Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш паабяцаў «напоўніць інтэрнэт» дакладнай інфармацыяй і навуковымі дадзенымі аб каранавірусе ў адказ на «пандэмію дэзінфармацыі». Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным у аўторак відэазвароце генеральнага сакратара, паведамляе «Звязда» са спасылкай на ТАСС.
«Надышоў час навукі і салідарнасці. І ўсё ж па свеце распаўсюджваецца «пандэмія дэзінфармацыі», — адзначыў ён.
«Сёння я абвяшчаю аб зваротнай ініцыятыве ААН з мэтай напоўніць інтэрнэт фактамі і навуковымі дадзенымі, накіраванымі супраць распаўсюджвання недакладных дадзеных — атруты, якая ставіць жыццё пад яшчэ большую пагрозу», — сказаў Гутэрыш.
Ён заклікаў свет аб’яднацца перад тварам пандэміі, верыць у навуку і стварэнне вакцыны.
«Для гэтага мы будзем выкарыстоўваць розныя сацыяльныя сеткі, з некаторымі з іх мы ўжо ў кантакце. Вельмі важна, каб людзі факусаваліся на фактах і навуковых дадзеных», — патлумачыў у ходзе відэабрыфінгу ў аўторак афіцыйны прадстаўнік генеральнага сакратара Стэфан Дзюжарык.
zviazda.by