• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.08.2018 | Адказны бізнес

“Мопс-Шмопс”: купіце сабачку капкейк

Сёння ў адной сталічнай кавярні мы снедалі з Моцартам. Моцарт – мопс. Ён сляпы і амаль нічога не чуе. Летась Наталля Бублей і Віталь Паўлаградскі забралі сабаку ў заводчыкаў: спачатку – на ператрымку, а потым пакінулі ў сябе назаўжды. Ветэрынары мяркуюць, што праблемы са здароўем сабакі – памылка скрыжавання. Такі “бракаваны тавар” рана ці позна апынецца ў падваротні, бо не прыносіць прыбытку тым, хто разводзіць сабак на продаж. А вось Моцарту пашчасціла, ён у добрых руках. Больш за тое, яго гаспадары (але гэтае слова тут не зусім дарэчы… сябры, вось добрае слова!) сталі фіналістамі 10-га конкурсу сацыяльных праектаў Social weekend. Наташа і Віталь гатуюць для сабак торты і капкейкі – з гародніны, індычкі, рыбы – па спецыяльных рэцэптах, узгодненых з ветэрынарамі. “Мопс-шмопс” – не проста “мімімішны” праект, а цэлы сацыяльны бізнес: частка сродкаў ад продажу ласункаў ідзе на рахункі зааабарончых арганізацый і прытулкаў для жывёл.

Віталь: Калі мы толькі забралі Моцарта да сябе, людзі пыталіся, ці не плануем мы яго ўсыпіць. У сабакі не было дакументаў, мы нават не ведалі, калі ён нарадзіўся – толькі прыкладны ўзрост, які дактары вызначылі па зубах. Я дагэтуль не магу зразумець, як Моцарт, прайшоўшы праз увесь гэты фізічны і душэўны боль – ампутацыю задняй лапы, слепату, вушнога кляшча і глухату, пералом пярэдняй лапы, некалькі здрадаў, застаецца самым добрым і пяшчотным сабакам, якога мы ведаем. Ён вельмі шчыра любіць людзей. Чым людзі заслужылі яго любоў?

– Нават сабака ведае, што сапраўдная любоў – безумоўная. Таму і любіць… Дарэчы, што ці хто быў спачатку – сабака альбо праект “Мопс-Шмопс”?

Віталь: Як ні дзіўна, спачатку ў нас з’явіўся “сабачы” праект, а потым ужо самі мопсы.

Наталля: Віталь – юрыст, супрацоўнічае з ГА “Беларуская асацыяцыя сацыяльных працаўнікоў” і на “гарачай лініі” кансультуе людзей з псіхічнымі захворваннямі. Я – кансультант “гарачай лініі” для пацярпелых ад хатняга гвалту ў МГА “Гендарныя перспектывы”. Але нам заўсёды хацелася зрабіць нейкі свой асабісты агульны праект, толькі вось які? Ідэй было шмат, але ўсё не тое! Аднойчы мы прачыталі артыкул пра расійскага спевака Сяргея Лазарава і яго бізнес па вырабе тортаў для сабак (“Пудзель-штрудзель”). Вырашылі, што гэта цікавая мадэль для сацыяльнага праекта. Больш за тое, у маіх бацькоў ёсць велізарны сабака – метыс ратвейлера з лабрадорам – ну вельмі пражэрлівы! Але мама з татам ніколі не задумваліся пра асобнае меню для сабакі: давалі яму ўсё, што елі самі. Тады мы вырашылі, што дэсерты без глютэну, фарбавальнікаў і іншых шкоднасцяў будуць карысныя і для іх гадунца. З такой задумкай пайшлі на Social Weekend – конкурс сацыяльных праектаў. І сталі фіналістамі, нас падтрымаў бізнесовец Ігар Жабароўскі.

– А мопсы?

Наталля: Мы заўсёды хацелі залацістага рэтрывера, але назва праекта скарэктавала нашае жаданне, і мы пачалі шукаць інфармацыю пра мопсаў. У лістападзе купілі Эрыку. А Моцарт з’явіўся 31 студзеня. У інтэрнэце ёсць цэлая валанцёрская група, якая дапамагае мопсам, што трапілі ў бяду (напрыклад, тым, каго гаспадары ці заводчыкі выкінулі на вуліцу). Нам расказалі пра шчанюка, які шукае гаспадароў: на фота Моцарт быў неймаверна сумны. Аказалася, што ў рэальным жыцці ён вельмі пяшчотны. Дарэчы, у той жа дзень, што і мы, яшчэ адны людзі забралі сабе сляпую дзяўчынку мопса…

– Эрыка і Моцарт сябруюць?

Наталля: Ой, не! Эрыка лічыць сябе галоўнай і вельмі раўнуе.

– Вы вельмі шмат зрабілі для здароўя Моцарта…

Віталь: І працягваем гэтым займацца. Моцарт не мог спаць ноччу, дрэнна дыхаў. У клініцы пад наркозам яму зрабілі аперацыю – павялічылі ноздры і падрэзалі паднябенне, ён пачаў дыхаць у разы лепш. Цяпер спрабуем вырашыць праблему з лапай. Але ў Беларусі няма паслугі МРТ для сабак і ніхто не займаецца пратэзаваннем. Дактары з Пецярбурга гатовы зрабіць пратэз выдалена, па злепку лапы. Але ў нашых ветэрынарных клініках не робяць злепкі – давядзецца ехаць у Піцер.

– Вернемся да праекта. Раскажыце пра яго сацыяльны бок.

