Каляндар. 8 сакавіка

07.03.2009 Каляндар

Гэты дзень у беларускай гісторыі.

Міжнародны жаночы дзень. Віншуем усіх сваіх чытачак! Матэрыял аб гэтым сьвяце чытайце (на расейскай мове) тут.

1892: Нарадзіўся Аляксандр Чарвякоў, дзяржаўны дзеяч БССР, партыйны дзеяч РКП(б) і КП(б)Б (пам. 16.6.1937).

, паліт. дзеяч, публіцыст. У 1915 скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут. Мабілізаваны ў армію. У 1917 адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. Удзельнік 1-га Усебеларускага з’езда 1917. У лют. — маі 1918 камісар Беларускага нацыянальнага камісарыята. 1.1.1919 як член Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада быў у ліку тых, хто падпісаў Маніфест пра абвяшчэнне БССР. У 1919 камісар асветы БССР, нам. наркама асветы Літоўска-Беларускай ССР. У 1920 начальнік аддзела РВС Зах. фронту, старшыня Мінскага губернскага ВРК, ВРК БССР. У 1920—24 старшыня ЦВК і СНК БССР, з 1922 адзін са старшыняў ЦВК СССР, з 1924 старшыня ЦВК БССР. Член ЦБ у 1920—24 і ЦК КП(б)Б з 1924, член ЦВК БССР у 1919 і 1920—37. Быў абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці. У час работы XVI з’езда КП(б)Б скончыў жыццё самагубствам. Рэабілітаваны ў 1957.

1928: Памёр Пятро Крачэўскі, беларускі палітычны дзеяч, прэзідэнт БНР (1923–1928), гісторык і драматург (нар. 7.8.1879).

1931: Нарадзіўся Сямён Падокшын, беларускі філосаф і гісторык-медыявіст, даследчык культуры Адраджэння і Рэфармацыі.

1962: Нарадзіўся паэт Славамір Адамовіч.

Адамовіч Славамір Генрыхавіч нарадзіўся 8 сакавіка 1962 г. на станцыі Унежма Анежскага раёну Архангельскай вобласьці. У 1977 годзе скончыў 8 клясаў Будслаўскай школы; у 1979 г. – Сьвірскае СПТВ-17. Працаваў у Казахстане, пасьля ў саўгасе “Будслаўскі”; служыў у савецкім войску (1980-1982 гг.); ізноў працаваў – на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Kiрава ў Менску.

У 1986-1992 гг. вучыўся на філфаку БДУ; з 1991 г. па 1995 г. працаваў у “Настаўніцкай газеце”. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1999 г.
У 1995 г. напісаў верш «Убей президента», у 1996-97 гг. адседзеў за яго 10 месяцаў за кратамі. У 2002 г. паехаў на заробкі ў Нарвэгію, дзе атрымаў гуманітарны прытулак. Жыве на поўначы Нарвэгіі ў гарадку Буда (Bodø).

Бібліяграфія

“Кальварыйскія клёны” (Менск, 1990 г.)
“Зямля Ханаан” (Полацак, 1993 г.)
“Зваротныя правакацыі” (Полацак, 1994 г.)
“Каханьне пад акупацыяй” (Менск, 1996 г.)
“Спіраль Бруна” (Менск, 1997 г.)
“Плавільшчыкі расы” (Вільня, 1999 г.)
“Турэмны дзёньнік” (Менск, 2001 г.).
Напісаў таксама раман у пісьмах “Цана Эўропы”.

2004: Памёр Міхась Наўмовіч, дзеяч беларускай эміграцыі, старшыня Беларускага Згуртавання ў Францыі «Хаўрус» і сябра рады БНР.

Крыніцы.