• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.03.2022 | Каляндар

Каляндар на 28 сакавіка - 3 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


28 сакавіка

1926. Пачынае выдавацца газета «Orka»

orka.jpg

Як памятаем, у ранняй БССР было цэлых чатыры дзяржаўныя мовы. Польская — адна з іх. А канстытуцыя тагачаснай рэспублікі гарантавала атрыманне інфармацыі на роднай мове. Менавіта таму ў Мінску і было запачаткавана выданне гэтай польскамоўнай газеты.

«Orka» — асвятляла жыццё не толькі польскай грамады ў Беларусі, але і ўсёй рэспублікі. Гэта цудоўная крыніца, па якой можна вывучаць не толькі грамадскае і палітычнае, але нават літаратурнае жыццё. Напрыклад, літаратурная старонка раз на тыдзень прапаноўвала не толькі арыгінальныя творы польскамоўных пісьменнікаў, але таксама пераклады з рускай і беларускай моваў. У 1937 годзе, калі распачаліся працэсы ўніфікацыі і русіфікацыі СССР, выданне газеты было спынена.

29 сакавіка

2016. Памёр Ніл Гілевіч

Будучы беларускі паэт, перакладчык і грамадскі дзеяч нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і на Лагойшчыне ў 1931 годзе. У 1951 годзе скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча, а ў 1956 годзе філалагічны факультэт БДУ. Кандыдат філалагічных навук, прафесар.

hilevich.jpg

Дэбютаваў у друку з вершамі ў 1946 годзе. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1954 года. Аўтар многіх кніг паэзіі і публіцыстыкі. Працаваў у самых розных жанрах: вершы, паэмы, пераклады, эсэ. Пакінуў аб’ёмную літаратурную спадчыну. Быў актыўным таксама і на грамадскай глебе.

Апошні Народны паэт Беларусі.

Пайшоў з жыцця ва ўзросце 84 гадоў.

30 сакавіка

1689. Памёр Казімір Лышчынскі

Гэты мысляр, якога часцяком параўноўваюць з Джардана Бруна, нарадзіўся на Берасцейшчыне ў 1634 годзе.

kazimir.jpg

Вучыўся ў Берасцейскім езуіцкім калегіуме, скончыў Віленскую акадэмію. Браў удзел у некалькіх войнах. Вучыўся ў езуіцкім калегіуме Кракава, дзе прыняў манаства і далучыўся для езуіцкага ордэна. Быў прарэктарам езуіцкага калегіума ў Берасці.

Напісаў скандальны трактат пад красамоўнай назвай «Аб неіснаванні бога», які змяшчаў болей за пяць сотняў старонак. У ім раскрыў ідэі вальнадумства і свабоды слова. Пры гэтым тэкст так і не быў апублікаваны, чыталі яго хіба толькі тыя, хто потым расправіўся з аўтарам гэтай працы. Вядомасць ён набыў дзякучы даносу суседа, праз які і стала вядома, што Лышчынскі напісаў такую працу.

Рукапіс Лышчынскі спаліў у 1689 годзе, але некаторыя яго фрагменты будуць адшуканыя ў другой палове 1950-х гадоў.

За стварэнне трактата Лышчынскага чакала суворае пакаранне: яму вырвалі язык, вусны, спачатку адсеклі рукі, потым галаву, пасля цела філосафа спалілі на вогнішчы. Попел змясцілі ў снарад, якім стрэлілі ў бок Турцыі. Маёмасць ягоная была канфіскавана.

31 сакавіка

1785. Памёр Антоній Тызенгаўз

Адзін з самых вядомых мецэнатаў і дзяржаўны дзеяч ВКЛ нарадзіўся ў шляхецкай сям’і ў 1733 годзе ў Наваельні. Нашчадак лівонскага роду, які асеў на Беларусі.

antoni.jpg

З малых гадоў вылучаўся няўрымслівым характарам. Вучыўся ў Віленскай езуіцкай школе. Сябраваў з будучым каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім.

Быў зацятым прыхільнікам асветніцтва, лічыў, што адукацыя павінна быць даступнай для ўсіх грамадзянаў Рэчы Паспалітай, а не прэрагатывай паноўных эліт. Прыкладаў фантастычныя высілкі для ажыццяўлення сваіх задумаў.

Канец жыцця сустрэў у беднасці і адзіноце.

1 красавіка

1901. Нарадзіўся Сяргей Пясецкі

Sergiusz Piasecki.jpg

З’явіўся на свет у Ляхавічах у сям’і беларускі і паляка. Адзін з самых вядомых польскамоўных пісьменнікаў, якія паходзяць з нашых земляў.

На паталагічным узроўні не ўспрымаў ідэі камунізму і бальшавізму. Магчыма, гэта было абумоўлена тым, што на ўласныя вочы бачыў Кастрычніцкую рэвалюцыю. Прымаў удзел у вайне з бальшавікамі, меў дачыненне «да Зялёнага дубу».

У 1927 годзе быў асуджаны за рабаванне да смерці, але за вайсковыя заслугі яе замянілі працяглым турэмным тэрмінам. Пісаць пачаў у зняволенні.

Аўтар кніг, якія распавядаюць пра жыццё савецка-польскага памежжа ў міжваенны перыяд, у тым ліку і знакамітай мінскай трылогіі.

Памёр у 1964 годзе ў Лондане.

2 красавіка

1995. Памёр Пімен Панчанка

pimen_panchanka.jpg

Будучы беларускі паэт нарадзіўся ў Таліне ў жніўні 1917 года ў небагатай сялянскай сям’і. З 1920 года сям’я жыве ў Беларусі. З 1933 года ў Бабруйску.

Працаваў рабочым, вучыўся, служыў у войску. У 1939 годзе скончыў філалагічны факультэт Мінскага настаўніцкага інстытута. Дэбютаваў у друку яшчэ ў юнацкія гады.

Першая кніга паэта — зборнік вершаў «Упэўненасць», які пабачыў свет у 1938 годзе і ў якім усхвалялася хараство і багацце роднай зямлі. Аўтар шэрагу кніг паэзіі. У 1973 годзе атрымаў званне Народнага паэта Беларусі.

Акрамя літаратурнай займаўся таксама і грамадскай дзейнасцю. У 1970-х гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Заўзеў за футбольны клуб «Дынама Мінск».

Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

3 красавіка

1907. Нарадзіўся Язэп Урбановіч

Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, дзе арганізаваў камсамольскую групу. Браў удзел у дзейнасці КПЗБ. У верасні 1939-га разам з сябрамі прабіваўся ў Варшаву, якую абстрэльвалі і бамбілі немцы, каб выратаваць стрыечнага брата – опернага мэтра Міхася Забэйду-Суміцкага.

З пачаткам нямецкай акупацыі Беларусі Урбановіч ствараў антыфашысцкі рух на Берасцейшчыне. Туды ж прыцягнуў сваіх колішніх аднакласнікаў з Віленскай гімназіі. У 1942-м удзельнічаў у разгроме нямецкага гарнізона ў Косаве. У далейшым – камандзір партызанскай брыгады.

Язэп Урбановіч загінуў 10 ліпеня 1944 года – перад самым прыходам Чырвонай арміі. Абставіны смерці дагэтуль цьмяныя. Паводле дакументаў – “пры службовых абавязках”, без падрабязнасцяў. Паводле іншых звестак – спрабаваў спыніць марадзёраў, але тыя яго застрэлілі.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык

34-гадовай дзяўчыне інкрымінуюць арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет

Гэтая гісторыя не пра тое, як чалавек доўга і мэтанакіравана ішоў да сваёй мэты — стаць знакамітым. Яна аб іншым....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць

У аўдыёфармаце выйшла кніга Адама Глобуса «Дамавікамерон» на kamunikat.org. Зборнік кароткіх гісторый Адама...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко

Рэдактар Андрэй Скурко пераклаў знакамітую казку Карнея Чукоўскага, знаходзячыся ў зняволенні. Пра гэта напісала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык
    Грамадства
    «У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    Грамадства Літаратура
    «Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць
    Грамадства Літаратура
    «Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко
    Культура
    «Біша бо іх із града крэпка». Абліччы Анастасіі Слуцкай
    Грамадства
    «Партрэт з памяці»: Віслава Шымборска ў вершах і беларускіх перакладах. «Прастора польскай культуры» запрашае на анлайн-вечарыну
    Грамадства Адукацыя
    «80% настаўнікаў былі ў жудасным стане». Эксперт — аб тым, што цяпер адбываецца са школьнай адукацыяй у Беларусі і што з ёй не так
    Культура
    Сплаў авангардызму і мадэрнізму
    Грамадства
    Рэшткі былой сядзібы ў Ручыцы, што на Вілейшчыне, унеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
    Грамадства
    Памёр паэт Дзмітро Паўлычка
    Грамадства Кіно Асоба
    «У кожным фільме ёсць частка мяне». Факты з жыцця і фільмаграфія Міхаіла Пташука
    Грамадства Каляндар
    Каляндар з 30 студзеня па 5 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Вандруем разам
    Мілыя сцежкі ў парку Рэпіхава
    Грамадства Літаратура
    «Мне важна, каб верш нагадваў фрыджазавае сола»: паэт і музыка Віктар Сямашка — пра сваю новую кнігу і беларускі авангард
    Грамадства
    Экскурсаводы Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш выйшлі на свабоду

Афіша

  • 01.02

    Спектакль у авангардным тэатры Komuna Warszawa ў пастаноўцы Паліны Дабравольскай

  • 31.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 31.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 31.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 31.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 31.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 31.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 31.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип