Каляндар. 30 снежня

29.12.2009 Каляндар

1667: Спыніў дзейнасць Віленскі манетны двор – асноўны цэнтр манетнай прамысловасці ВКЛ (існаваў з канца 15 ст.)

1842: У дачыненьні да Беларусі ўпершыню быў ужыты тэрмін «Северо-Западный край». Новы тэрмін аб’ядноўваў Віленскую, Віцебскую, Гарадзенскую, Ковенскую, Магілёўскую і Менскую губэрні.

1880: Нарадзіўся Антон Баначыч, беларускі спявак і педагог.

1904: Нарадзіўся Зэлік Аксельрод, беларускі яўрэйскі паэт, перакладчык беларускай паэзіі на ідыш (пам. 26.6.1941)

1917: У ноч з 30 на 31 снежня ў Менску бальшавікі штыхамі і кулямётамі разагналі Першы Усебеларускі з’езд. Менавіта ў гэтую ноч Зезд прыняў рэзалюцыю аб дзяржаўнай аўтаноміі Беларусі. Адразу пасьля гэтага ў залю гарадзкога тэатру ўварваліся салдаты і пачалі разгон З’езду.

У 1922 годзе БССР была ўключаная ў склад СССР.

cvikevich

1937: Памёр Аляксандр Цвікевіч, беларускі палітычны і культурны дзеяч (нар. 22.06.1888).

sabaleuskih

1957: Памёр Юрый Сабалеўскі, беларускі палітычны і нацыянальны дзеяч (нар. 24.4.1889)

1966: Улады БССР прымаюць пастанову пра выданьне “Беларускай савецкай энцыкляпэдыі”.