіка

У 1659 годзе Сойм пастанавіў біць медныя соліды — «барацінкі»

Пасля вайны з Масковіяй і «Шведскага патопу» эканоміка Рэчы Паспалітай перажывала магутны крызіс. Кіраўнік манетнага двара ў Кракаве Ціт Лівіюс Бараціні прапанаваў біць медную дробную манету — соліды, якія ў народзе пасля назвалі «барацінкамі».

Фармальна «барацінка» мела каштаваць 1/3 срэбнага гроша. Рэальная ж манета памерам з сучасныя 2 капейкі не каштавала амаль нічога... За наступныя 10 гадоў было выбіта 1,8 мільярда «барацінак» — шалёная колькасць. У дадатак народ біў яшчэ і фальшывыя экзэмпляры, хоць фальшаванне і каралася адразаннем рукі.

Барацінка з выявай пагоні 1666 году(2).jpg

Дзякуючы эмісіі дзяржава ўсё ж выкараскалася са шматлікіх пазык, але фінансавы хаос у краіне паглыбіўся. «Барацінкі» хадзілі ў Рэчы Паспалітай сто гадоў — да часоў Панятоўскага. Сёння гэта самая вядомая і танная сярод калекцыянераў манета тых часоў на нашых землях. Як кажуць археолагі, знайсці яе можна «на кожным гародзе».

23 сакавіка

У 1942 годзе ў ГУЛАГу загінуў паэт Сяргей Ракіта (Законнікаў)

Друкаваўся ў «Гомельскай праўдзе», вучыўся на журналістыцы ў Мінску, там жа пісаў для газетаў, працаваў на радыё. Вядомыя два ягоныя зборнікі: «Разгон» (1930) і «Я агітую за пяцігодку!» (1931). Як і большасць маладых літаратараў той плыні, быў футурыстам, марыў пра светлае заўтра: «будучнасць» — характэрнае слова з яго лексікону. Ракіту арыштавалі ў 1936-м і асудзілі да 10 год лагераў. Следства ставіла ў віну Сяргею, што той бараніў Купалу на пісьменніцкім сходзе, а таксама крытыкаваў калгасы. Паэт быў рэдкім вязнем-інтэлігентам, які не прызнаў віны пад катаваннямі, не агаварыў нікога з сяброў. Згодна з афіцыйнай версііяй, ён загінуў на лесапавале ў Горкаўскай вобласці. Сямейная легенда кажа, што Ракіта ўдзельнічаў у лагерным бунце і быў застрэлены...

Варта дадаць, што паэт Сяргей Законнікаў, народжаны ў 1946-м, — пляменнік таго Сяргея Ракіты (Законнікава). Паводле словаў Сяргея Іванавіча, паэтам ён стаў шмат у чым дзякуючы аповедам пра дзядзьку.

24 сакавіка

У 1623 годзе Жыгімонт Ваза надаў магдэбургскае права Раслаўлю

Лёс Раслаўля вельмі характэрны для гарадоў сённяшняй Смаленшчыны. У ХІІ стагоддзі яго заснаваў на землях радзімічаў князь Расціслаў Мсціслававіч. Ужо праз 200 гадоў Раслаўль — у складзе ВКЛ. Раслаўская харугва брала ўдзел у Грунвальдскай бітве ў 1410-м.

Раслаўль сёння.jpg

У 1493 годзе Раслаўль занялі маскавіты, але ўжо ў 1503-м горад вярнуўся ў склад ВКЛ, стаў адным з фарпостаў Смаленскага ваяводства. Цягам наступных 100 гадоў Раслаўль яшчэ некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі. Цікава, што падчас паходу на Маскву Дзмітрыя «Самазванца» жыхары Раслаўля падтрымалі польска-літоўскія войскі. Яшчэ амаль 50 гадоў Раслаўль развіваўся і разбудоўваўся ў складзе Вялікага Княства. Наданне магдэбургскага права аўтаматычна павысіла статус горада, адкрыла новыя магчымасці для гандлю і самакіравання. Аднак у 1654 годзе Раслаўль зноў занялі маскавіты — гэтым разам назаўсёды. Характэрна, што, паводле расійскай афіцыйнай статыстыкі, у 1866 годзе беларусы складалі 94,7% насельніцтва Раслаўскага павета.

25 сакавіка

У 1918 годзе Трэцяя Устаўная грамата абвясціла незалежнасць БНР

А 8-й гадзіне раніцы ў Мінску, у будынку на сённяшняй вул. Валадарскага, Рада БНР прыняла Трэцюю Устаўную грамату большасцю галасоў. Паседжанне пачалося а 8-й вечара 24 сакавіка і доўжылася ўсю ноч. Сярод падпісантаў былі Язэп Варонка, Кастусь Езавітаў, Тамаш Грыб, Аркадзь Смоліч, Палута Бадунова і іншыя.

