20 лістапада 1648 г. каралём Рэчы Паспалітай стаў Ян ІІ Казімір Ваза. Пачынаў свой палітычны шлях ваюючы на пачатку 1630-х гадоў з Расіяй, ды ў адным з першых агульнаеўрапейскіх вайсковых канфліктаў — «Траццацігадовай вайне». З 1643 года быў прыняты ў ордэн іезуітаў, а праз тры гады стаў кардыналам.
Пасля смерці караля Уладзіслава IV, ягонага старэйшага брата, са згоды Папы Рымскага быў вызвалены ад духоўнай службы. 20 лістапада 1648 года на сойме пры падтрымцы магнатаў і шляхты, якія выступалі за вайну з Турэччынай і Крымскіх ханствам, быў абраны каралём Рэчы Паспалітай.
Палітычная сітуацыя ў дзяржаве тады была неспакойнаю, украінскія казакі на чале з гетманам Багданам Хмяльніцкім патрабавалі надання ім шляхецтва за абарону паўднёвых межаў краіны, аднак, памяркоўная палітыка караля прывяла да спусташальнай казацка-сялянскай вайны 1648 — 1651 гадоў, якая мела рысы грамадзянскай. А затым з Масковіяй, што мела назву «Крывавы патоп» у 1654 — 1667 гадах, і Швецыяй у «Паўночнай вайне» з 1655 па 1660 гады. Тады маскоўскія войскі занялі большую частку Вялікага Княства Літоўскага, а шведы — большую частку Польшчы, уключна са сталіцамі.
Кароль спрабаваў тады засяродзіць усю ўладу ў сваіх руках, што выклікала шляхецкія бунты. У 1668 годзе ён адмовіўся ад трона, назаўсёды выехаў у Францыю, дзе стаў плябанам аднаго заможнага абацтва.
АМ, budzma.org