• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.09.2022 | Каляндар

Каляндар з 5 па 11 верасня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх. 

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


5 верасня

1937. Расстраляны Анатоль Дзяркач

дзяркач.jpg

Нарадзіўся Анатоль Зіміёнка, а менавіта так звалі гэтага беларускага паэта, у красавіку 1887 года ў мястэчку Турэц на Гарадзеншчыне.

У 1904 годзе ён скончыў Навагрудскае гарадское вучылішча. Працаваў пісарам у Мінскай гарадской і земскай управах. Прымаў удзел у рэвалюцыйных падзеях, за што зазнаў пераслед: быў арыштаваны, асуджаны на высылку.

Кар’ера Дзеркача пайшла ўгору пасля 1917 года. Чалавек з добрым пачуццём гумару прыдаўся савецкім уладам. Працаваў ён у рэдакцыях газеты «Беларуская вёска» і часопіса «Беларускі піянер». А потым нават стаў рэдактарам сатырычнага выдання «Дубінка», якое было дадаткам да «Звязды».

Друкавацца з вершамі пачаў яшчэ ў 1904 годзе. Ва ўласнай творчасці не адыходзіў ад тагачаснага мэйнстрыму. Дзяркач — аўтар кніг з назвамі, якія гавораць самі за сябе: «Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў», «Качаргой па абразох», «Усім патроху...». Пісаў таксама творы для дзяцей. Займаўся перакладчыцкай справай — на беларускую мову перакладаў творы Уладзіміра Маякоўскага, Карнея Чукоўскага, Агніі Барто ды іншых.

Арыштаваны ў кастрычніку 1936 года, прысуджаны да расстрэлу. Крымінальная справа супраць Дзеркача была перагледжана і спынена Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР вясной 1957 года.

6 верасня

1933. Абмен вязнямі паміж СССР і Польшчай

аляхновіч-тарашкевіч.jpg

У гэты дзень непадалёк ад чыгуначнай станцыі Коласава, на тагачаснай савецка-польскай мяжы, адбыўся абмен Францішка Аляхновіча на Браніслава Тарашкевіча. Беларуса мянялі на беларуса.

Францішак Аляхновіч, паверыўшы ў прасавецкую прапаганду ў Другой Рэчы Паспалітай, выправіўся ў сталіцу БССР. Ён спадзяваўся далучыцца там да правядзення беларусізацыі, але ўжо ў пачатку 1927 года быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў лагераў. Пакаранне адбываў на Салаўках. 

Браніслаў Тарашкевіч акрамя беларускай справы ў міжваеннай Польшчы актыўна займаўся палітыкай, меў выразна прасавецкія пагляды, праз што падвяргаўся пераследу. Некалькі разоў будзе трапляць за краты і атрымліваць вялікія тэрміны. Апошні раз яго асудзяць у 1932 годзе на 8 гадоў турмы. Гэты прысуд Тарашкевіч будзе адбываць збольшага ў гарадзенскай турме.

Пасля абмену лёсы абодвух складуцца трагічна, але будзе хаця б нейкая перадышка.

Браніслаў Тарашкевіч акажацца ў Маскве, дзе будзе працаваць у Міжнародным аграрным інстытуце. У пачатку траўня 1937 года ён будзе арыштаваны як «крупнейший белорусский нацдем». А праз год, 29 лістапада 1938 года, яго расстраляюць у мінскай турме.

Францішак Аляхновіч будзе жыць ў Вільні, дзе вернецца да творчасці. Менавіта там ён напіша сваю знакамітую аповесць «У капцюрох ГПУ», дзе ўпершыню раскажа пра савецкія лагеры. У часе вайны пойдзе на супрацу з немцамі, за што будзе забіты невядомымі.

7 верасня

1764. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі стаў каралём

Stanisław_II_August_Poniatowski.png

Надзвычай супярэчлівая і неверагодна цікавая асоба гэтага апошняга манарха Рэчы Паспалітай выклікае інтарэс і гарачыя спрэчкі неабыякавых да гісторыі ў нашым рэгіёне і цяпер.

