• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.02.2023 | Каляндар

Каляндар з 6 па 12 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы. 


6 лютага

1898. Нарадзіўся Леў Акіншэвіч

5b813165667f96afdb56bf7d5f8a8364.jpg

Гэты беларускі гісторык з’явіўся на свет у Санкт-Пецярбургу, але ягонае жыццё было цесна звязана з Украінай. 

У 1916 годзе ён скончыў калегію Паўла Галагана ў Кіеве, куды пераехалі бацькі. У 1916–1917 гадах вучыўся на юрыдычным факультэце Кіеўскага ўніверсітэта. Там далучыўся да беларускага нацыянальнага руху, быў сябрам Кантрольнай камісіі беларускай арганізацыі ў Кіеве. У 1918 годзе прыняў грамадзянства БНР.

У 20-х гадах ён працаваў ва Украінскай акадэміі навук, супрацоўнічаў з Інбелкультам і Беларускай акадэміяй навук, якая вырасла з яго. З 1933 года — прафесар Нежынскага педінстытута. Быў звінавачаны ў беларускім і ўкраінскім нацыяналізме і звольнены. Пасля вайны жыў на эміграцыі. Працаваў у цэнтры па вывучэнні СССР у Вашынгтоне, супрацоўнічаў з БІНіМам. 

Леў Акіншэвіч — добры прыклад асобы, чыя спадчына адначасова належыць беларусам і ўкраінцам. Народжаны ад бацькі-беларуса, ён значную частку свайго жыцця правёў ва Украіне. Тут пачалася яго навуковая дзейнасць, з украінскай гісторыяй і правам звязана большасць яго публікацый. Не дзіва, што нашыя паўднёвыя суседзі ўспрымаюць гэтага гісторыка як свайго.

7 лютага

1881. Нарадзіўся Рамуальд Зямкевіч 

m7127zh1ofa5chg7v878ax3jh6934ekh.jpg

Гэты вядомы збіральнік старадрукаў і рукапісаў з’явіўся на свет у Варшаве ў сям’і выхадцаў са Случчыны. Паводле адукацыі Рамуальд Зямкевіч быў інжынерам-механікам, а паводле паклікання — зацятым кніжнікам. 

Ён не толькі калекцыянаваў, але і публікаваў прыдбанае. Пісаў і аўтарскія тэксты для той жа «Нашай Нівы». Дзякуючы працы Зямкевіч многа вандраваў не толькі па рэгіёне былой Рэчы Паспалітай, але таксама і ў Еўропе. Гэта істотна пашырала дыяпазон росшукаў беларускіх кніг. 

Цягам жыцця ён сабраў вялізную калекцыю рарытэтаў, якая захоўвалася ў Варшаве. У віхуры Другой сусветнай вайны асноўная частка бібліятэкі была страчана. Сам Зямкевіч быў арыштаваны немцамі і адпраўлены ў Асвенцім, дзе і загінуў. 

Ягоная жонка Леонія Зямкевіч, якая была рэдактаркай польскага сацыя-дэмакратычнага часопіса «Святло», таксама была зацятай збіральніцай рукапісаў, старадрукаў і каштоўных дакументаў.

8 лютага

1863. Канвенцыя аб супрацы Расіі і Прусіі ў справе падаўлення паўстання

У гэты дзень міністр замежных спраў Расіі і генерал-ад’ютант караля Прусіі падпісалі канвенцыю аб узаемадапамозе ў барацьбе супраць паўстанцаў у Польшчы, Літве і Беларусі.
Гэта была адна з прычынаў, чаму паўстанцы пасля паразы паўстання імкнуліся трапіць у сталіцу Францыі або Брытаніі, дзе пачуваліся адносна камфортна. Прынамсі, ім дакладна не пагражала перспектыва катаргі або смерці. 

У 1864 годзе ў Мемелі была надрукавана вялікім накладам у перакладзе на літоўскую мову «Гутарка старога», вядомая таксама, як «Гутарка старога дзеда» або проста «Гутарка». Ананімны твор, які карыстаўся папулярнасцю яшчэ да ўласна паўстання. Улады Прусіі канфіскавалі ўсе 10 тысяч асобнікаў, а за яго распаўсюд сувора каралі. 

Варта разумець, што манархіі Цэнтральнай Еўропы таго часу традыцыйна выступалі супраць рэвалюцыйных настрояў, каб тыя не перакінуліся да іх. Гэтак сама Аўстрыя ў свой час выступіла супраць рэвалюцыйнай Францыі, з-за чаго не прыняла ўдзел у другім падзеле Рэчы Паспалітай 1793 года.

mbid0pywx1xa2c21q171u0biyk75vv3v.jpg
П. Сергіевіч «К. Каліноўскі і В. Урублеўскі на аглядзе паўстанцаў» (1959)

9 лютага

1913. Першая пастаноўка «Паўлінкі»

l5bq9a5gbgavhuv1d21oi44tpyapbsgk.jpg

«Паўлінка» — гэта дасціпная гісторыя пра тое, як маладая паненка хоча выйсці замуж насуперак бацькоўскай волі, паводле знакамітага твора Янкі Купалы. У бібліяграфіі класіка гэта не толькі першая камедыя, але яшчэ і першая п’еса, напісаная ім. 

Скончыў Купала гэты твор у пачатку лета 1912 года на хутары Акопы на Лагойшчыне, дзе нярэдка бываў у той перыяд свайго жыцця. У хуткім часе рукапіс спачатку трапіў у Санкт-Пецярбург, а потым і пабачыў свет асобным выданнем у легендарным выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца». 

Паставіў на сцэне ў Вільні купалавую п’есу драматург, адзін з пачынальнікаў беларускага тэатра Алесь Бурбіс сіламі Беларускага музычна-драматычнага гуртка ў рабочым клубе «Сокал». А на наступны год гледачы ўбачылі «Паўлінку» ўжо ўласна і ў Беларусі. 

Першая жанчына, якая выконвала ролю Паўлінкі — знакамітая беларуская дзяячка Паўліна Мядзёлка, якая была музай Янкі Купалы і якой уласна і была прысвечана п’еса.

10 лютага

1868. Нарадзіўся Карусь Каганец

576xnmi0f61s39szv2vd6okwnj2kkhyt.jpg

Адзін з пачынальнікаў беларускага адраджэння з’явіўся на свет у Табольску ў сям’і ўдзельніка паўстання 1863 года. 

З 1872 года Казімір Кастравіцкі — так насамрэч звалі Каруся Каганца — жыў на Беларусі. Вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы, Маскоўскім мастацкім вучылішчы. Адзін з арганізатараў Беларускай сацыялістычнай грамады — першай беларускай палітычнай партыі. За рэвалюцыйную агітацыю двойчы сядзеў у мінскім астрозе. 

Друкаваўся з 1893 года. Пісаў вершы, апавяданні, сцэнічныя творы, публіцыстыку, супрацоўнічаў з газетай «Наша Ніва». Распрацоўваў гістарычную тэматыку, праблемы нацыянальна-культурнага і дзяржаўна-палітычнага адраджэння Беларусі. Акрамя літаратуры займаўся таксама мастацтвам — быў графікам, мастаком і скульптарам. 

Памёр у 1918 годзе. Праз 10 гадоў пасля смерці ягоную магілу адшукаў краязнавец Мікалай Каспяровіч. А ўжо ў 1980-я гады па другім разе знайшоў пахаванне брат Міколы Ермаловіча Леанід, абапіраючыся на звесткі Каспяровіча.

11 лютага

1588. Надрукаваны Трэці Статут ВКЛ

44z8n6l4ds5yj42xyptyhcpytwt6obd9.jpg

У гэты дзень кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт ІІІ Ваза загадаў падканцлеру Льву Сапегу надрукаваць Трэці Статут ВКЛ адразу ў двух варыянтах: на старабеларускай мове і на польскай. 

Аднак ягоны загад быў выкананы толькі часткова, бо статут быў выдрукаваны ў Вільні ў друкарні братоў Мамонічаў на старабеларускай мове традыцыйнай кірыліцай. Польскамоўны варыянт Статута 1588 года з’явіўся толькі ў 1614 годзе. 

Льву Сапегу, каб працэс кнігадрукавання ішоў хутчэй, давялося ўкладаць нават уласныя грошы. І ўжо летам з’явіліся першыя асобнікі гэтага кодэкса. Сам жа Трэці Статут ВКЛ быў зацверджаны ў якасці сноўнага дакумента 28 студзеня 1588 года.

Паводле яго ВКЛ абвяшчалася прававой дзяржавай. Асобныя палажэнні дзейнічалі на Беларусі нават пасля яе ўваходжання ў склад Расійскай імперыі і былі адмененыя толькі ў 1840 годзе.

12 лютага

1798. Памёр Станіслаў Аўгуст Панятоўскі

iumxdh3fxvmlnylcc8zj2pfxaya8szvp.jpg

Апошні правіцель Рэчы Паспалітай быў абраны каралём у 1764 годзе, пасля таго, як краінай доўгі час кіравалі Аўгуст II Моцны і Аўгуст III. Абодва правіцеля арыентаваліся ў сваёй палітыцы на Расію і былі абраныя каралямі літаральна пры дапамозе расійскіх штыкоў. 

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі таксама быў фаварытам расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ, але разам з тым імкнуўся да адраджэння сваёй краіны. Менавіта за часамі ягонага кіравання ў Рэчы Паспалітай адбыўся цэлы шэраг істотных рэформаў, якія ажывілі эканамічнае і палітычнае жыццё. А ў 1791 годзе была нават прынята Канстытуцыя — першая ў Еўропе і другая ў свеце. 

Разам з тым менавіта пры Панятоўскім Рэч Паспалітая зведала тры падзелы, у выніку якіх гэтая дзяржава канчаткова перастала існаваць. У 1795 годзе ў Гродне Панятоўскі склаў з сябе паўнамоцтвы і падпісаў акт аб адрачэнні ад прастолу. 

Пайшоў з жыцця у Санкт-Пецярбургу, дзе і пахаваны.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей

Анлайн-бібліятэка Kamunikat займела абноўленую версію сайта, а таксама запусціла шэраг літаратуных ініцыятыў. ...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»

26 верасня гурт VOLSKI афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням», паведамляе «Наша Ніва»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі

Афіша

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип