Каляндар. 9 лістапада

08.11.2009 Каляндар

Беларусы-каталікі ўшаноўвалі Тодара.

apolliner

1918: Памёр Гіём Апалінэр, славуты французскі паэт, беларус з паходжання. У 1972 годзе выйшаў зборнік ягонае паэзіі “Зямны акіян” у перакладзе Эдзі Агняцвет.

1923: Нарадзіўся славуты беларускі літаратуразнавец і крытык Георгій Сіненка – у расійскім гарадку Сватава Луганскай вобласці. Дасьледаваў беларуска-расійскія сувязі, беларускую савецкую літаратуру.

1941: Нацысты расстралялі паўтары тысячы габрэяў у мястэчку Мір.

glebobich

1941: Памёр Генрых Глябовіч, беларускі грамадскі дзеяч, каталіцкі святар.

1962: Нарадзіўся Аляксей Мельнікаў, беларускі літаратуразнавец (пам. 13.8.1995).