• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.12.2020 | Каляндар

Каляндар на 7-13 снежня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.

7 снежня

У 1921-м годзе па ініцыятыве Браніслава Тарашкевіча было ўвторанае Таварыства Беларускай Школы ў Радашковічах. Само Таварыства было зарэгістраванае яшчэ ўлетку ў Вільні, а вось першая ячэйка ў рамках сённешніх беларускіх межаў — 7 снежня.

ТБШ, у адрозненні ад палітычных праектаў тых гадоў у Заходняй Беларусі — «Грамады», клубу «Змаганне», КПЗБ — было выключна культурніцкай арганізацыяй. Беларусам даводзілі, што іх мова і культура існуе, а падзел на «рускіх» і «палякаў» па веравызнанні — усяго толькі варожая прапаганда. Беларусы — ёсць, гэта не сорамна, але нармальна!

Праз курсы і праграмы прайшлі тысячы беларусаў з Наваградку, Баранавічаў, Клецку, Вільны ды іншых гарадоў і вёсак. У 1936-м польскія ўлады ўсё ж забаранілі ТБШ. Культуру палічылі формай палітыкі — не менш небяспечнай за камунізм ці сепаратызм.

Адзін з гурткоў Таварыства Беларускай Школы.jpg

Адзін з гурткоў Таварыства Беларускай Школы

8 снежня

У 1926-м годзе да БССР былі далучаныя Рэчыцкі і Гомельскі паветы. Нагадаем, што пасля Рыжскага міру 1921 году беларусы апынуліся раскіданыя: частка ў Польшчы, частка ў Савецкай Расеі і толькі частка ў БССР (нават не ўся былая Менская губерня).

Першае ўзбуйненне БССР прайшло ў 1924-м — далучылі былую Віцебскую губерню, тое-сёе з былой Смаленскай і Гомельскай. Маглі б на тым і спыніцца, але ў 1926-м у Польшчы адбыўся пераварот — да ўлады прыйшоў Пілсудскі. У СССР гэта палічылі дрэнным знакам, таму «дакінулі» БССР новыя землі.

Навошта? Каб паказаць жыхарам Заходняй Беларусі, што БССР — гэта круты дзяржаўніцкі праект, да якога трэба далучацца. Няхай узбуйненне і было выключна прапагандысцкім актам, але дадало нашай дзяржаве больш за 15 тысяч квадратных кіламетраў тэрыторыі.

9 снежня

У 1891-м годзе нарадзіўся Максім Багдановіч. Паэт-рамантык, якога ад школы ведае кожны беларус: «Зорка Венера...», «Паміж пяскоў егіпецкай зямлі...», «Слуцкія ткачыхі...» — залаты фонд нашай паэзіі пачатку ХХ стагоддзя.

У адрозненні ад Багушэвіча ці Купалы, Багдановіч быў сапраўдным рамантыкам. Не зацыкліваўся на сацыяльных тэмах, пакутах, «цяжкой мужыцкай долі» і г. д. Магчыма, менавіта таму яго вершы і сёння можна чытаць дзяўчыне на рамантычным спатканні — яны паза часам.

Бацька Багдановіча быў этнографам-заходнерусістам — яны рэгулярна сварыліся. Большую частку жыцця Максім правёў у Расеі: радзіма жыла адно ў ягоных успамінах. Памёр таксама на чужыне — у Крыму ў 1917-м годзе, не дажыўшы паўтары гады да абвяшчэння БНР.

Менск у 1918 годзе.jpg

Менск у 1918 годзе

10 снежня

У 1918-м годзе Чырвоная армія заняла Менск. Нямецкія войскі адступалі на Захад — у іх на радзіме таксама адбылася рэвалюцыя, вайна была скончаная. За імі следам адступалі і дзеячы БНР, каб ненадоўга асесці ў Горадні, у Вільні, а пазней — у Празе, Варшаве, Коўні...

БНР так і не стварыла сваіх паўнавартасных вайсковых адзінак, таму лёсавызначальны момант — адступленне немцаў і наступ «чырвоных» — быў згублены. Менск так і не пабыў ані дня пад уладай Ураду БНР. Калі б пабыў — нават кароткі час — гэта магло б стаць важным прэцэдэнтам, які б павысіў шансы рэспублікі ў перспектыве.

Разам з тым, рашэнне аб стварэнні Савецкай Беларусі менавіта са сталіцай у Менску было прынята менавіта з аглядкай на перадгісторыю з БНР.

11 снежня

У 1994-м расейскія войскі ўступілі на тэрыторыю Чачні. Першая Чачэнская вайна стала шокам і для Захаду, і для краінаў СНД. Урад Ельцына, які лічыўся дэмакратычным, зноў вярнуўся да імперскай практыкі падаўлення народаў на ўскрайках вялізнай краіны.

Некаторыя беларусы таксама прымалі ўдзел у той вайне на баку РФ: у асноўным былыя савецкія вайскоўцы, ветэраны Афганістану ды іншых гарачых гропак. Пазней, у 1996-м Зянон Пазняк на мітынгу аб’явіў хвіліну маўчання па забітым чачэнскім лідэры Дудаеве: у нацыянальных колах жыла думка, што Расея таксама можа абыйсціся і з Беларуссю.

Сімвалічна, што ў гэты ж дзень у 1918-м нарадзіўся Аляксандр Салжаніцын — легендарны пісьменнік, дысідэнт, антыкамуніст. Варта дадаць, што ўжо на эміграцыі Салжаніцын вярнуўся да «імперскай» рыторыкі пра веліч Расеі.

Расейскія танкі ў Чачні.jpg

Расійскія танкі ў Чачні

12 снежня

У 1586-м у Горадні памёр кароль польскі і вялікні князь літоўскі Стэфан Баторый. Пасля было праведзена анатамічнае ўскрыццё цела — першае ва Усходняй Еўропе. Лічылася, што караля маглі атруціць, адсюль і ўскрыццё. Каралю было 53 гады.

Баторый змог даць адпор Маскве, вярнуў Смаленск, паставіў на калені маскоўскіх ваяводаў. Жорсткі, ваяўічы, але адукаваны чалавек з Валахіі апынуўся акурат тым героем, які мог супрацьстаяць бязлітачнаму Івану Грознаму. У побыце Баторый быў па-спартанску сціплы, не любіў раскошы, а піў выключна такайскае віно — з радзімы.

Яго ўлюбёнай рэзідэнцыяй быў замак у Горадні: побач было багата лясоў, а Быторый любіў паляванні. Зараз замак Баторыя ў горадзе над Нёмнам аднаўляюць. Помніка каралю, нажаль, пакуль так і не з’явілася ў Беларусі.

13 снежня

У 1981-м у Польшчы было ўведзенае вайсковае становішча. Пра гэта па дзяржаўным тэлебачанні сказаў генерал Войцэх Ярузэльскі. Уводзілася каменданцкая гадзіна, забарона мітынгаў і сходаў, на вуліцаз з’явіліся танкі і жаўнеры. Тысячы актывістаў і апазіцыянераў апынуліся ў зняволенні. Вайсковы стан трываў паўтары гады.

Ужо ў 1990-я, пасля падзення камунізму, Ярузэльскі апраўдваўся, маўляў, вайсковае становішча ўратавала краіну ад увядзення савецкіх войскаў і грамадзянскай вайны. Шмат хто з сучасных польскіх гісторыкаў і палітыкаў лічыць гэта «адмазкай» і спробай апраўдаць гвалт.

Ніхто з арганізатараў увядзення вайсковага стану па факце так і не быў пакараны.

Падрыхтаваў Алесь Кіркевіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип