• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.09.2022 | Грамадства Каляндар

Каляндар з 26 верасня па 2 кастрычніка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


26 верасня

1976. Памерла Леаніла Чарняўская

Чарняўская.jpg

У гэты дзень у Ленінградзе ва ўзросце 83 гадоў пайшла з жыцця жонка Максіма Гарэцкага Леаніла Чарняўская, вядомая беларуская перакладніца, пісьменніца і настаўніца. 

Нарадзілася ў вёсцы Таргуны на Віцебшчыне ў сялянскай сям’і. Скончыла Марыінскае вышэйшае вучылішча ў Вільні ў 1910 годзе. З 1911 да 1918 года працавала настаўніцай пачатковай школы на Дзісненшчыне. З 1919 года выкладала беларускую мову ў знакамітай Віленскай беларускай гімназіі. 

З 1923 года жыла і працавала ў Мінску, куды пераехала разам са сваім мужам, які пасля арышту польскімі ўладамі і зняволення ў Лукішскай турме, вырашыў выехаць у БССР. Затым сям’я перабралася ў Горкі. Была ў прыязных адносінах з многімі калегамі, у прыватнасці перапісвалася з Якубам Коласам. 

З 1932 года жылі ў Кіраве ў Расіі, дзе адбываў высылку Максім Гарэцкі. З 1947 года і да смерці жыла ў былой сталіцы Расійскай імперыі. 

У друку Леаніла Чарняўская дэбютавала ў 1919 годзе са зборнікам «Віленскія гульні». Першае апавяданне апублікавала праз два гады ў віленскай газеце «Наша думка». Леаніла Чарняўская — аўтарка чытанкі для дзяцей «Родны край», якая вытрымала некалькі перавыданняў, а таксама шэрагу кніг прозы і перакладаў на беларускую мову твораў Элізы Ажэшкі, Радзьярда Кіплінга ды іншых сусветнавядомых аўтараў. 

Пахавана на Паўднёвых могілках.

27 верасня

1882. Нарадзіўся Міхаіл Кахановіч

Michał_Kachanovič._Міхал_Кахановіч_(1910-19).jpg

З’явіўся на свет у сям’і святара ў вёсцы Вялікія Лукі на гістарычнай Наваградчыне. Меўся пайсці па бацькавым шляху, але рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гадоў у Расійскай імперыі ўнеслі свае карэктывы.

У 1910 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Харкаўскага імператарскага ўніверсітэта. Па яго сканчэнні працаваў выкладчыкам гісторыі ў Вільні.

У 1915 годзе перабраўся ў Магілёў, дзе працу выкладчыка спалучаў з публіцыстычнай і палітычнай дзейнасцю. Відны дзеяч беларускага нацыянальнага руху на Магілёўшчыне.

З канца 1918 года зноў у Вільні. Першы дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Актыўны беларускі дзеяч у міжваеннай Польшчы. Быў сябрам пасольскага клубу.
У 1925 годзе выехаў у БССР, дзе распачалася палітыка беларусізацыі і на якую з вялікім спадзевам глядзелі беларусы ў эміграцыі.

Арыштаваны ў 1933 годзе па справе так званага «Беларускага нацыянальнага цэнтру». Прысуджаны да расстрэлу, які быў прыведзены ў выкананне 17 траўня 1934 года. У 1956 годзе рэабілітаваны.

28 верасня

1937. Расстраляны Уладзіслаў Галубок

Uładzisłaŭ_Hołub_(Hałubok)._Уладзіслаў_Голуб_(Галубок)_(1929).jpg

Уладзіслаў Голуб — а менавіта так гучыць сапраўднае прозвішча вядомага беларускага драматурга і рэжысёра — з’явіўся на свет на станцыі Лясная ў сям’і рабочага-чыгуначніка. Дзед Галубка браў удзел у паўстанні 1863–1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Пачатковую адукацыю атрымаў у царкоўна-парафіяльнай школе ў Мінску. На жыццё зарабляў самымі рознымі заняткамі, але зазвычай гэта была нізкакваліфікаваная праца.

Дэбютаваў са сваімі літаратурнымі тэкстамі на старонках «Нашай Нівы» ў 1906 годзе. З 1917 года ў тэатральнай справе. У 1920-я гады ягоны вандроўны тэатр, які называўся «Трупа Галубка», быў ці не самым папулярным у Беларусі.

Быў прызнаны і савецкай уладай. У 1928 годзе Уладзіславу Галубку першаму з тэатральных дзеячаў рэспублікі было прысвоена ганаровае званне народнага артыста БССР.

Арыштаваны ў 1937 годзе органамі НКУС і ў тым жа годзе расстраляны ў Менску ці пад Менскам. Рэабілітаваны пасмяротна праз 20 гадоў Вярхоўным Судом БССР.


29 верасня

1959. Нарадзіўся Вітаўт Мартыненка 

martynienka_04.jpg

Самы вядомы беларускі музычны крытык з’явіўся на свет у Мінску. У 1982 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ, пасля чаго працаваў на розных пасадах у газеце «Чырвоная змена» і беларускім тэлебачанні.

Актыўна прасоўваў беларускую музыку ў познесавецкі перыяд і часы атрымання краінай незалежнасці. У сваіх калонках адкрываў для беларусаў новыя жанры і гурты, палемізаваў з іншымі крытыкамі. Выдаткоўваў уласныя сродкі на стварэнне і прамоцыю беларускай музыкі. 

Вітаўт Мартыненка — аўтар некалькіх грунтоўных кніжак па музыказнаўстве, якія распавядаюць пра многія малавядомыя беларускія гурты і напрамкі: «Праз рок-прызму» (1989), «222 альбомы беларускага року і не толькі» (2006), «Rock on-line» (2010). Першыя дзве кнігі былі напісаныя ў суаўтарстве з іншым вядомым музычным крытыкам і сябрам Вітаўта Мартыненкі — Анатолем Мяльгуем. 

У канцы чэрвеня беларускі гурт Relikt выдаў альбом «Byli, Jość, Budziem», дзе на вокладцы змешчаны стылізаваны партрэт Вітаўта Мартыненкі. 

«Гэтым альбомам мы хацелі аддаць даніну павагі тым, хто рупіўся на ніве беларушчыны» — адзначылі тады музыкі. 

Творчая спадчына Вітаўта Мартыненкі на ніве беларускай культуры як след усё яшчэ не ацэнена.


30 верасня

1892. Нарадзілася Зоська Верас

Зоська_Верас._1914.jpg

З’явілася на свет славутая беларуская дзяячка Людвіка Сівіцкая, а менавіта так яе звалі ў жыцці, ва ўкраінскім мястэчку Мяджыбаж у сям’і вайскоўца, які паходзіў з Гродна. 

У 1912 годзе скончыла прыватную гродзенскую жаночую гімназію, а ў 1914 годзе агародніцка-пчалярскія курсы ў Варшаве. З маладых гадоў брала ўдзел у беларускім руху: у 1913–1916 гадах была сталай наведніцай гуртка беларускай моладзі ў Гродна. 

У 1916–1917 годзе працавала ў мінскай філіі Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Была заўсёдніцай знакамітай «Беларускай хаткі». Была ў рамантычных стасунках з яшчэ адным вядомым беларускім дзеячам — Фабіянам Шантыром, які быў у першым часовым урадзе Савецкай Беларусі. 

З 1923 года стала пражывала ў Вільні, дзе не адышла ад беларускай справы. Была ў добрых стасунках з многімі культурнымі і палітычнымі дзеячамі. Пакінула каларытныя ўспаміны аб сваім жыцці. 

Друкавацца пачала ў 1907 годзе, а па-беларуску з 1911 года. Аўтарка кніг прозы, паэзіі і перакладаў на беларускую мову. 

Памерла ў кастрычніку 1991 года.


1 кастрычніка 

1992. Памёр Мікалай Бірыла

Мікалай_Бірыла.png

Вядомы беларускі мовазнавец нарадзіўся ў верасні 1923 года ў вёсцы Скварцы на Міншчыне. Там жа, дзе за 14 гадоў да яго з’явіўся на свет пісьменнік Лукаш Калюга. 

У часе вайны браў удзел у партызанскім руху. 

У 1947 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут. Па сканчэнні інстытута 6 гадоў працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва Акадэміі навук, затым два гады займаў ужо пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка. У 1956–1958 гадах — прафесар кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта.

З 1959 года — загадчык сектараў тэрміналогіі, сучаснай беларускай мовы і культуры мовы Інстытута мовазнаўства АН БССР. З 1977 года адначасова выконваў абавязкі акадэміка-сакратара, у 1982–1992 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН Беларусі, з 1992 года — саветнік пры Прэзідыуме АН Беларусі. У 1982–1992 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук».

Аўтар цэлага шэрагу навуковых прац у самых розных сферах вывучэння беларускай мовы і некалькіх слоўнікаў. Даследаваў паходжанне беларускіх прозвішчаў і ўласных імёнаў.


2 кастрычніка 

1937. Расстраляны Лукаш Калюга

Сапраўднае імя гэтага пісьменніка — Канстанцін Вышына. Нарадзіўся 1909 годзе ў вёсцы Скварцы непадалёк ад Дзяржынска. Як і многія ў той час, быў з сялянскай сям’і.

калюга.jpg

У часе навучання ў тэхнікуме ў Мінску завядзе знаёмствы з беларускімі дзеячамі культуры. Сярод іх будзе і арыгінальны паэт Сяргей Астрэйка, з якім Лукаш Калюга будзе сябраваць да самага скону. У абодвух даволі трагічна склаўся жыццёвы лёс.

У 1920-х гадах ён пачынаў з краязнаўчай працы. Далей — рэдагаваў у Беларускім Дзяржаўным Выдавецтве. Напрыканцы 1920-х далучыўся да літаратурнага аб’яднання «Узвышша». Друкаваўся ў часопісах, а ягоную аповесць «Ні госць, ні гаспадар» высока ацаніў Максім Гарэцкі.

З «Узвышша» пачаліся пакуты аўтара: у час разгрому яго спачатку называлі ў прэсе «ўзвышанскім лазутчыкам», а пасля — арыштавалі ў лютым 1933 года па адной і той жа справе, што сябра Сяргея Астрэйку. Спачатку ён быў высланы на 5 гадоў на Урал, пасля паўторна арыштаваны. Расстраляны ў Чэлябінску.

Як і большасць нашых пісьменнікаў, Лукаша Калюгу рэабілітавалі ў 1956 годзе Вярхоўным Судом БССР. Пройдзе яшчэ троху часу, і творы аўтара пачнуць друкаваць у краіне, зразумела, без аніякіх згадак пра лёс літаратара.

budzma.org


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Забавы

Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі

Як добра вы ведаеце мясціны, дзе нарадзіліся і жылі знакамітыя беларусы? Давайце праверым!  Прапануем прайсці...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце

Анлайн-каталог карцін рэпрэсаваных мастакоў стварылі ў «Доме творцаў». Вось ужо больш як год гэты праект Сержука...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Арабскі срэбны дырхем, якому 1250 гадоў, знойдзены падчас раскопак на месцы старога Менска. Пра цікавую знаходку...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае

Адэпты «русского мира» накінуліся на святога Губерта — нябеснага заступніка Гародні і галоўны сімвал яе еўрапейскасці....

Апошнія навіны

    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава
    Музыка
    Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»
    Літаратура
    Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

Афіша

  • 29.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя фотакнігі «Minsk» у Варшаве

  • 28.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 28.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску
  • 28.09Прэзентацыя беларускага нумара часопіса «Tygiel Kultury» ў Лодзі
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 29.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип