Каляндар. 2 ліпеня

01.07.2009 Каляндар

1717: Пачала дзейнічаць шкляная мануфактура ў мястэчку Налібакі, што належала беларускім князям Радзівілам. Тут варылі крышталь і шкло самых розных колераў, шліфавалі, эмалявалі, залацілі звычайны і дэкаратыўны посуд.

bumashkov

1909: Нарадзіўся Ціхан Бумажкоў, які кіраваў савецкімі партызанамі на беларускім Палессі ў гады Другой сусветнай вайны і стаў першым партызанам, які быў уганараваны званнем Героя Савецкага Саюзу.

1922: Нарадзіўся беларускі кампазітар Генрых Вагнэр. У адрозненне ад свайго нямецкага аднафамільца, Народны артыст Беларусі Вагнэр найболей вядомы музычнымі творамі дзіцячай і савецкай патрыятычнай тэматыкі.

1988: Памёр Часлаў Ханяўка, беларускі грамадскі дзеяч (нар. 26.5.1909).