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі быў тым чалавекам, які прыкладаў намаганні, каб выратаваць сваю краіну ад эканамічнага і палітычнага хаосу, але, як часта бывае ў рэальнасці — толькі прыспешыў ейны скон. Для свайго часу ён быў даволі прагрэсіўным правіцелем. 

Менавіта пры ім была рэфармаваная грашовая сістэма, будаваліся каналы і мануфактуры, падтрымліваўся гандаль, з Еўропы запрашалі эканамістаў і прадпрымальнікаў. А ў 1791 годзе была прынятая Канстытуцыя — першая ў Еўропе і другая пасля амерыканскай. Разам з тым працягваліся працэсы паланізацыі: ВКЛ усё болей губляла суб’ектнасць у межах супольнай дзяржавы.

У 1772 годзе Рэч Паспалітая зведала падзел сваіх тэрыторый, які быў арганізаваны трыма суседнімі манархіямі: Расіяй, Аўстра-Венгрыяй і Прусіяй. Пасля яго Станіслаў Аўгуст Панятоўскі рабіў захады па рэфармаванні палітычнай сістэмы краіны. Але гэтыя пераўтварэнні не прынеслі плёну, і краіна, зведаўшы яшчэ два падзелы, перастала існаваць.

8 верасня

1922. Нарадзіўся Альгерд Малішэўскі

Algerd_Malisheuski.jpg

У гэты дзень сто гадоў таму ў Бабруйску нарадзіўся вядомы беларускі мастак Альгерд Малішэўскі.

Маладым чалавекам прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне. У 1952 годзе скончыў факультэт жывапісу Харкаўскага мастацкага інстытута. Актыўны ўдзельнік мастацкіх выставак з 1956 года, з 1965 года сябра Беларускага саюза мастакоў. У 1977 годзе атрымаў званне «Заслужаны дзеяч мастацтва БССР».

Працаваў ва ўсіх жанрах станковага жывапісу. Яго творчасці ўласцівы адкрытая эмацыянальнасць, імкненне да жывапісна-пластычных пошукаў. Аўтар карцін «Мы вернемся», «Гады вайны», «Салдаты — сыны Радзімы», «Хатынь», «Маці», «Пратэст супраць вайны», «Металургі», «Сяброўкі», «Брыгада», «Партрэт студэнта». Аўтар лірычных пейзажаў «Міншчына», «Вясна», «Калы», «Вясна ў Чыжоўцы» і інш.

Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы. Вучыў жывапісу многіх вядомых цяпер мастакоў. Адам Глобус, які вучыўся ў Малішэўскага, пакінуў пра яго каларытныя ўспаміны.

Памёр у канцы лістапада 1989 года.

9 верасня

1992. У Мінску адкрылася прадстаўніцтва ААН

оон.jpg

Роўна 30 гадоў у Беларусі афіцыйна пачало працу прадстаўніцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

З гісторыі ведаем, што БССР была сярод тых 50 дзяржаў-заснавальніц, якія падпісалі Статут ААН у чэрвені 1945 года. Ад імя Беларусі ў Сан-Францыска подпіс пад тым дакументам пакінуў камісар замежных справаў БССР Кузьма Кісялёў.

Цікава, што першапачаткова савецкае кіраўніцтва спрабавала правесці ў склад ААН прадстаўнікоў усіх пятнаццаці саюзных рэспублік, але заходнія дыпламаты такі крок не падтрымалі. Таму акрамя ўласна СССР у ліку дзяржаў-заснавальніц аказаліся толькі дзве саюзныя рэспублікі — БССР і УССР. Афіцыйна — за вялікі ўклад у перамогу над фашызмам і за вялікія страты ў часе вайны.

Пасля развалу СССР і з’яўлення незалежнай Беларусі сувязь з ААН не перарвалася. Былі падпісаны адпаведныя дамовы паміж урадам Рэспублікі Беларусь, ААН і Праграмай развіцця ААН, якія інстытуцыявалі дзейнасць прадстаўніцтва ў нашай краіне.

