Калядная віктарына ад “Будзьмы!” З падарункамі!

Кампанія “Будзьма беларусамі!” падрыхтавала для вас нескладаную святочную віктарыну з адметнымі эксклюзіўнымі прэзентамі не толькі ад нас, але і ад нашых партнёраў: “Мопс-шмопс” (смачносці для сабачак), “Бабулін часнык” (букеты з гародніны і садавіны) і “Terram album” (вопратка і аксесуары ў этнастылі)! Пачнем жа ствараць калядны настрой ужо гэтымі днямі!


Умовы:

1. Адказы прымаюцца ТОЛЬКІ на паштовую скрыню razam@budzma.org з пазнакай у тэме ліста “Каляды-Віктарына”.

2. Адказы прымаюцца да 21 снежня 15:00. Пераможцы будуць названыя да 19:00

3. Першыя 5 чалавек, якія дашлюць правільныя адказы, і атрымаюць прызы. (Падарункі можна будзе атрымаць поштай, альбо на офісе кампаніі ў Мінску).


1. Колькі страваў павінна быць на Каляднай вячэры?

а) 3

б) 5

в) 7

г) колькі зможаце прыгатаваць

 


2. Паводле беларускай міфалогіі, хто прыходзіць на Каляды да людзей?

а) Зюзя

б) Дзед Мароз

в) Марана

г) Ярыла

 


3. Калі, паводле традыцыйнай культуры, скончваюцца Каляды?

а) 14 студзеня

б) 1 лютага

в) 19 студзеня

г) 21 студзеня

 


4. Адным з галоўных атрыбутаў Калядаў з’яўляецца:

а) рыба

б) гарэх

в) адмысловае печыва

г) яблык

 


5. Якімі гульнямі бавіліся на Каляды нашы продкі?

а) “Пячы ката”

б) “Падушачка”

в) “Жаніцьба Цярэшкі”

г) усімі пералічанымі

 


6. Слова “каляда” магло прымяняцца для абазначэння:

а) запявалы ў гурце калядоўшчыкаў

б) зоркі, якую насілі з сабою калядоўшчыкі

в) свінні, якую гадавалі спецыяльна для каляднага стала

г) гульні-карагода

 


7. Якія з пералічаных ніжэй абрадаў адносяцца да каляднага цыкла?

а) “Цары”

б) “Шчодрык”

в) “Кумаванне”

г) “Ваджэнне Кусты”

 


8. Якая з пералічаных казак калядная?

а) “Чырвоны Капялюш”

б) “Каза і сямёра казлянят”

в) “Папялушка”

г) “Рэпка”

 


9. Назавіце “каляднае” дрэва:

а) яблыня

б) бяроза

в) елка

г) асіна

 


10. Якія рытуалы неабходна праводзіць на Каляды?

а) прыбіранне ў хаце

б) мыццё ў лазні

в) ігрышчы

г) усё пералічанае