Каляндар. 5 жніўня

04.08.2009 Каляндар

1392: Паміж Ягайлам і Вітаўтам заключанае Востраўскае пагадненне, паводле якога Вітаўту перадавалася ўлада ў Вялікім Княстве Літоўскім.

1506: Бітва пад Клецкам. Міхаіл Глінскі на чале войска ВКЛ ушчэнт разбіў войска крымскага хана. 27 000 татар загінулі, 2000 – трапілі ў палон, вызвалена 40 000 палонных.

1924: Нарадзіўся Аркадзь Жураўскі, беларускі мовазнавец.

1947: Нарадзіўся Віталь Скалабан, беларускі гісторык, літаратуразнавец.

1908: Памёр Валерый Урублеўскі, беларускі і польскі рэвалюцыянер.