У кастрычніку малады мастак Яраслаў Кірвель запусціў свой падкаст пра мастацтва «Калякі-малякі». Ідэя праекта ў тым, што вядоўца не толькі размаўляе з госцем, але і малюе ягоны партрэт непасрэдна падчас падкаста. У першым выпуску запрошаным госцем быў журналіст Мікіта Мелказёраў, а героем другога падкаста стаў Лявон Вольскі.
«У другім выпуску падкаста «Калякі Малякі» завітаў Лявон Вольскі — легенда беларускага року, стваральнік і выканаўца «Трох чарапах. Але мала хто ведае, што ён скончыў Мінскае мастацкае вучылішча на мастака, якім марыў стаць у дзяцінстве. Пра гэта мы і пагаварылі ў новым выпуску падкаста. Паралельна мы малявалі адзін аднаго, што вы зможаце паглядзець на сваіх маніторах», піша аўтар праекта.
Пра што размаўляюць?
- Чаму Вольскі сышоў з сцежкі мастака і пайшоў у музыку?
- Якімі гісторыямі запоўнілася вучоба ў мастацкай вучэльні?
- Хто такі Лявон Тарасевіч і чаму ён легендарны?
- І шмат-шмат пра мастацтва.