Пра што вялося ў грамаце? Рада БНР патрабавала перагледзець вынікі ганебнага Брэсцкага міру, які фактычна разрываў Беларусь на часткі. Усе губерні былой Расійскай імперыі, заселеныя пераважна беларусамі, абвяшчаліся часткай вольнай і незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі.

Ад 25 сакавіка 1918 года Беларусь ужо ніколі не знікала з мапы Еўропы — нават акупанты былі вымушаныя лічыцца і прызнаваць яе ў той ці іншай меры. Дата 25 сакавіка на неафіцыйным узроўні да сённяшняга дня ў грамадстве лічыцца Днём Волі. Арыгінальны экзэмпляр Трэцяй Устаўной граматы захоўваецца ў Нацыянальным архіве Беларусі.

26 сакавіка

У 2017-м на 87-м годзе жыцця памёр мастак Май Данцыг Нарадзіўся ў 1930-м у Мінску ў сям’і выкладчыка. Сям’я паспела з’ехаць з горада перад наступленнем нацыстаў, вайну перажыла ва Ульянаўскай вобласці, у Мінск вярнулася ў 1944-м. Данцыг скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, а пасля — Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава.

Данцыг шмат пісаў на ваенную і партызанскую тэматыку, а таксама ў стылістыцы сацрэалізму. Многія ягоныя урбаністычныя карціны, прысвечаныя савецкаму Мінску, сталі брэндавымі. Май Вольфавіч яшчэ ў часы СССР стаў мэтрам, лаўрэатам шматлікіх прэміяў. У 1995-м яму было прысвоенае званне Народнага мастака Беларусі.

Май Данцыг.jpg

У часы перабудовы Данцыг далучыўся да яўрэйскіх культурных праектаў. З 1988-га быў старшынёй Мінскага гарадскога аб’яднання яўрэйскай культуры імя Ізі Харыка. Узначальваў таксама грамадскую камісію, якая займалася стварэннем мемарыяла «Яма».

27 сакавіка

У 1891 годзе нарадзіўся Клаўдзій Дуж-Душэўскі Вучыўся ў Віленскай гімназіі, пасля — у Пецярбургу. У рэвалюцыйны перыяд далучыўся да Беларускай Сацыялістычнай Грамады, а таксама займаўся гуманітарнай дапамогай пацярпелым ад вайны. Вяршыня яго творчасці — стварэнне эскіза бел-чырвона-белага сцяга, які стаў дзяржаўным сімвалам БНР.

У 1920-я — 1930-я жыў у Літве, на грамадскай ніве працаваў з Ластоўскім, выдаваў часопісы «Крывіч» і «Беларускі асяродак». Атрымаўшы спецыяльнасць інжынера-будаўніка, працаваў у праектным бюро. У адрозненне ад вялікай колькасці беларускіх дзеячаў таго часу, змог зрабіць кар’еру, зарабляць самастойна, па-за палітыкай. Падчас вайны яму прапаноўвалі пасаду намесніка бургамістра Мінска, але Душэўскі адмовіўся. Разам з жонкай яны хавалі яўрэяў, за што абое трапілі ў канцлагер. У 1952-м савецкая ўлада арыштавала Душэўскага ўжо як «беларускага нацыяналіста», па судзе ён атрымаў 25 гадоў. Вызвалены ў 1955-м, памёр і пахаваны ў Коўне.

28 сакавіка

У 1934 годзе нарадзіўся літаратар і выдавец Кастусь Цвірка

Сёння Канстанцін Аляксеевіч — адзін з патрыярхаў беларускай літаратуры. Прычым не толькі як чалавек пяра, але і як кіраўнік МГА «Беларускі кнігазбор», у межах якога выйшлі дзясяткі тамоў твораў найвыбітнейшых пісьменнікаў, этнографаў і гісторыкаў Беларусі.

Кастусь Цвірка.jpg

Друкуецца з 1951 года (70 гадоў!). Аўтар сямі паэтычных зборнікаў. Даследаваў спадчыну Сыракомлі («Дарога ў сто год», «Слова пра Сыракомлю», інш.). Уклаў том «Вяселле. Абрад», прысвечаны этнаграфіі, кнігу ўспамінаў пра Змітрака Бядулю, зборнік твораў Яна Чачота.

У 2011-м стаў лаўрэатам конкурсу «Залаты апостраф». Канстанцін Аляксеевіч дагэтуль друкуецца ў прэсе, а таксама не баіцца дзяліцца шчырым поглядам на грамадска-палітычныя справы ў краіне.

Падрыхтаваў Алесь Кіркевіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 28-29 студзеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Шпацыр, майстар-класы, канцэрты ды...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Зекамерон» Максіма Знака выдадуць па-англійску

Выдавецтва «Scotland Street Press» анансавала пачатак перадзамовы на кнігу «Зекамерон» Максіма Знака. Выхад кнігі прызначаны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пра выхад новай кнігі вершаў напісаў Алесь Дуброўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук. «У Лондане выходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 28-29 студзеня
    Літаратура
    «Зекамерон» Максіма Знака выдадуць па-англійску
    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Літаратура
    Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип