Камунікат у Горадні: бібліятэка, якой няма нідзе!

01.05.2011

img_6325

Прэзентацыя ўнікальнай бібліятэкі https://kamunikat.org/ прайшла ў горадзе над Нёманам 28-га красавіка.

Заснавальнік “Камунікату” і стваральнік і адміністратар Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Яраслаў Іванюк распавёў пра гісторыю стварэння гэтай самай вялікай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі.

У першую чаргу, як зазначыў заснавальнік, гэта – “ 7 тысяч кніг, газет і часопісаў, шматлікія размовы пра культуру, літаратурныя перадачы, навінкі беларускага выдавецкага рынку ды on-line каталогі беларускіх кнігазбораў у Беластоку, Гайнаўцы і Варшаве”.

На дадзены момант, па словах аўтара, у гэтым інтэрнэт-схроне не толькі выданні і кнігі – ёсць вельмі шмат аўдыё і ў будучым з’явяцца відэаматэр’ялы.

Ад імя аўтараў, што знаходзяцца на старонках “Камунікату” выступіў гарадзенец – прафесар Алесь Краўцэвіч. Спадар Алесь адзначыў не толькі плюсы, але і хібы гэтай бібліятэкі, – для яго прыемней патрымаць кнігу ў папяровым выглядзе.

Ад супрацоўнікаў бібліятэкі выступіла Наталя Герасімюк, якая распавяла пра складанасці працы , пра тое, што трэба захаваць старыя выданні, якія хутка загінуць у папяровым выглядзе.

Прысутныя на прэзентацыі змаглі таксама пабачыць выставу-кірмаш кнігаў, выдадзеных беларусамі Беласточчыны і атрымаць падарункі ал “Камуніката”.

Тэгі: