Дзень ведаў. Першы дзень навучальнага году
Сусветны Дзень Міру. Святкуецца ў дзень пачатку Другой Сусветнай вайны (1939).
1906: У Вільні выйшла першая легальная беларуская газэта “Наша доля”. Праіснавала нядоўга – выйшла ўсяго 7 нумароў, якія канфіскоўваліся. Урэшце рэдактар і выдавец газэты Іван Тукеркес патрапіў пад суд, а калектыў рэдакцыі прыступіў да выдання «Нашай Нівы».
1941: На тэрыторыі Беларусі акупацыйныя нямецкія ўлады ўтварылі Генеральны камісарыят, які ўзначаліў гаўляйтар Вільгельм Кубэ.
1975: У Мінску адчыненая хакейная школа «Юнацтва»
1969: Заснаваны беларускі ансамбаль “Песняры”.
1983: Савецкая супрацьпаветраная абарона збіла паўднёвакарэйскі пасажырскі самалёт “Боінг-747”. Самалёт нібыта парушыў савецкую паветраную прастору ў раёне выспы Сахалін. У выніку загінула 269 чалавек.
1996: Спыненае вяшчанне “Радыё 101,2” — адзінай незалежнай беларускамоўнай радыёстанцыі ў Беларусі.
1853: Нарадзіўся Міхал Федароўскі — беларускі этнограф і фалькларыст. Сабраў больш за 5 тысяч народных песень, больш за 10 тысяч прыказак і прымавак, сотні казак, павер’еў і рэцэптаў народнай медыцыны. Усе матэрыялы ўвайшлі ў фундаментальны 8-тамовік пад назваю «Люд Беларускі».
1900: Нарадзіўся Сымон Баранавых, беларускі празаік
1913: Нарадзіўся Масей Сяднёў, беларускі пісьменнік
1956: Нарадзіўся Уладзімер Салодкі, беларускі спявак
1938: Памёр Адам Пучкар-Хмялеўскі, беларускі рэлігійны дзеяч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёла, пробашч Мінскага кафедральнага касцёла