• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.10.2022 | Гісторыя Каляндар

Каляндар з 24 па 30 кастрычніка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


24 кастрычніка

1945. Дзень ААН

vsemirnyj-den-oon_rect_6c75c303e3ce88bc4a10a7f0c2a6b3d5.jpg

У гэты дзень уступіў у сілу Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Яшчэ ў красавіку—чэрвені 1945 года прадстаўнікі пяцідзесяці краін стварылі Арганізацыю Аб’яднаных Нацый, якая мусiла стаць механізмам «прадухілення новай сусветнай вайны».

А 26 чэрвеня 1945 года ў Сан-Францыска прадстаўнікамі дзяржаў-заснавальніц, сярод якіх была і нашая краіна, быў урачыста падпісаны Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Ад імя Беларусі подпіс пад тым дакументам пакінуў тагачасны камісар замежных справаў БССР Кузьма Кісялёў.

Статут ААН — гэта шматбаковае міжнароднае пагадненне, якое засноўвае міжнародную арганізацыю ААН і ўступіла ў сілу 24 кастрычніка 1945 года, пасля таго, як было ратыфікавана пастаяннымі членамі Савета Бяспекі ААН і большасцю іншых дзяржаў, якія яго падпісалі.

У свеце гэты дзень адзначаецца як Дзень ААН.

25 кастрычніка

1902. Асвечаны мінскі мячэт

mecheti-belarus.png

У гэты дзень 120 гадоў таму быў асвечаны менскі мячэт, які стаяў калісьці ў самым сэрцы татарскага анклаву. Сёння гэта раён гасцініцы «Юбілейная».

Іслам на беларускіх землях з’явіўся болей за 600 гадоў таму, калі ў Вялікім Княстве Літоўскім з’явіліся першыя перасяленцы з Залатой Арды. Іх запрасіў сюды сам Вітаўт Вялікі. З часам яны склалі першую мусульманскую абшчыну, якая адыгрывала заўважную ролю ў гісторыі нашай краіны.

Першы драўляны мячэт у Мінску з’явіўся ў раёне кампактнага пражывання беларускіх татараў яшчэ ў 1599 годзе. У пачатку ХХ стагоддзя быў пабудаваны ўжо мураваны мячэт. Разбураць яго толькі ў 1962 годзе, калі будуць забудоўваць цяперашні пачатак праспекту Пераможцаў.

Знос будынкаў былой Татарскай Слабады адбываўся ў 1960–1990 гадах. 

26 кастрычніка

1959. Нарадзіўся Анатоль Сыс

1._foto_evgeniya_peseckogo.jpg

Анатоль Сыс. Фота Яўгена Пясецкага, zviazda.by 

З’явіўся на свет адзін з самых крутых беларускіх паэтаў канца ХХ стагоддзя, які быў «сам не вольны над сабой», у вёсцы Гарошкаў на Гомельшчыне ў сялянскай сям’і.

У 1982 годзе скончыў аддзяленне рускай і беларускай мовы і літаратуры гісторыка-філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Два гады адслужыў у савецкім войску. Пасля некаторы час працаваў у веткаўскай раёнцы «Перамога Кастрычніка». З 1985 года працаваў на тэлебачанні ў Мінску. Быў адным са стваральнікаў літаратурнага аб’яднання «Тутэйшыя».

Жыццё Сыса зусім кароткае — усяго 46 гадоў. Але хапіла б на некалькі іншых жыццяў. Не паводле зведаных краінаў, атрыманых перамогаў, пасадаў і прэміяў. Паводле неверагоднай напругі, з якой, мабыць, толькі і нараджаецца сапраўдная паэзія. Яго літаратурная спадчына зусім невялікая, усяго некалькі зборнікаў вершаў: «Агмень», «Пан Лес», «Сыс», «Лён».

Пасля таго, як Беларусь стала незалежнай краінай у 1991 годзе, Анатоль Сыс пачаў весці разгульны лад жыцця, які ў выніку яго і загубіў. Памёр ён 5 траўня 2005 года, не дажыўшы шасці месяцаў да 47 гадоў. 

27 кастрычніка

1430. Памёр Вітаўт Вялікі

Vitaŭt_Vialiki._Вітаўт_Вялікі_(XVIII).jpg

Гэты літоўскі гаспадар яшчэ пры жыцці стаў легендай — нездарма яго звалі Вялікім. Сын вялікага літоўскага князя Кейстута і жрыцы Біруты цягам усяго жыцця меў цвярозы розум і ўмела распараджаўся наяўнымі рэсурсамі.

Па сабе Вітаўт Вялікі пакінуў магутнае гаспадарства, плошча якога складала 900 тысяч квадратных кіламетраў. Гэта была дзяржава ад Пскоўскай мяжы да Чорнага мора, ад Акі да Галічыны. Пасля перамогі над крыжакамі пад Грунвальдам у 1410 годзе Вялікае Княства Літоўскае займела бясспрэчны аўтарытэт у Еўропе.

Праўленне Вітаўта было даволі жорсткім. Ён далёка не заўсёды трымаў слова, дадзенае саюзнікам, але ўвесь час выходзіў пераможцам. Кіраваўся выключна ўласным інтарэсам. Ніхто з пазнейшых кіраўнікоў дзяржавы не займеў такога аўтарытэту. Пасля яго смерці пачаліся феадальныя войны і разлад у дзяржаве.

Увосень 1523 года ў Кракаве выйшла з друку паэма Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра», дзе часы праўлення Вітаўта Вялікага называліся росквітам дзяржавы, а ягоная асоба характарызавалася выключна кампліментарна.

Па іроніі лёсу адзіная дачка Вітаўта правіла ў Маскоўскай дзяржаве. 

28 кастрычніка

1884. Нарадзіўся Фларыян Ждановіч

Flaryjan_Ždanovič._Флярыян_Ждановіч_(1920-29).jpg

Адзін з заснавальнікаў беларускага тэатру атрымаў прафесійную адукацыю ў Варшаве. У 1911 годзе так натхніўся прыкладам Ігната Буйніцкага, які з гастролямі свайго тэатру быў у Мінску, што вырашыў стварыць уласную трупу.

А 15 жніўня 1913 года ў Радашкавічах быў пастаўлены спектакль «Паўлінка». Гэта быў адзін з першых паказаў знакамітай п’есы Янкі Купалы — у студзені яна ішла ў Вільні, а ў лютым у Санкт-Пецярбургу. На гэтай імпрэзе сярод гледачоў прысутнічаў і сам аўтар п’есы. А ўвасоблена яна была дзякуючы драматычнаму гуртку, якім кіраваў Фларыян Ждановіч.

У 1917 годзе ім было створана разам ім іншымі вядомымі беларускімі дзеячамі Першае беларускае таварыства драмы і камедыі, якое дзейнічала ў Мінску з красавіка 1917 года да сярэдзіны 1920 года. Ужо ў ліпені 1910 года ўдзельнікі таварыства далі прэм’ерную пастаноўку п’есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо». Артысты Таварыства гралі на сцэнах Мінскага гарадскога тэатра і «Беларускай хаткі», пазней у Народным доме імя Багдановіча на Ляхаўцы, бо сваёй уласнай пляцоўкі не мелі.

Фларыян Ждановіч — той самы рэжысёр, пад кіраўніцтвам якога пачынаў працаваць Беларускі Дзяржаўны Тэатр у пачатку 1920-х.

У 1931 годзе ён быў асуджаны па справе неіснуючага «Саюза вызвалення Беларусі» на высылку, якую адбываў на Беламорканале. У 1937 годзе паўторна арыштаваны і расстраляны. 

29 кастрычніка

1937. Ноч расстраляных паэтаў

Kurapaty_-_07.jpg

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя больш за сотню розных дзеячаў культуры, навукі, дзяржаўнага кіравання. У тым ліку і 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі.

Самым старэйшым з расстраляных быў Янка Нёманскі, якому было 47 гадоў, а сярод самых маладых — 26-гадовы паэт Юлі Таўбін і 25-гадовы літаратурны крытык Пётр Хатулёў. Імёны пакараных смерцю кажуць самі за сябе: Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Сташэўскі, Міхась Чарот, Платон Галавач, Валеры Маракоў, Анатоль Вольны, Ізі Харык, Тодар Кляшторны, Васіль Каваль.

Гэтая ноч была апагеем сталінскіх рэпрэсій, якія распачаліся ў пачатку 30-х гадоў. Спярша сістэма пазбавілася ад відавочных «папутчыкаў рэвалюцыі» і «нацдэмаў», якіх арыштоўвалі і высылалі з Беларусі за нібыта датычнасць да няісных контррэвалюцыйных арганізацый. А потым дайшлі і да адносна лаяльных.

Рэпрэсіі працягваліся да 1938 года і мелі нават закрануць жывых класікаў беларускай літаратуры і бясспрэчных аутарытэтаў — Якуба Коласа і Янку Купалу, але ў выніку гэты канвеер быў спынены. У другой палове 50-х гадоў, пасля развянчання культа Сталіна, большасць з расстраляных і рэпрэсаваных у 30-я літаратараў будуць рэабілітаваны.

Дакладная лакацыя пахавання ахвяраў дагэтуль невядомая: урочышча Курапаты разглядаецца толькі як меркаванае месца. 

30 кастрычніка

1579. Адкрыты Віленскі ўніверсітэт

ab40a25e9bd3307736e36089487ac908.jpg

Віленскі ўніверсітэт створаны паводле прывілея Стэфана Баторыя, які быў выдадзены ў 1578 годзе. Але афіцыйнай датай ягонага адкрыцця лічыцца 30 кастрычніка 1579 года, калі рымскі Папа Грыгорый XIII сваёй булай зацвердзіў прывілей караля.

Навучальная ўстанова стала найбуйнейшым асветніцкім цэнтрам у рэгіёне, які даваў дыпломы ва ўсіх кірунках ведаў. Нават пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай Віленскі ўніверсітэт працягваў працу і да 1823 года стаў найбуйнейшым універсітэтам у Расійскай імперыі, які па колькасці студэнтаў пераўзыходзіў нават Оксфард.

Універсітэт акумуляваў вальнадумную моладзь былой Рэчы Паспалітай: акурат у яго сценах з’явіліся таемныя таварыствы філаматаў і філарэтаў. Гэта справакавала хвалю рэпрэсіяў і арыштаў: больш за сотню студэнтаў аддалі пад суд, у тым ліку Адама Міцкевіча.

Увайшоў у гісторыю Віленскі ўніверсітэт як інкубатар нацыянальнай эліты: польскай, літоўскай і беларускай. Сярод яго вядомых навучэнцаў Ігнат Дамейка, Юзаф Крашэўскі, Томаш Зан, Тэадор Нарбут, Чэслаў Мілаш, Юльюш Славацкі, Ян Чачот і многія іншыя.

Пасля паразы паўстання 1830–1831 гадоў установа, якая стала духоўным апірышчам мяцежнікаў, была закрыта рэскрыптам Мікалая I ад 1 траўня 1832 года.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

Апошнія навіны

    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    Пра што размаўляюць з Вясной у гукальных песнях і прычым тут «Купалінка»
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип