“Будзьма” падрыхтавала самую сабачую версію свайго папулярнага каляндара “Не маўчы па-беларуску!” на 2018 год
Кампанія “Будзьма беларусамі!” вырашыла працягнуць свой папулярны праект – каляндар “Не маўчы па-беларуску” – і на 2018 год! Выданне трох папярэдніх календароў агульным накладам 21 000 асобнікаў зрабіла дадзены праект адным з самых паспяховых і запатрабаваных беларускамоўных неперыядычных выданняў апошняга часу.
У адказ на шматлікія просьбы і звароты нашых чытачоў мы зрабілі новы выпуск. Як вядома наступны год – год Сабакі па ўсходнім календары. Мы вырашылі паказаць, што сабака і для нас не чужая істота, таму сабралі і аздобілі 12 найбольш цікавых беларускіх “сабачых” прымавак! Традыцыйна ўкладаннем і аздабленнем календара займаліся Дар’я Мандзік і кіраўнік студыі “Адліга” Анатоль Лазар.
Новы каляндар “Не маўчы па-беларуску – 2018” можна набыць у наступных крамах:
“Акадэмкніга”, пр-т Незалежнасці, 72;
“Кнігарня пісьменніка”, вул. Казлова, 2;
“Веды”, вул. К.Маркса, 36;
“Цэнтральная кнігарня”, пр-т Незалежнасці, 19;
“Кнігі & кніжачкі”, пр-т Незалежнасці, 14;
“Эўрыка”, вул. Куйбышава, 75;
Этна-крама “Рагна”, вул. Сухая, 4 / вул. Караля, 22;
“Светач”, пр-т Пераможцаў, 11;
“Галіяфы”, вул. Няміга 3, павільён 66);
“Мой модны кут”, пр-т Незалежнасці, 58, пав.333;
“Рыжы кот”, вул. Сурганава, 50 (ГЦ “Рыга”, пав. 72);
А таксама ў інтэрнэт-крамах hareza.by, imbryk.by, knihi.by, sunduchok-knig.by і symbal.by (дастаўка па ўсім свеце).
Бабруйск
“Крыніца ведаў” (вул. М. Горкага, 31).
Берасце
Крама “Князь Вітаўт”(вул. Савецкая, 55).
Віцебск
Кнігарня “Светач” (вул. Кірава, 10).
Гародня
“Цудоўня” (вул. Вялікая Траецкая, 16),
“Бэбі Бук” (ГД “Нёман”, 2 пав., вул. Савецкая, 18).
Магілёў
Офіс турыстычнай агенцыі “Маліндзі бай” (вул.Яцына, д.5, оф.3).
Таксама каляндар можна знайсці ў Берасці, Гародні, Гомелі, Віцебску, Пінску, Полацку, Наваполацку, Лідзе, Барысаве, Маладзечна ў кнігарнях ААТ “Белкніга”.