Адметна, што прадстаўніцтва ААН у Беларусі — першае з 8 прадстаўніцтваў ААН, якія былі створаны ў краінах СНД па ініцыятыве Бутраса Бутраса-Галі, тагачаснага Генеральнага сакратара ААН.

10 верасня

1893. Нарадзіўся Аляксандр Ляўданскі

Лявданский_Александр_Николаевич.jpg

Быў родам з Барысаўшчыны. Пасля навучання ў Маскве і Смаленску з 1927 году стала пражываў у Мінску і займаўся вывучэннем беларускай даўніны. Быў у археалагічнай камісіі пры Інбелкульце. Працаваў загадчыкам аддзела археалогіі пры Беларускім дзяржаўным музеі, дацэнт БДУ.

Аляксандр Ляўданскі першым пачаў ладзіць археалагічныя экспедыцыі ў Савецкай Беларусі. Капаў Оршу, Полацк, Заслаўе, Віцебск, Барысаў. Зрабіў класіфікацыю гарадзішчаў Жалезнага веку, распісаў арэалы археалагічных культураў, апісваў гаспадарку і матэрыяльную культуру тагачасных насельнікаў краю. У 1920-х — 1930-х гадах выйшаў з дзясятак ягоных працаў.

Аляксандр Мікалаевіч — бацька беларускай савецкай археалогіі. Шмат у якіх сферах быў пачынальнікам, піянерам. Менавіта ён выказаў думку, што гарадзішчы культуры штрыхаванай керамікі ў Цэнтральнай Беларусі належалі балцкім плямёнам.

Паводле ілжывага абвінавачання быў арыштаваны, асуджаны, расстраляны ў жніўні 1937 года. Рэабілітаваны ў 1958 годзе.

11 верасня

1938. Адкрыты дом-музей Міцкевіча ў Наваградку

музей.jpg

Заснаваны дом-музей Адама Міцкевіча ў Наваградку быў яшчэ ў сярэдзіне верасня 1920 года. Але для наведнікаў установа адкрыла свае дзверы толькі праз 18 гадоў. Цікава, што ў міжваеннай Польшчы вялікая ўвага надавалася акурат музеям, у тым ліку — у Заходняй Беларусі.

Для Другой Рэчы Паспалітай тое было жыццёвай неабходнасцю, бо ў тым ліку праз музейныя экспазіцыі да мясцовага насельніцтва даводзілася абгрунтаванне польскай прысутнасці ў рэгіёне. Асобу Адама Міцкевіча тады выкарыстоўвалі не толькі палякі, але і літоўцы. Кожны з бакоў бачыў яго сімвалам сваёй ідэалогіі.

У 1941 годзе музей напаткала бяда: у будынак трапіла бомба, калекцыі загінулі. Аднаўленне пачалося пасля вайны, у 1950-х. Сучасны ж выгляд сядзіба набыла напрыканцы 1980-х: яе рэканструявалі па ўзорах ХІХ стагоддзя, дах пакрылі дранкай, дабудавалі флігель, свіран, альтанку і калодзеж.

Адметна, што ў гэты ж дзень, але ўжо ў 1992 годзе быў адкрыты помнік Адаму Міцкевічу аўтарства Валяр’яна Янушкевіча.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

valiancina_shauchenka
Музыка

Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»

Гурт Botanic Project выдаў новы альбом пад назвай «Музыка сфер», анансуюць музыкі ў сваіх сацсетках. Новая праца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі

Савецкая гістарычная школа спарадзіла ўстойлівы вобраз: сялянскае саслоўе да 1917 года толькі і рабіла, што пакутавала,...

Апошнія навіны

    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна

Афіша

  • 29.05

    Анлайн-лекцыя «Таемнае жыццё метафар: як яны фармуюць вашу рэальнасць і як вы можаце іх змяніць»

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип