Выйшаў каляндар "Кожны дзень 2023" з унікальнымі ілюстрацыямі, прысвечанымі беларускай гісторыі

24.11.2022 Культура

Над гэтым календаром аўтары працавалі амаль год. Штодзень у ім — унікальная ілюстрацыя, прысвечаная якой-небудзь падзеі ці асобе, якая пакінула свой след у беларускай гісторыі ды культуры. Яго каштоўнасць — у мастацкім і культурным сэнсе.


316936689_206195161847393_8635445188445615209_n.jpg

Гэты каляндар выдала ініцыятыва ВyProsvet. Два гады яе сябры аб’ядноўваюць увесь беларускі самвыд: ствараюць, друкуюць і распаўсюджваюць газеты і ўлёткі ў Беларусі, публікуюць анонсы выданняў іншых рэдакцый у тэлеграм-канале.

photo_2022-11-24_12-47-09.jpg

Маючы падтрымаць беларускую культуру ў выгнанні, сябры ВyProsvet пачалі выдаваць кнігі пра беларусаў ды іх шматпакутную, але непаўторную гісторыю.

Набыць календар можна па спасылцы

Чытайце яшчэ: Выйшаў з друку «Наш каляндар-2023» з беларускімі словамі і малюнкамі на кожны дзень