Каму насамрэч належыць Горадня: беларусам ці палякам?

Выйшаў новы выпуск праекта «Хрусь і папалам». Культурна-асветніцкі партал «Будзьма беларусамі» ў супрацы з «Купалаўцамі» ламае беларусафобныя стэрэатыпы ў новым відэапраекце «Хрусь і папалам». Дапамогуць у гэтай справе блогер «daroha» Валера Руселік і ганаровы чалец «ЧынЧынЧэнэл» Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй).

«Chruś i papalam»

Напэўна ж, вы чулі ад расійскіх шавіністаў такое акрэсленне беларускай мовы: маўляў, «это русский язык, по которому потоптался сапог польского пана». Гэткі падыход агулам характэрны для погляду імперцаў з усходу на ўсё беларускае: чым менш падабенства з расейшчынай, тым больш «потоптался сапог польского пана». Не дзіва, што і нашая цудоўная Горадня ўва ўсіх гэтых антыбеларускіх стэрэатыпах выглядае як самае сапраўднае апірышча пальшчызны ў Беларусі. І гэтак здарылася, што Сяргей Мікалаевіч якраз-такі туды збіраецца на чарговую нараду. Стрррррррашна яму! Самы час тэлефанаваць Валеру Руселіку: мо ён супакоіць?