Каляндар. 26 ліпеня

25.07.2009 Каляндар

У праваслаўных беларусаў – Гаўрыла. “Гаўрылей, – казалі, – град на каноплі”. А ў каталікоў – Ганна. “Ганна з дажджом – гарох з чарвяком”.

1511: Наваградак атрымаў Магдэбурскае права на самакіраванне.

1941: Стварэнне Беластоцкага гета, куды нямецкія акупанты сагналі каля 42 тысячаў габрэяў з Беластоку і ваколіцаў.

1989: У Мінску адбыўся масавы мітынг грамадзянаў, якія патрабавалі стварэння следчай камісіі ў справе ўтойвання інфармацыі пра Чарнобыль.