Канцэрт-акцыя супраць наркаманіі ў горадзе Смалявічы

08.03.2009 Музыка

Цяпер моладзь дасведчаная аб тым, што лозунг “Рок супраць наркотыкаў” – гэта тое ж самае, што “пчолы супраць мёду”. Арганізатары ды удзельнікі канцэрту-акцыі супраць наркаманіі ў Смалявічах 21 сакавіка ў адзін голас сцвярждаюць: жарт страціў актуальнасць! Зараз навучаные рок-н- ролльнымі гісторыямі поспехаў, а больш правалаў, музыкі не жадаюць паўтараць лёс Хэндрыкса, Джоплін ці Морысана.

«Кайф ад драйву куды лепшы, чым кайф ад дурману,» – упэўненыя музыкі, якія выступяць 21 сакавіка ў кінатэатры “Радзіма” (г. Смалявічы) для таго, каб сказаць наркотыкам “НЕ!” На канцэрце будуць выкананы песні шматлікіх папулярных рок-гуртоў. Ва ўдзелу ў акцыі далучыліся два гурты з горада Смалявічы («За стеклом», «С-4») і адзін – з Жодзіна («Зеркало»). Яны не знаходзяцца пад заступніцтвам нейкай грамадскай арганізацыі ці палітычнай партыі, ім не патрэбны загад “зверху”. Аб’яднацца РАЗАМ у рамках акцыі – гэта іх творчая і жыццёвая пазіцыя.

Тыя, каму падабаецца рок, панк, метал-музыка, і ў прыватнасці гурты “За стеклом”, “С-4”, “Зеркало” могуць падзяліць іх пазіцыю ў дачыненні да праблем наркаманіі і зладзіць акцыю РАЗАМ.

Мэта арганізацыі акцыі – прыцягнуць увагу моладзі раёну да праблемаў наркаманіі. Аднак паказальнікам эфектыўнасці акцыі будзе лічыцца не вялікая колькасць наведвальнікаў канцэрту, а зніжэнне колькасці наркаманаў.

Такім чынам,

Удзельнікі канцэрта-акцыі супраць наркаманіі:

*За стеклом(Смалявічы, pop-punk)
*C-4 (Смалявічы,metal-core)
*Зеркало(Жодзіна,hard-rock)

Дзе? – г. Смалявічы, кінатэатр “Радзіма”
Пачатак: 21 сакавіка 2009 а 17:00
Заканчэнне: 21 сакавіка 2009 а 21:00

Кошт квіткоў – 2000 бел. руб.

Тэгі: