• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.02.2021 | Каляндар

Каляндар на 8-14 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы” для нас сённешніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.

8 лютага

У 1921 годзе нарадзіўся Іван Мележ.

На першым курсе Маскоўскага ўніверсітэту філасофіі ў 1940-м годзе быў прызваны ў армію, браў удзел у баях, двойчы паранены. Тады і пачаў пісаць – спачатку для газетаў, пасля ўжо – маштабныя апавяданні і раманы. Слава пісьменніка прыйшла да Мележа ўжо пасля вайны, калі яго творы пачалі выдавацца шматтысячнымі накладамі.

Іван Мележ.jpg

Вяршыня творчасці Мележа – трылогія “Палеская хроніка” (“Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завея, студзень”). Там аўтар у дэталях апісаў жыццё палескай вёскі 1920-х: злыбеды і радасці, калектывізацыю і раскулачванне, каханне і нянавісць. Мележ выдатна апісаў тое, што бачыў на свае вочы, бо паходзіў з невялічкай палескай вёскі Глінішча на Гомельшчыне.

Іван Паўлавіч быў шчодра адораны ўсімі магчымымі дзяржаўнымі прэміямі ды ўзнагародамі. У 1970-х быў намеснікам старшыні Саюза пісьменнікаў, быў кіраўніком Беларускага камітэту абароны міру, уваходзіў у Сусветную раду міру. Памёр у 1976-м годзе, пахаваны на Усходніх могілках у Менску.

9 лютага

У 1550 годзе заснаваны Віленскі езуіцкі калегіум, які ў 1578-м быў пераўтвораны ў Віленскі універсітэт.

Універсітэт стаў найбуйнейшым асветніцкім цэнтрам у рэгіёне, які даваў дыпломы ва ўсіх кірунках ведаў. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Віленскі ўніверсітэт працягнуў працу: да 1823 году стаў найбуйнейшым універсітэтам у Імперыі, які па колькасці студэнтаў пераўзыходзіў нават Оксфард.

У 1819-м універсітэт быў пазбаўлены права прысваення вучоных ступеняў магістра і доктара, а ў 1821-м было забаронена выдаваць нават кандыдацкія дыпломы. Універсітэт збіраў у сваіх сценах вольнадумную моладзь, акурат тут працавалі таварыствы філаматаў і філарэтаў. Гэта справакавала хвалю рэпрэсіяў і арыштаў: больш за сотню студэнтаў аддалі пад суд, у тым ліку Адама Міцкевіча.

Універсітэт увайшоў у гісторыю як інкубатар нацыянальнай эліты: польскай, літоўскай і беларускай. Сярод яго вядомых навучэнцаў Ігнат Дамейка, Юзаф Крашэўскі, Томаш Зан, Тэадор Нарбут, Чэслаў Мілаш, Юльюш Славацкі, Ян Чачот і многія іншыя.

10 лютага

У 1940-м годзе пачаўся першы этап дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі, 50 тысяч чалавек было адпраўлена ў Сібір і Казахстан.

Не прайшло і паў гады пасля 17 верасня 1939 году, як на Заходнюю Беларусь абрынулася хваля рэпрэсіяў. Паралельна з саветызацыяй і калектывізацыяй, рэгіён вычышчалі ад “непажаданых элементаў”, якія нібыта заміналі “пабудове савецкага грамадства”. Сярод іх апынуліся не толькі польскія асаднікі ці былыя паліцыянты, але і звычайныя працавітыя беларусы, якія для новай улады былі “кулакамі”.

Дэпартацыя.jpg

Захавалася шмат сведчанняў, як людзей наўпрост забіралі па начах, грузілі ў вагоны, не даючы ўзяць з сабой нават прадукты і цёплыя рэчы. З-большага людзі нават і не ведалі, у чым іхная віна. Далей была дарога, якую перажылі далёка не ўсе. Ну і ўрэшце бязкрайнія засыпаныя снегам прасторы, дзе людзям, часта нават без рыштунку, даводзілася будавацца і наладжваць побыт.

10 лютага 1940 – змрочная дата нашай гісторыі, якую варта памятаць нароўні з Ноччу растраляных паэтаў з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.

11 лютага

У 1807 годзе нарадзіўся Напалеон Орда, беларускі мастак, кампазітар, паўстанец.

Мы ведаем Напалеона Орду яго як аўтара безлічы малюнкаў нашых палацаў, сядзібаў і маёнткаў, якія Орда ствараў у 1870-я гады. Разам з тым, часта забываем, што Орда кіраваў паўстанцкім атрадам ў 1830-1831 гадах, атрымаў ордэн Virtuti Militari, быў арыштаваны пасля паўстання 1863 году, сядзеў у Гарадзенскай і Кобрынскай турме.

