Каляндар. 25 чэрвеня

24.06.2009 Каляндар

Ушаноўваецца Нупрэй. З ягоным імем у народным календары звязвалі час паспявання суніцаў. А яшчэ ў гэты дзень сеялі грэчку, пра што сведчыць прыказка: “Хто на Нупрэя пасее грэч, той будзе бліны печ”.

1892: Нарадзіўся Зыгмунт Абрамовіч, які стане адным з вядучых актораў Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага. Гэта быў унікальны вандроўны тэатр, які ў пачатку мінулага стагоддзя перасоўваўся па гарадах ды мястэчках са спектаклямі, танцамі, песнямі й дэкламаваннем вершаў. У 1919 годзе Зыгмунт Абрамовіч пераехаў у Польшчу, таму, магчыма, рэпрэсіі супраць беларускіх адраджэнцаў яго абмінулі, і ён дажыў амаль да ста гадоў.