Каляндар. 22 жніўня

21.08.2009 Каляндар

Ушаноўваецца апостал Мацей. “Пасля Мацея, – казалі нашыя продкі, – мужык на полі не пацея”. Гэта значыць, што палявыя працы ўжо пераважна скончаныя.

1898: У Троцкім павеце пад Вільняю нарадзіўся гісторык Генрык Лаўмянскі. У міжваенны час Лаўмянскі быў прафесарам Віленскага ўнівэрсітэту і шмат даследаваў гісторыю нашага краю, напісаў кнігі пра мінуўшчыну Вялікага Княства Літоўскага, пра Наваградзкае ваяводзтва ды шмат іншага.

1899: Памёр Альгерд Абуховіч, беларускі літаратар (нар. 6.8.1840)

1988: Памёр Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч (нар. 5.9.1901)