Орда шмат падарожнічаў: Францыя, Англія, Паўночная Афрыка, Прусія, Шатландыя, Партугалія… На кожным новым месцы ён маляваў: ягонай “фішкай” былі гарадскія віды. Калі Францыя і Англія былі і без таго добра адмаляваныя сотнямі мясцовых мастакоў, то створаныя Ордам літаграфіі і акварэлі Беларусі, Польшчы, Літвы і Галічыны сталі наўпрост унікальным матэрыялам, паводле якога гістокі могуць вывучаць тагачасную архітэктуру і ландшафты.

Напалеон Орда памёр у Варшаве ў 1883 годзе, але пахаваны быў, згодна запавету, на радзіме ў Іванаве.

12 лютага

У 1882 годзе нарадзіўся Леў Дашкевіч, беларускі фотамастак.

Дашкевіч паходзіў са шляхецкага роду, вучыўся ў Варшаве ды Парыжы. У 1904-м быў арыштаваны за ўдзел у студэнцкім страйку: пасля гэтага яму было забаронена навучацца ў ВНУ Расейскай імперыі. Дашкевіч быў чалавекам шматлікіх талентаў: выдатна ведаў і выкладаў французкую мову, працаваў у медычных установах, але галоўнае ягонае захапленне – фатаграфія.

Леў Дашкевіч.jpg

Здымаць ён пачаў яшчэ ў Парыжы, пасля працаваў фатографам падчас экспедыцыяў па Закаўказзі – рабіў этнаграфічныя фота горных плямёнаў, з 1918-га працаваў дзяржаўным фатографам ураду Азербайджана. У 1920-м Дашкевіч вярнуўся ў Беларусь: за наступныя дзесяць год ён стварыў унікальную калекцыю фотаздымкаў гарадоў, вёсак, людзей і ландшафтаў нашага краю.

У 1930-м Дашкевіча арыштавалі па справе “Саюза вызвалення Беларусі”, але ў хуткім часе адпусцілі. У далейшым фатаграфіяй ён ужо не займаўся, працуючы ўжо выключна медыкам. Леў Дашкевіч памёр у 1957 годзе, пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску.

13 лютага

У 1705 годзе нарадзілася Францішка Уршуля Радзівіл, першая жанчына-драматург у Рэчы Паспалітай.

Францішка паходзіла з магнацкага роду Вішнявецкіх на Украіне, але выйшла замуж за Міхаіла Радзівіла “Рыбаньку” – так апынулася ў Нясвіжы. Жанчына атрымала цудоўную хатнюю адукацыю, ведала замежныя мовы, шмат чытала. З часам пачала пісаць сама: статус мужа дазваляў апроч выхавання дзяцей увесь вольны час прысвячаць творчасці.

Францішка пісала лёгкія барочныя п’есы з характэрнымі названмі: “Каханне – дасканалы суддзя” або “Каханне – дасканалы майстар”. Стварыла ў Нясвіжы прыдворны тэатр для якога сама падбірала актораў. На яе рахунку 16 п’есаў, 17 лібрэта, а таксама празаічныя творы, накшталт, парадаў для сваёй дачкі.

Гісторыя Францішкі Уршулі Радзівіл – цудоўны прыклад эмансіпацыі і творчай рэалізацыі заможнай жанчыны ў Рэчы Паспалітай.

14 лютага

У 1956 годзе пачаўся ХХ З’езд КПСС, які паклаў канец эпосе Сталіна.

З’езд праходзіў у Маскве з 14 па 25 лютага. Падчас яго прагучаў гістарычны даклад Хрушчова “Аб кульце асобы і яго наступствах” з асуджэннем сталінскай палітыкі. Паводле ўспамінаў удзельнікаў з’езду, падчас чытання гэтага дакладу ў зале стаяла ціша, не чутно было нават скрыпу крэслаў, большасць дэлегатаў знаходзіліся ў шокавым стане.

Мікіта Хрушчоў на ХХ З'ездзе.jpg

З аднаго боку з’езд стаў паваротным момантам: пасля яго людзей пакрысе пачалі выпускаць з лагероў, помнікі Сталіна па ўсім Саюзе знеслі, краіна пачала наладжваць стасункі з Захадам, стартавала так званая “хрушчоўская адліга”, якая аслабіла цэнзуру.

З іншага боку савецкая ідэалагічная сістэма, усясільны КДБ ды мілітарызм нікуды не падзеліся. Усе грахі былі павешаныя на аднаго Сталіна, але дзесяткі тысяч функцыянераў і сілавікоў, адказных за рэпрэсіі, раскулачванне і дэпартацыі, у тым ліку і сам Хрушчоў, сышлі ад адказнасці.

Падрыхтаваў Алесь Кіркевіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

На Арт-станцыі «Дубулты» ў Юрмале 24 сакавiка адбылося адкрыццё выставы «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020», прысвечанай...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

Апошнія навіны

    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип