Каляндар. 2 жніўня

01.08.2009 Каляндар

1840: Паводле ўказу расійскага імператара спыненае дзеянне Статуту ВКЛ на тэрыторыі Віленскай, Гарадзенскай і Мінскай губерняў.

1914: У Баранавічах размешчаная Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымi сiламi Расійскай імперыi (да 21.8.1915).

1919: У Вільні Цэнтральнай беларускай радай Віленшчыны і Гарадзеншчыны была створаная Беларуская вайсковая камісія – орган па фармаванні беларускіх частак у войску Другой Рэчы Паспалітай.

1549: Нарадзіўся Мікалай Радзівіл Сіротка, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падарожнік, мемуарыст.

1833: Памёр Міхаіл Валовіч, арганізатар беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, удзельнік паўстання 1830–1831 гадоў.