Віталь: Частка сродкаў ад продажу ласункаў ідзе зааабаронцам ці ў прытулкі для жывёл. Плануем, што да праекту далучацца людзі з абмежаванымі магчымасцямі – каб дапамагаць з вялікімі партыямі капкейкаў. У Мінску на базе сацыяльнай службы для людзей з псіхічнымі захворваннямі ёсць клубны дом “Адкрытая душа”. Адзін  з напрамкаў іх работы – кулінарная справа. Будзем звяртацца па дапамогу падчас буйных праектаў.

– А такія плануюцца?

Віталь: Так, і ўжо рэалізуюцца. У чэрвені мы ладзілі першую ў Беларусі мопсасустрэчу, куды прыйшлі 19 мопсаў з гаспадарамі. Мы запрасілі ветэрынара, які распавядаў пра нюансы харчавання мопсаў, а таксама сабачага фітнес-трэнера, які паказаў, як умацоўваць лапы сабакам гэтай пароды.

– Сабачага фітнес-трэнера?

Наталля: Так! Сёння людзі больш усвядомлена падыходзяць не толькі да свайго здароўя, але і да здароўя сваіх гадунцоў. У Мінску адкрыўся цэнтр дог-фітнесу, дзе можна пазаймацца з сабакам фізкультурай, падрыхтавацца да выставы, пракансультавацца са спецыялістам. Некаторыя ўладальнікі перакормліваюць сабак. Я бачыла 13- і 15-кілаграмовых мопсаў, але норма для гэтай пароды – не больш за 9-10 кг.

– Раскажыце пра склад вашых дэсертаў.

Віталь: Асноўныя складнікі – мяса і рыба. Сумнеўныя прадукты выключаем – напрыклад, кукурузную муку. Вытворцы недарагога корму кажуць, што яна карысная, а ветэрынары не пагаджаюцца. Мы вырашылі выключыць яе. Усе рэцэпты мы ўзгадняем з ветэрынарам. Амаль ва ўсіх мопсаў алергія на курыцу, таму мы выкарыстоўваем індычку альбо ялавічыну. Ну, альбо рыбу, хек. Не выкарыстоўваем глютэн, фарбавальнікі. Да мяса дадаём клятчатку, рысавую, грачаную ці жытнёвую муку і фармуем печыва (напрыклад, у выглядзе косткі) ці капкейкі з тварожным крэмам. А ілюзію шакаладу стварае кэраб – парашок ражковага дрэва, салодкі і пры гэтым карысны. На трохгоддзе Эрыкі мы рабілі торт з тварагом, чарніцамі і ялавічнай печанню. Імянінніцы спадабалася, можам паўтарыць і для вашага сабакі!

– Хто вашы кліенты?

Наталля: Не толькі мопсы, але і лабрадоры, шпіцы, швейцарскія аўчаркі і бультэр’еры. Нашы пячэнькі можна выкарыстоўваць і для дрэсуры. Яны лёгка ломяцца на маленькія кавалачкі.

– Якія “сабачыя” праблемы яшчэ хацелі б агучыць, карыстаючыся магчымасцю?

Віталь: Нядаўна вырашылі  схадзіць на найбліжэйшую пляцоўку для выгулу сабак (паводле інфармацыі на сайтах адміністрацыі Фрунзенскага раёна і “Фаўны горада”, гэта пляцоўка на Цімашэнкі, 14), за 1,5 км ад дома. З нашай мопсяй спатрэбілася 30 хвілін хады. Прыйшлі і ўбачылі, што пляцоўкі даўно няма. Вось глядзіце: у Мінску зарэгістраваныя каля 12 тысяч сабак. Фрунзенскі раён – самы густанаселены раён горада, у ім усяго 7 пляцовак, і, як учора высветлілася, адна з іх толькі фармальна лічыцца. Паводле Пастановы Саўміна ад 2001 года, гуляць з сабакамі ў парках і скверах забаронена. А дзе тады? Плануем правесці сабачыя забегі і фестывалі – але таксама вялікае пытанне з месцам.

– Пэўна, у сітуацыі вінаватыя і самі ўладальнікі, якія не прыбіраюць за сабакамі…

Віталь: Мы спрабуем агучваць і гэтую праблему, прасоўваем папяровыя пакуначкі з крафтавай паперы. Людзі калі і прыбіраюць за сабакам, то ў пластык, а гэта неэкалагічна. Таму шукаем партнёраў, якія б падтрымалі нас з папяровымі пакетамі. Спадзяемся, усё атрымаецца!

Праект “Мопс-шмопс” стаў адным з фіналістаў курса Biz4all-2, які паспяхова ажыццяўляецца ў межах праграмы “Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва”. Арганізатарм гэтай праграмы з’яўляецца ОДБ Брусель (Бельгія) у партнёрстве з TNU Network University (Нідэрланды) і пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза (больш падрабязна глядзіце на biz4all.eu).

unioeuropeafoto

biz4all

 

Для тых, хто зацікавіўся: Instagram, Вконтакте, Facebook.

Кася Кірпацік

Фота – Зарына Кандрацьева


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы

З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Ісаакавіча Азгура, брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў

Сёння сусветны дзень шчанюка. Ёсць і такое свята. І ў гэты дзень мы хочам не толькі падзяліцца з вамі карыснымі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў

«Церамок» — так лагодна ў простамоўі называюць шэлтар альбо «Дом уцекача» у Варшаве ягоныя заснавальнікі. І не выпадкова,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа

Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Канфедэрацыя музеяў L’internationale абвяшчаюць адкрыты набор у мастацкія рэзідэнцыі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы
    Грамадства
    Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў
    Грамадства
    «Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў
    Грамадства Замежжа
    Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў
    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Афіша

  • 24.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Алесь Чумакоў у Гомелі

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип