Хочаш даведацца, як перапахаваюць Каліноўскага? Чытай адмысловы сайт!

04.11.2019 Байнэт
У сеціве з’явіўся сайт kalinouski.me, на якім змешчана падрабязная праграма ўрачыстасцяў і папярэдні план мерапрыемстваў, якія будуць адбывацца ў Вільні 22, 23 і 24 лістапада.

Сярод іх: працэсія перапахавання парэштакаў Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага ды іншых паўстанцаў 1863-1864 гадоў, канцэрт гурта "Dzieciuki", набажэнствы і богаслужэнні, сустрэча грамадскасці з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама вандроўкі па беларускіх мясцінах Вільні. Там жа можна запісацца на паезду з Мінску, а тут з Віцебску.

Раім таксама звярнуць увагу на кнігу Васіля Герасімчыка “Кастусь Каліноўскі: Асоба і легенда”. Гэта першая біяграфія Кастуся Каліноўскага за апошнія 30 гадоў, якая з сярэдзіны кастрычніка знаходзіцца ў вольным доступе!



Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!