• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.01.2022 |

Каляндар з 17 па 23 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


17 студзеня

1904. Нарадзіўся Алесь Якімовіч

jakimovich.jpg

Будучы беларускі літаратар нарадзіўся на Уздзеншчыне ў сялянскай сям’і. У 1926 годзе скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум, а ў 1930 годзе літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Дэбютаваў у друку ў 1923 годзе ў часопісе «Маладняк». Быў актыўным сябрам гэтай філіі. Праз два гады, у 1925 годзе, пабачыла свет яго дэбютная кніжка «Вершы». Пісаў пераважна дзіцячыя творы.

Адметны яшчэ і тым, што быў адкрывальнікам многіх імёнаў у літаратуры. Менавіта дзякуючы спрыянням Алеся Якімовіча мы ведаем сёння творы Янкі Маўра, які доўгі час пісаў іх у стол і нават не думаў публікаваць.

18 студзеня

1892. Нарадзіўся Іосіф Лангбард

langbard.jpg

Ці не адзін з самых вядомымх беларускіх архітэктараў савецкай эпохі нарадзіўся ў габрэйскай сям’і на Гродзеншчыне. З дзяцінства меў цягу да выяўленчага мастацтва, але бацька бачыў яго найперш у камерцыі.

Вучыўся ў Адэсе і Санкт-Пецярбургу. Прымаў удзел у Першай сусветнай вайне. Ствараць архітэктурныя праекты пачаў яшчэ ў час існавання Расійскай імперыі.

У часы існавання СССР рэгулярна ўдзельнічаў у конкурсах і ствараў праекты для ўсіх куткоў савецкай дзяржавы. Але нам цікавы найперш за тое, што стварыў для сталіцы БССР: Дом урада і помнік Леніну на плошчы перад ім, Дом афіцэраў, Оперны тэатр, галоўны корпус Акадэміі Навук.

Акрамя згаданых праектаў, генераваў і абсалютна фантастычныя ідэі. Прыкладам, у 1930 годзе стварыў для Ленінградскага порта праект маяка ў старажытнаегіпецкім стылі у выглядзе помніка У. Леніну. Паводле задумы Ленін павінен быў быць 120 метраў вышынёй, гэта была б самая вялікая статуя ў свеце.

lenin-majak.jpg

Лангбард справядліва лічыцца адным з найвыбітнейшых архітэктараў Еўропы ХХ стагоддзя.

19 студзеня

1656. Памёр Казімір Леў Сапега

Kazimier_Leŭ_Sapieha.jpg

Будучы таленавіты адміністратар і грамадскі дзеяч часоў ВКЛ нарадзіўся 15 ліпеня 1609 года ў сям’і літоўскага канцлера Льва Сапегі.

Казімір Леў Сапега атрымаў вельмі добрую пачатковую адукацыю ў Віленскай акадэміі, а потым працягваў сваё навучанне за мяжой. Аб’ехаў усю Італію, Францыю і Германію. Авалодаў сямю мовамі. Са сваіх падарожжаў па Еўропе прывёз не толькі досвед і ўражанне, але і кнігі.

Па вяртанні на радзіму займаў самыя розныя дзяржаўныя пасады, дзе паспяхова праявіў сябе: быў пісарам, маршалкам, а ў 1645 годзе стаў падканцлерам княства.

Цягам усяго жыцця заставаўся зацятым бібліяфілам. Так, напрыклад, узімку 1644–1645 гадоў Казімір Леў падараваў некалькі тысяч кніг бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта.

Меў таксама вялікую прыязнасць да рэлігіі. Дзякуючы яго дбанням і на ягоныя сродкі былі заснаваныя многія храмы і манастыры.

20 студзеня

1892. Нарадзіўся Рыгор Шырма

Shyrma.jpg

З’явіўся на свет будучы збіральнік і пашыральнік беларускай народнай песні ў вёсцы Шакуны каля Пружанаў у простай сялянскай сям’і.

У 1905 годзе паступіў у Пружанскае гарадское вучылішча, потым была вучоба на Свянцянскіх настаўніцкіх курсах, на літаратурным факультэце ў Седлецкім настаўніцкім інстытуце.

Захапленне беларускай народнай песняй пачалося ў раннім дзяцінстве, а ў час вучобы і настаўніцкай працы Шырма пачаў запісваць народныя песні, паданні. Створаны ім у 1922 годзе хор быў вядомы ва ўсёй Заходняй Беларусі, якая на той момант была часткай Польшчы.

Акрамя музыкі, Рыгор Шырма актыўна займаўся асветніцтвам і змаганнем з польскімі ўладамі за права навучацца на беларускай мове, за што яму даводзілася неаднаразова цярпець. Пры яго кіраўніцтве Таварыства беларускай школы стала адной з найбольш масавых беларускіх арганізацый.

Аказваў пасільную дапамогу маладым талентам: на ўласныя грошы выдаў у 1936 годзе дэбютны зборнік вершаў Максіма Танка «На этапах».

Дзень народзінаў Рыгора Шырмы ўваходзіць у Спіс памятных дат ЮНЕСКА.

21 студзеня

1818. Нарадзіўся Адам Кіркор

Вядомы археолаг, гісторык і выдавец нарадзіўся ў небагатай шляхецкай сям’і ў двары Слівін Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні, які цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Расіі.

З малых гадоў цікавіўся кнігамі, што і вызначыла яго далейшы лёс. Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі, экстэрнам скончыў Віленскую гімназію. Паступіў на службу ў Віленскую казённую палату, дзе працаваў да 1864 года.

Як і ўсе навукоўцы таго часу, адначасова займаўся ўсім, што тычылася гісторыі і культуры роднага краю. Збіраў этнаграфічныя матэрыялы, ладзіў археалагічныя раскопкі, пісаў і друкаваў артыкулы, займаўся выдавецкай справай.
Падчас паўстання 1863–1864 гадоў не падтрымаў паўстанцаў, з-за чаго апынуўся ў вельмі складанай сітуацыі, фактычна між молатам і кавадлам: паўстанцы хацелі яго пакараць як здрадніка, а расійскія ўлады забаранялі дзейнасць.

Нягледзячы на гэта, спіс зробленага Адамам Кіркорам за гады жыцця сапраўды ўражвае.

22 студзеня

1863. Пачатак паўстання 1863–1864 гадоў

kalinouski.jpg

Выступленне супраць расійскіх уладаў пачалося адначасова ў Польшчы, Беларусі і Лiтве і галоўнай сваёй мэтай ставіла аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года.

Разам з тым у лагеры паўстанцаў было некалькі плыняў, якія канкуравалі між сабой у ідэалагічным плане. Гаворка пра так званых «белых» і «чырвоных». Першыя выступалі за вяртанне РП пры захаванні існуючых парадкаў, другія я ж выступалі за радыкальныя сацыяльныя і нацыянальныя пераўтварэнні. Менавіта да іх належаў Кастусь Каліноўскі і ягоныя паплечнікі.

Паўстанне было кепска падрыхтавана, таму заканамерна пацярпела паразу, нягледзячы на гераічнае змаганне яго ўдзельнікаў. А следам за разгромам наступілі доўгія дзесяцігоддзі рэакцыі.

Важна адзначыць, што ўжо ў 1920-х гадах беларускія гісторыкі разглядалі падзеi паўстання ў агульным кантэксце барацьбы за беларускую дзяржаўнасць у ХIХ — пачатку ХХ ст.

23 студзеня

1793. Другі падзел Рэчы Паспалітай

padziel_rp_1793.jpg

У гэты дзень у Санкт-Пецярбургу было падпісана пагадненне паміж Расіяй і Прусіяй аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Аўстрыя, якая была занятая змаганнем з рэвалюцыйнай Францыяй, гэтым разам не ўдзельнічала.

За дваццаць гадоў да гэтага, у 1772 годзе, тры вялікія манархіі — Расійская імперыя, Аўстрыйская імперыя і Прускае каралеўства паставілі краіну, якая знаходзілася ў стане глыбокага палітычнага крызісу, перад фактам аб яе падзеле.

Пасля яго кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі праводзіў спробы рэфармавання палітычнай сістэмы: было абмежаванае права liberum veto, праведзена вайсковая рэформа, забаронена стварэнне канфедэрацый, і ў 1791 годзе абвешчана так званая Канстытуцыя 3 траўня. Але гэтыя пераўтварэнні не прынеслі плёну, і Рэч Паспалітая пацярпела паражэнне ў вайне з Расіяй 1792 года.

Увосень 1793 года адбыўся так званы «маўклівы сойм» у Гародні, які павінен быў замацаваць на заканадаўчым узроўні чарговы раздзел краіны.

Трэці падзел адбыўся праз два гады, пасля яго Рэч Паспалітая ўжо канчаткова знікае з карты Еўропы.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Успамiнаць Менск тут будзе не балюча: мультымедыйная фотавыстава для тых і пра тых, хто ня можа вярнуцца ў родны горад, прыяжджае з Варшавы да Вільні

Яшчэ ў кастрычніку 2022 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве, а цяпер з 1 па 15 чэрвеня 2023 ў Віленскім Беларускім...

valiancina_shauchenka
Культура

Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ

Другі фестываль традыцыйнай беларускай культуры Soncahraj падбудзецца 9, 10, 18 і 24 чэрвеня. Арганізатар фэсту Фонд «Тутака»...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча

Новы выпуск на ютуб-канале CHADANOVIČ прысвечаны самаму забароненаму беларускаму літаратару Альгерду Бахарэвічу і яго,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

Апошнія навіны

    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча: мультымедыйная фотавыстава для тых і пра тых, хто ня можа вярнуцца ў родны горад, прыяжджае з Варшавы да Вільні
    Культура
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип