• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
27.06.2022 | Культура Каляндар

Каляндар з 27 чэрвеня па 3 ліпеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.
Чытайце, думайце, рабіце высновы.

27 чэрвеня

1707. Расійскае войска ўзяло Быхаў

vajna.jpg

У гэты дзень адбылося ўзяццё наймацнейшай фартэцыі Вялікага Княства Літоўскага расійскімі войскамі падчас Паўночнай вайны.

Сама Паўночная вайна паміж Расіяй з аднаго боку і Швецыяй з другога вялася праз жаданне валодаць Усходняй Прыбалтыкай і Балтыйскім морам. Яна працягвалася 21 год і ўцягнула многія іншыя дзяржавы.

Рэч Паспалітая выступіла ў ёй на баку Швецыі. Аднак так было не адразу, бо далучылася да вайны яна толькі ў 1704 годзе, калі каралём быў абраны Станіслаў Ляшчынскі, не без падтрымкі шведаў.

Скончылася вайна перамогай Расіі, што зафіксавана падпісаннем Ніштацкай мірнай дамовы ў 1721 годзе. Гэта даволі важны момант у гісторыі суседняй дзяржавы.

28 чэрвеня

1942. Загінуў Янка Купала

Класік беларускай літаратуры прыехаў у Маскву ды пасяліўся ў аднайменнай гасцініцы за дзесяць дзён да гэтага.

Паводле сведчанняў сучаснікаў, пачуваўся ён у той час не самым лепшым чынам. Выглядаў значна старэй за свае гады, меў праблемы са здароўем. Вайна, якая вымусіла Купалу пакінуць родны край, таксама зрабіла сваю справу.

Па ўсім відаць, ён цяжка пераносіў эвакуацыю пад Казанню, дзе жыў разам з жонкай з восені 1941 года. Беларускага жыцця там не было, знаёмыя і сябры былі хіба што наездамі, ратавала адно перапіска.

Да канца так і не вядома, што ж насамрэч адбылося ў той ракавы дзень. Забойства? Самагубства? Як так атрымалася, што паэт упаў у лесвічны пралёт? Гісторыкі і неабыякавыя да беларускай літаратуры дагэтуль гадаюць, прапаноўваючы свае версіі.

29 чэрвеня

1940. Дэпартацыя з Заходняй Беларусі

depart_1940.jpg

У гэты дзень пачалася трэцяя хваля высылкі з тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая годам раней увайшла ў склад БССР.

Гэтым разам высылцы ў Сібір або Казахстан падлягалі асобы, якія з тых ці іншых прычынаў уцяклі з нямецкай зоны акупацыі. Агулам было выслана 23 тысячы чалавек.

Першая хваля высылак была праведзена яшчэ ў лютым, калі 50 тысяч чалавек, найперш асаднікаў і членаў іх сем’яў, а таксама работнікаў лясной аховы адправілі ў Сібір і Казахстан.

У час другой хвалі, якая адбывалася ў красавіку, высылцы падлягалі асобы, якія абвінавачваліся ў адданасці польскаму ўраду і падрыхтоўцы ваенных дзеянняў супраць савецкай улады.

Рэпрэсіі закраналі ў першую чаргу ўсіх тых, хто меў «класава варожае» паходжанне.

30 чэрвеня

1965. Нарадзіўся Лявон Юрэвіч

Аўтарытэтны знаўца спадчыны беларускай эміграцыі з’явіўся на свет у Мінску. Маці даследчыка, Алена Юрэвіч, была вядомай лінгвісткай. Яшчэ за савецкім часам Лявон Юрэвіч браў удзел у дзейнасці нефармальных беларускіх аб’яднанняў, у тым ліку і легендарнай «Майстроўні».

jurevic-liavon.png

Скончыўшы філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, паступіў у аспірантуру Інстытута літаратуразнаўства пры Акадэміі Навук БССР.

У 1993 годзе Лявон Юрэвіч выехаў у ЗША, дзе ўзяўся за вывучэнне архіваў беларускай эміграцыі. Менавіта ён рабіў змястоўныя інтэрв’ю з патрыярхамі беларускай дыяспары, даследаваў фотаздымкі і артэфакты. З таго часу выйшла безліч кніг, зборнікаў і артыкулаў, укладзеных спадаром Лявонам.

