Каляндар. 10 кастрычніка

09.10.2009 Каляндар

1577: Атрымалі прывілей на магдэбурскае права гарады Магілёў, Мазыр і Ула.

1796: Нарадзіўся беларускі дасьледнік Міхал Без-Карніловіч. Найбольш вядомая ягоная праца – кніга “Гістарычныя зьвесткі пра знакамітыя месцы ў Беларусі“ – пабачыла сьвет у 1855 годзе.


1867: Памёр Ігнат Легатовіч, беларускі паэт (нар. 10.8.1796)

1783: Памёр Людвік Грынцэвіч, беларускі архітэктар эпохі позьняга барока

1938:
Памёр Адам Бабарэка, беларускі пісьменнік і крытык (нар. 14.10.1899)

1939: Савецкі Саюз перадае Вільню Літве. Перад гэтым меркавалася зрабіць Вільню сталіцай Заходняй Беларусі.

1957: Нарадзіўся Леанід Дранько-Майсюк, беларускі паэт