• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
02.05.2022 | Каляндар

Каляндар на 2 – 8 траўня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


2 траўня

1447. Казіміраў прывілей

Kazimierz_Jagiellonczyk.jpg

У гэты дзень 575 гадоў вялікі літоўскі князь Казімір IV Ягелончык выдаў прывілей, які пашыраў правы баяраў і паклаў пачатак запрыгоньванню сялян у Вялікім Княстве Літоўскім.

Згодна з прывілеем пашыраліся правы феадалаў, гарантавалася права ўласнасці на зямлю, вольны выезд за мяжу, права судзіць залежных ад іх людзей. У прывілеі прадугледжвалася, што зямлю і дзяржаўныя пасады ў княстве маглі атрымліваць толькі мясцовыя феадалы.

Менавіта ў гэтым дакуменце ўпершыню зафіксавана абмежаванне сялянаў у правах, а ўжо Статут 1588 года канчаткова зафіксаваў поўнае падпарадкаванне селяніна пану. Гэтае падпарадкаванне перарасло ў Рэчы Паспалітай у вельмі суворую форму, якая так і называлася — «прыгон».

Канчаткова прыгоннае права было адмененае ў лютым 1861 года, калі былое Вялікае Княства Літоўскае ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі.

3 траўня

1791. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай

У гэты дзень Сойм Рэчы Паспалітай прыняў Канстытуцыю, якая была першай канстытуцыяй у сучасным разуменні ў Еўропе і другой у свеце.

kanstytucyja_3_traunia.jpg

У аснове канстытуцыі ляжыць амерыканская канстытуцыя 1787 года, а таксама Дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна 1789 года, якая была прынятая ў час Вялікай французскай рэвалюцыі. Дакумент прасякнуты ідэямі еўрапейскага Асветніцтва.

Паводле яе ўрад павінен служыць усяму народу, а не інтарэсам прывілеяваных пластоў. Гэта была адчайная спроба рэфармаваць дзяржаву, якая знаходзілася ў відавочным крызісе і падвяргалася падзелам суседзямі.

З 1919 года дзень 3 траўня быў абвешчаны дзяржаўным святам у Другой Рэчы Паспалітай. У часе нацысцкай акупацыі, а таксама ў пасляваеннай сацыялістычнай Польшчы святкаванне гэтага дня было забароненае.

Варта адзначыць, што беларусы і літоўцы заўжды адносіліся да гэтай даты неадназначна.

4 траўня

2005. Памёр Анатоль Сыс

Адзін з самых вядомых беларускіх паэтаў найноўшага часу пражыў кароткае, але надзвычай насычанае жыццё.

anatol_sys.jpg

Нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 года ў вёсцы Гарошкаў на Гомельшчыне. У 1977 годзе паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, які скончыў у 1982 годзе. У 1985 годзе Сыс пераехаў у Мінск, дзе працаваў старэйшым спецыялістам на Беларускім тэлебачанні.

У 1987 годзе быў сярод заснавальнікаў суполкі маладых пісьменнікаў «Тутэйшыя», дзе згуртаваліся аўтары, якія цяпер лічацца прызнанымі класікамі: Адам Глобус, Уладзімір Сцяпан, Алесь Бяляцкі, Пятро Васючэнка, Славамір Адамовіч ды іншыя. У 1988 годзе гэтае таварыства стала арганізатарам святкавання першых «Дзядоў», якія былі жорстка разагнаныя савецкай міліцыяй. Многія ўдзельнікі «Тутэйшых» сталі пазней заснавальнікамі «Мартыралёгу Беларусі» і Беларускага Народнага Фронту.

Анатоль Сыс - аўтар усяго некалькіх зборнікаў вершаў — «Агмень», «Пан Лес», «Сыс», «Лён», якія не губляюць актуальнасці і цяпер.

Вёў разгульны лад жыцця, «паліў сябе жыўцом», як пра яго казалі. Злоўжываў алкаголем, чым моцна падарваў сваё здароўе. Многім запомніўся менавіта такім - вечна п’яным дзіваком з эксцэнтрычнымі паводзінамі.

Аўтар усяго некалькіх зборнікаў вершаў — «Агмень», «Пан Лес», «Сыс», «Лён», якія не губляюць актуальнасці і цяпер.

Пахаваны ў роднай вёсцы.

5 траўня

1936. Нарадзіўся Васіль Якавенка

af_vasil_yakovenko.jpg

Будучы беларускі пісьменнік з’явіўся на свет на Гомельшчыне ў сялянскай сям’і.

У 1956 годзе скончыў Беларускі індустрыяльны тэхнікум па спецыяльнасці «геолаг». У 1956–1958 гадах служыў у Савецкай Арміі. Працаваў на беларускім радыё, у рэдакцыі часопіса «Полымя». З 1977 года — член Саюза пісьменнікаў БССР і СССР. У 1977–1978 гадах — сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў БССР. З 1990 года — прэзідэнт Беларускага сацыяльна-экалагічнага саюза «Чарнобыль».

Пачаў публікавацца ў 1948 годзе з мастацка-публіцыстычнымі творамі. Першая кніга нарысаў «Зямля, адкрытая намі» пабачыла свет у 1971 годзе і была прысвечана геолагам. У наступнымх кнігах прозы «Пробны камень», «Пакуль сонца ў зеніце», «Дайсці да ладу», «Другой зямлі не будзе», «Вясковыя дыспуты» ён разважаў над праблемамі вёскі. Апошняя кніга «Абярэг» выйшла з друку ў 2017 годзе і была шмат у чым аўтабіяграфічнай.

Самая вядомая з напісаных Васілём Якавенкам кніг, відаць, трылогія «Пакутны век», якую надзвычай высока цэняць аматары літаратуры. Яна прысвечана няпростай гісторыі, якую перажыла беларуская нацыя цягам апошняга стагоддзя. Крытыкі параўноўваюць гэты твор з «Духам пушчы» Джэка Лондана і «Апошнім з магікан» Джэймса Купера.

Паэт і даследчык літаратуры Алег Лойка ў свой час адзначаў, што «Пакутны век» можа стаць візітнай карткай нашага народа.

Дзякуючы неабыякавасці Васіля Якавенкі да пытанняў экалогіі, у 1988 годзе быў скасаваны праект асушэння поймы Прыпяці, які пагражаў Беларусі пустыняй і сапраўднай катастрофай.

6 траўня

1904. Нарадзіўся Паўлюк Трус

paulik_trus2.jpg

Будучы беларускі паэт з’явіўся на свет на Уздзеншчыне ў сялянскай сям’і.

Першую адукацыю атрымаў у вясковай школе, дзе таксама спяваў у хоры і маляваў вясковыя краявіды. У 1918–1923 гадах вучыўся ва Уздзенскім вышэйшым пачатковым вучылішчы, дзе пасябраваў з Алесем Якімовічам і Пятром Глебкам. Служыў у Чырвонай Арміі. У 1923–1927 гадах вучыўся ў Беларускім педагагічным тэхнікуме ў Мінску.

Друкавацца пачаў у 1923 годзе. З 1925 года сябар літаратурнага аб’яднання «Маладняк». Быў адным з самых папулярных беларускіх паэтаў другой паловы 1920-х гадоў.

Памёр у 1925 годзе ад тыфу ва ўзросце дваццаці пяці гадоў.

Іду дарогаю адзін...
Паўзуць вужакі з-пад каменняў,
Вакол, як здань, снуюцца сцені,
Іду дарогаю адзін...
І чую ў посвісце асеннім
Глухія водгукі: «Не йдзі!..» —
Бо ўдзень з дванаццаці гадзін
Паўзуць вужакі з-пад каменняў.

7 траўня

1794. Выдадзены Паланецкі ўніверсал

У канцы сакавіка 1794 года пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.

Выступ пачаўся ў Кракаве і быў накіраваны супраць другога падзелу Рэчы Паспалітай, які здарыўся годам раней. Лідарам ад пачатку бачылі менавіта Касцюшку, які ўжо меў багаты вайсковы досвед.

Tadeusz_Kościuszko_(ÖaL).jpg

Касцюшка пагадзіўся ўзначаліць паўстанне, але на сваіх умовах: «Толькі за шляхту ваяваць не буду. Жадаю свабоды для ўсяго народа і толькі для яго гатовы ахвяраваць жыццё». То-бок выступіў не толькі з нацыянальных, але і з сацыяльных пазіцый.

На той момант прыгонныя сяляне ў Рэчы Паспалітай былі фактычна ўласнасцю дваранаў. Каб мабілізаваць іх, быў выдадзены Паланецкі ўніверсал, паводле якога прыгоннае права скасоўвалася, а сяляне аб’яўляліся асабіста вольнымі, праўда, без зямлі.

Паводле ўніверсалу, ужо вольныя сяляне павінны былі сплачваць усе даўгі і падаткі і працягваць адпрацоўваць паншчыну. Такі палавінчаты падыход не задаволіў як сялян, так і прывілеяванае саслоўе: прыгонныя не верылі ўніверсалу, а шляхцічы пачалі масава адыходзіць ад паўстання.

Паўстанне заканамерна атрымала паразу, а сам Касцюшка пасля вырашальнай бітвы пад Мацяёвіцамі быў цяжка паранены і трапіў у палон. Расійцы захавалі яму жыццё, а ў 1976 годзе Павал І вызваліў яго.

Касцюшка так і не прыняў ні падарункаў расійскага ўладара, ні падданства, а выехаў у Амерыку, якую лічыў сваёй другой бацькаўшчынай.

8 траўня

1945. Падпісаны Акт капітуляцыі Германіі

У гэты дзень у прыгарадзе Берліна Карлсхорсе паміж прадстаўнікамі саюзных дзяржаваў і нямецкіх войскаў быў падпісаны Акт аб безумоўнай капітуляцыі нацысцкай Германіі. Але насамрэч падпісанняў было два.

Zhukov_reads_capitulation_act_1945.jpg

Першае падпісанне адбылося ўночы 7 траўня ў французскім Рэймсе і прадугледжвала фактычны выхад Германіі з вайны: нямецкія жаўнеры мусілі спыніць любыя вайсковыя дзеянні на ўсіх франтах, перадаць узбраенні саюзнікам а самім здацца ў палон.

Іосіф Сталін, даведаўшыся аб гэтым, запатрабаваў паўторнага падпісання. Матывацыя была даволі простай: яго абурыла вядучая роля саюзнікаў у гэтым працэсе і само месца падпісання. Таму Сталін настаяў на тым, каб паўторнае падпісанне адбывалася ў занятым савецкімі войскамі Берліне.

Капітуляцыя нацысцкай Германіі набыла моц 8 траўня ў 23:01 па цэнтральнаеўрапейскім часе, то-бок у 01:01 9 траўня па маскоўскім часе.

Другая сусветная вайна ў Еўропе была скончана.


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип