Каляндар. 4 жніўня

03.08.2009 Каляндар

Традыцыйна ўшаноўваюцца Марыя і Магдалена. Народныя прыкметы сведчаць, што ў гэты дзень амаль заўсёды ішоў дождж. “Магдалена – вады па калена”, – казалі нашыя продкі. І яшчэ: “На Марыю вялікія росы – будзе лён шэры і косы”.

1390: Аб’яднанае войска крыжакоў і жамойтаў (продкаў цяперашніх літоўцаў) захапіла Вільню.

1579: Пачалася аблога Полацка войскамі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыям (сконч. 30.8.1579 капітуляцыяй маскоўскага гарнізона).

bryl

1917: Нарадзіўся Янка Брыль, беларускі пісьменнік (пам. 25.7.2006). Ён вядомы як аўтар папулярных аповесцяў і лірычных мініатураў

sielaszczuk

1947: Нарадзіўся Мікалай Селяшчук, беларускі мастак