Каляднага настрою і поспехаў у новым годзе!

card-ny1

Шаноўныя сябры, каманда сайту “Будзьма разам!” віншуе вас з Калядамі і Новым годам!

Дзякуй за ўвагу да нашай працы. У наступны годзе мы плануем прапанаваць вам новыя праекты, новыя конкурсы і болей эксклюзіўных матэрыялаў. Рыхтуем для вас новыя сервісы, сустрэчы з новымі людзьмі.

Нас усіх аб’ядноўвае цікавасць да сучаснага беларускага культурнага працэсу, паўстанне беларускай нацыянальнай самасвядомасці, і адпаведна — з’яўленне новага беларускага грамадства.

Мы вывучаем гісторыю, ствараем сучаснасць і ўсе разам думаем пра будучыню: сваю ўласную і сваёй — нашай агульнай — краіны. Будзьма разам!

Каманда budzma.org