1620: Войска Рэчы Паспалітай на чале з гетманам Жалкеўскім пацярпела паразу ў бітве пры Цацоры на рацэ Прут ад асманскага войска Іскандэр-пашы.
1810: Нарадзіўся Плацыд Янкоўскі, беларускі пісьменнік і перакладчык, пісаў на польскай і рускай мовах, уніяцкі і праваслаўны святар (пам. 11.3.1872).
1903: Нарадзілася Наталля Арсеннева, беларуская паэтка. Яе верш “Магутны Божа” ўважаецца цяпер за беларускі рэлігійны гімн.
1937: У вёсцы Машчаліна на Ігуменшчыне нарадзіўся Аляксей Каўка, выдатны беларускі гісторык і літаратуразнавец. Даследуе гісторыю Беларусі эпохі Адраджэння і ў першую чаргу творчасць і біяграфію Францішка Скарыны. Аляксей Каўка быў і стваральнікам і старшынём Маскоўскага таварыства беларускае культуры імя Скарыны.
1943: У вёсцы Нівы на Бярозаўшчыне нарадзілася Нiна Мацяш, перакладчыца й паэтка. Перакладала з французскай мовы, вядомая як майстар інтымнае лірыкі й дзіцячае літартуры (пам. 19.12.2008).
1944: У складзе БССР утвораная Гродзенская вобласць.
1945: У Мінску пачаў працаваць музей Янкі Купалы.
1950: У ЗША пабачыў свет першы нумар газеты “Беларус”, якая выдаецца там і сёння.


