Камоцкі, Астаповіч, Лялькоў – найцікавейшае трыо

Бард Алесь Камоцкі, старшыня Таварыства аховы понікаў Антон Астаповіч і каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» Ігар Лялькоў правялі сустрэчу з сябрамі гісторыка-патрыятычнага клуба “Спадчына” сярэдняй школы в. Дварэц Дзятлаўскага раёна, Гарадзенскай вобласці 30 красавіка.

p10607661

Пад час сустрэчы вучні-сябры клуба разам са сваім кіраўніком Наталляй Ляўкевіч правялі для гасцей найцікавейшую вандроўку па гісторыка-культурных каштоўнасцях і гістарычных мясцінах Дварца, пазнаёмілі з накірункамі працы клуба. Антон Астаповіч распавёў шэраг цікавых фактаў з гісторыі архітэктуры культавых пабудоў на Беларусі, дапоўніў экскурсію іншымі звесткамі і метадычнымі парадамі.

p1060781

Алесь Камоцкі выступіў перад аўдыторыяй з канцэртам, дзе прагучалі песні з яго рэпертуару розных год, а напрыканцы сустрэчы госці доўга адказвалі на пытанні маладых краязнаўцаў і слухалі напісаныя імі ж вершы і літаратурныя эсэ.

p1060783

p1060794

p1060802

p1060814

p1060800

Сустрэча адбылася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі”.

Аўтар фота: Дзяніс Гайшун

Тэгі: ,