Каляндар. 19 жніўня

18.08.2009 Каляндар

Вялікае традыцыйнае свята – Яблычны Спас. Яно звязанае з паспяваннем яблык і асвячэннем іх у царкве. Існавала суворая забарона есці яблыкі да гэтага дня. Казалі таксама, што на Спаса зямля спіць, таму працаваць, нельга. А яшчэ ёсць такая прымаўка, якая знакавала блізкі канец лета: “Спас – лета шась!”

1587: Жыгімонт III Ваза абвешчаны вялікім князем літоўскім і каралём польскім

1995: Страйк менскага мэтрапалітэну. Работнікі пратэставалі супраць парушэння дырэкцыяй працоўнага заканадаўства і супраць затрымкі заробкаў. 68 чалавек былі звольненыя і на працягу гадоў не маглі ўладкавацца на працу.

1947: Памёр Самуіл Агурскі, беларускі і габрэйскі гісторык