На сёння Лявон Юрэвіч — адзін з найбольш аўтарытэтных і абазнаных даследчыкаў беларускай дыяспары ў свеце. Мае дзве навуковыя ступені: у філалогіі і бібліятэказнаўстве. Сябар Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНіМ) у Нью-Ёрку.

1 ліпеня

1569. Люблінская унія

Акт аб злучэнні Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ў адну дзяржаву — Рэч Паспалітую — набыў моц у час чарговага палітычнага крызісу.

Lublin_Union_1569.png

Літва была ў той момант выматаная шматлікімі вайсковымі канфліктамі, ішла Лівонская вайна з Масковіяй, абвострыліся ўнутраныя супярэчнасці. Гэтай сітуацыяй скарысталіся палякі, якія абвесцілі аб далучэнні Падляшша і Украіны, што да гэтага ўваходзілі ў склад ВКЛ, да сваёй дзяржавы.

Паслы ВКЛ, якія ў пачатку 1569-га моўчкі пакінулі Люблін, былі вымушаныя вярнуцца і падпісаць унію: весці вайну на два франты было наўпрост немагчыма. Сам акт прадугледжваў уніфікацыю заканадаўства, стварэнне аднаго Сойма і Рады, немагчымасць вонкавых дамоваў без ведама адзінага кіраўніцтва краіны. Пазіцыя Жыгімонта Аўгуста таксама адыграла фатальную ролю.

Эпоха Рэчы Паспалітай стала для ВКЛ расцягнутай у часе стагнацыяй: палякі не выконвалі абавязкаў што да вайсковай дапамогі, але і ў цэнтральнае кіраўніцтва вялікалітўскія эліты не пускалі. Для Польшчы ж новадалучаныя землі сталі «падарункам д’ябла»: утрымаць агромністыя ўкраінскія землі не было магчымасці, а палітыка лацінізацыі і выкачвання рэсурсаў спрыяла наступным паўстанням, якімі карысталася Масква.

Па меркаванні некаторых гісторыкаў, менавіта Люблінская ўнія 1569 года не дазволіла русінам, якія ў будучыні стануць беларусамі (часткова) і ўкраінцамі, стаць адзінай палітычнай нацыяй. Цяпер складана меркаваць аб тым, як бы магло быць, але перадумовы для гэтага дакладна былі.

2 ліпеня

1927. Акт каранацыі іконы Маці Божай Вастрабрамскай

karanacyja_aut.jpg

У гэты дзень 95 гадоў таму ў Вільні адбыўся ўрачысты акт каранацыі іконы Маці Божай Вастрабрамскай. Аб гэтай падзеі знаходзім згадку ў тагачаснай беларускай прэсе:

«2 ліпня адбылася ўрачыстая каранацыя цудоўнага абразу Маці Божай Вострабрамскай пры ўдзеле вышэйшых прадстаўнікоў цывільнай і духоўнай улады і многіх тысячаў багамольцаў з усіх куткоў Дзяржавы».

Дэталёвае даследаванне і кансервацыя іконы былі праведзены Янам Руткоўскім у 1927 годзе, акурат перад яе каранацыяй. Па тэхніцы, грунтоўцы і складзе фарбаў было вызначана, што ікона створана ў другой палавіне XVI стагоддзя, хутчэй за ўсё італьянскім мастаком. Але дакладна аўтарства так і не ўдалося вызначыць.

Абраз Маці Божай Вастрабрамскай — адна з галоўных хрысціянскіх святынь Беларусі і Літвы, цудатворны абраз Маці Божай, які знаходзіцца ў віленскай Вострай браме. Адносіцца да рэдкага тыпу выявы Багародзіцы без дзіцяці на руках. Шануецца хрысціянамі ўсіх канфесій.

У якасці ілюстрацыі — фотаздымак працэсіі з віленскай газеты «Беларускае слова».

3 ліпеня

1876. Нарадзілася Алаіза Пашкевіч

Ałaiza_Paškievič._Алаіза_Пашкевіч_(1904).jpg

Беларуская паэтка з’явілася на свет у шматдзетнай шляхецкай сям’і ў фальварку Пешчын. Яе бацькі мелі вялікую гаспадарку, частку якой нават здавалі ў арэнду. Першая адукацыя, якую яна атрымала, была хатняй. Потым паступіла ў Віленскае прыватнае вучылішча. Вучылася цягам усяго жыцця.

