У Нясвіжы, як у Парыжы. Як святкавала Каляды беларуская шляхта і што дарыла

Да Калядаў і Новага года застаецца яшчэ больш за месяц, але пэўне многія ўжо складаюць чэк-ліст: дзе святкаваць, якую браць ялінку, што на стол, а падарункі?.. Ці заўсёды так было? Як святкавала Каляды беларуская шляхта? А магнаты? Якія падарункі дарылі? Распавядаем у партнёрскім матэрыяле з брэндам TRSK.


Tygodnik Mód 1869.jpeg

Як святкавалі шляхта і магнаты

У традыцыйнай, вясковай культуры Каляды былі не столькі індывідуальна-сямейным святам, колькі калектыўным. Сялянская грамада святкавала заканчэнне каляндарнага году і настройвалася на новы. Каляды былі глыбока рытуальным часам, поўным абавязкаў, правілаў і прадпісанняў.

Заможнае саслоўе пераймала еўрапейскія традыцыі святкавання. Гэта ўжо было сямейнае свята з меншай рытуальнай нагрузкай. Не дзіўна — шляхта не толькі сачыла за еўрапейскай модай, але і шмат вандравала і мела родзічаў па ўсім свеце.

Магнацкі род Радзівілаў у Нясвіжы святкаваў Каляды з вялікім размахам: ладзілі святочныя гульбішчы і паляваннні. Згодна з архіўнымі крыніцамі, у XVIII стагоддзі, у часы знакамітага пане Каханку, і нават у часы Рыбанькі ў тых паляваннях брала ўдзел да трох тысяч чалавек.

Teresa Roszkowska, Kolędy, 1930

У вялікай зале Нясвіжскага замка ставілі ялінку і запрашалі на яе дзяцей, у тым ліку і дзяцей беднякоў. Радзівілы на свае грошы куплялі розныя падарункі для сялянскіх дзяцей, а потым каталі іх на санях па парку.

Па ўспамінах старажылаў Нясвіжа, якія прыводзіць «Радыё Свабода», Каляды радзівілаўскай эпохі былі адным з самых яркіх тагачасных святаў:

«Вось у маёй сяброўкі бацька Кірко. Ён памёр, пражыў 93 гады. Дык вось ён служыў у князя Радзівіла. Расказваў, як мы былі малымі, што яны дапамагалі бедным. На сьвяты ўсё давалі. І былі вельмі добрыя людзі. Яны ўсе гэтыя сьвяты вельмі добра сьвяткавалі. У іх гэта было законам. Мы таксама некалі бегалі, пераапраналіся ў казла, кажух выварочвалі налева, рогі рабілі, віншавалі людзей».

Даследчыкі адзначаюць, што адметнасцю шляхецкіх святкаванняў былі кулігі, або «карнавал». Спачатку так называлася традыцыя катання на санках, запрэжаных коньмі, потым гэтая забава ператварылася ў калядныя візіты.

Kuligi

Кулігі або «карнавал»

Вось што піша Адам Мальдзіс: «Самі ж, як хто мог, кіраваліся да бліжэйшага суседа, які ані прасіў іх, ані папярэджваўся (бо мог скрыцца ці з’ехаць з хаты). Там, застаўшы яго знячэўку, загадвалі даваць ім есці, піць, коням і людзям, без ніякай цырымоніі — як салдаты ў час збору падаткаў. Да таго часу ў яго дэбашырылі, пакуль не апаражнілі ў яго склеп, камору, свіран. Калі ж ужо выелі і выпілі ўсё, што было, бралі таго небараку з сабой з цэлай яго сям’ёй і цягнуліся да іншага суседа».

Dom drobnaj šliachty
Дом дробнай шляхты

Гэта што датычна дробнай шляхты. Магнаты ж выкарыстоўвалі святы, каб падкрэсліць сваю магутнасць. Напрыклад, у 1761 г. князь Караль Станіслаў Радзівіл (Пане Каханку) арганізаваў для ўсяго Трыбунала Літоўскага мінскай кадэнцыі святкаванні ў Мірскім замку. Гасцей сустракалі залпамі з гармат і працяглай вячэрай, потым было паляванне, танцы, куцця і служба ў касцёле, а потым вір з абедаў і танцаў, які цягнуўся ажно да свята Трох Каралёў (да 6 студзеня).

Ёсць і такі запіс, што на Каляды 1780 года з Рыгі ў Нясвіж было дастаўлена 1500 бутэлек шампанскага, 300 рэйнскага віна, 200 бургундскага, 100 араку, тры бочкі англійскага піва, 1000 фунтаў васковых свечак, 10 бочак пораху для феерверкаў, 15 бочак свежых і марынаваных вустрыц, цэнтнеры перцу, імбіру, карэнняў, мяшкі разынак і лімонаў, 800 фунтаў кавы...

Слуцкія паясы, пісталеты, іконкі — што дарылі на Каляды

Звычай дарыць падарункі на Каляды — у нашай традыцыі параўнальна малады. Як і ўпрыгожваць ялінку. Верагодна, гэы звычай з’явіўся толькі ў 30-я гады ХХ стагоддзя. Ёсць версія, што ў Расійскую імперыю яго прынесла пруская прынцэса Шарлота (Аляксандра Фёдараўна), жонка імператара Мікалая І — бо так рабілі яе бацькі.

Пад канец XVIII і на пачатку XIX стагоддзя падарункі дзецям уручала пераважна шляхта. У вёсках — рэдка, і тое дзеці атрымлівалі галоўным чынам садавіну, пернікі, арэхі, ласункі і сімвалічную дробязь.

Paštoŭka 1928 hoda
Паштоўка 1928 года

У якасці падарунка магло быць што заўгодна. Найчасцей — штосьці ўтылітарна-карыснае (грошы, тканіна, харчовыя запасы), але і не толькі.

Шляхта дарыла, да прыкладу, зброю, слуцкія паясы, кнігі, вопратку (але не трэба забываць пра тое, колькі яно магло каштаваць!), коней, упрыгожанні, табакеркі, гадзіннікі, дываны і таму падобнае.

Як піша Адам Мальдзіс, дарылі і грошы: «Ахоцкі «ад каханкі падкаморыны дастаў на «незабудзь» прыгожы пярсцёнак брыльянтавы і два скруткі па сто дукатаў». «Паэт сэрца» Карпінскі ўзяў ад прыхільніцы свайго таленту пяць тысяч злотых».

Уладзімір Караткевіч у «Каласах пад сярпом тваім» распавядае пра прыезд графіні Надзеі, якая хвалілася сваім служкам-мурынам: «Саслужывец мужа-нябожчыка прывёз падарунак. Вымяняў аж у Турэччыне, калі хлот туды хадзіў...»

Адам Міцкевіч таксама сярод падарункаў узгадвае зброю (цясак, стрэльбу), гданьскую гарэлку, рэлігійныя прадметы.

Што дарыць сёння

001_trsk.JPG

Дарыць падарункі — цудоўная традыцыя, якая сёння дужа папулярная. Калі вы яшчэ не прыдумвалі, чым парадаваць блізкіх, раім звярнуць увагу на «Вушасты бокс» ад брэнда TRSK. Гэта душэўны падарунак з беларускім характарам, які асабліва парадуе тых, хто сумуе па Радзіме.

01_trsk.jpg

У склад бокса ўваходзіць лонг-сліў з каляднай зоркай, кніга Альгерда Бахарэвіча, паштоўка і сцікерпак з надпісамі «Пахне чабор», трыма чарапахамі, балетам і іншымі малюнкамі, зразумелымі толькі для беларусаў.

05_trsk_10252023.JPG

«Вушасты бокс» можна замовіць і адразу ж аплаціць на сайце trsk.io.

Сачыць за навінкамі ад брэнда TRSK можна праз Instagram.