Актыўная грамадзянская пазіцыя вымусіла яе да эміграцыі з Расійскай імперыі. Спачатку ў Аўстра-Венгрыю, а потым і ў іншыя краіны. Цягам жыцця паспела пабываць у Фінляндыі, Швецыі, Італіі, Германіі, Францыі. Дзе яна не забывалася і на беларускую справу.

Алаіза Пашкевіч была сярод тых, хто ствараў першую беларускую палітычную партыю — Беларускую Сацыялістычную Грамаду. Першая канферэнцыя гэтай партыі адбылася менавіта ў яе кватэры.

Пісаць пачала яшчэ ў 1902 годзе, а друкавацца годам пазней. Аўтарка паэзіі, прозы, публіцысткі і артыкулаў навуковага характару. Найбольш вядомы яе псеўданім — Цётка.

Жонка вядомага літоўскага дзеяча Сцяпонаса Кайрыса, які быў адным з падпісантаў акту аб незалежнасці Літвы 16 лютага 1918 года.

Памерла ў ноч на 5 лютага 1916 года ад наступстваў тыфу.

Чытайце яшчэ:

Ад Купалы да Леніна, ад Кракава да Рыма: неверагодная Алаіза Пашкевіч

  

Л. Г., budzma. org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

«Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства»: гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны

Гісторык-папулярызатар, экскурсавод, грамадскі актывіст Цімафей Акудовіч — ініцыятар вялікай колькасці праектаў. Ён кіраўнік...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Па старонках «Вожыка». Як беларусы за савецкім часам адпачывалі

Гартаючы падшыўкі флагмана сатыры БССР, можна вызначыць цікавыя нюансы гісторыі айчыннай мадэлі летняга адпачынку, піша...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва

Таямнічы запал, ці Формула поспеху мастачкі Алесі Скарабагатай

«Пабываўшы аднойчы на выставе Алесі Скарабагатай, вы напэўна запомніце гэтае імя. Яе карціны адрознівае яркая...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»

Вашай увазе — апошняя публікацыя з цыкла гутарак Юрася Залоскі з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым. Гэтым...

Апошнія навіны

    Асоба
    «Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства»: гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны
    Грамадства Гісторыя
    Па старонках «Вожыка». Як беларусы за савецкім часам адпачывалі
    Культура Мастацтва
    Таямнічы запал, ці Формула поспеху мастачкі Алесі Скарабагатай
    Грамадства Літаратура
    Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
    Кіно Краіна
    Мінкульт Беларусі шукае «таленавітых маладых кінематаграфістаў»
    Культура
    Дом-музей I з'езда РСДРП у Мінску змяніў колер. Будынак пачалі рамантаваць
    Літаратура Беларуская мова
    Васіль Каваль — пісьменнік з моцнай сувязі з зямлёй, вёскаю, сялянствам
    Гісторыя
    Падчас раскопак на тэрыторыі музея «Стары Менск» была знойдзена сенсацыйная знаходка
    Музыка
    «Мне хацелася даць сігнал, што мы чуем адзін аднаго»: Света Бень запісала новы альбом
    Грамадства Музыка
    Затрымалі Святлану Герасімовіч, маці спявачкі Рыты Дакоты
    Грамадства Адукацыя
    Не стала прафесара Анатоля Федарука, выбітнага знаўцы сядзібна-паркавай гісторыі нашай краіны
    Гісторыя Гатуем з «Будзьма!»
    Страва для сарматаў — хатні паштэт з курынай печані. Гатуем разам з «Будзьма!»
    Гісторыя Літаратура Беларуская мова
    Сёння дзень памяці Якуба Коласа
    Літаратура
    Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?
    Грамадства Адукацыя
    Літоўскую школу пад Воранава закрываюць. Афіцыйна — з-за «пагрозы жыццю і здароўю дзяцей»

Афіша

  • 14.08 — 13.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Астранамічная экскурсія з Віктарам Малышчыцам у Сёмкаве

  • 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 14.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 14.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 14.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 14.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 14.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 14.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • У Магілёве паставілі помнік святару Каніскаму
    • Анёл і яго цень. Два гады пасля 9 жніўня 2020-га
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM