Канцэрт Беларускага клубу лютністаў

02.12.2008 Музыка

Старадаўняя музыка Беларусі і Еўропы эпохі Барока

Выканаўцы:

Таццяна БЯЛЬКОВІЧ (барочная лютня)
Ірына БУСЬКО (барочная лютня)
Галіна МАЦЮКОВА (барочная флейта)
Алена МАЛЬЦАВА (скрыпка)
Дмітрый ЛЫБІН (спінет)
Ансамбль блок-флейтыстаў “BREVIS”

У праграме:

Таццяна Бельковіч і Ірына Бусько (барочныя лютні)
Эрнст Готліб Барон “Арыя”
Менуэт невядомага аўтара са Стакгольмскага манускрыпта
Сільвіюс Леапольд Вайс “Антрэ”
Капітаны трох акіянаў (кругавы танец)
Зорка графскіх узвышшаў (арыя)
Падміргні, і яна пойдзе за табой (жыга)
Варыяцыі на тэму Фоліі невядамага аўтара (з Оксфардскага рукапісу)

Галіна Мацюкова (флейта), Дзмітрый Лыбін (спінет)
Георг Фрыдрых Гендэль – Саната мі мінор для флейты траверса і клавесіна
Саната Фа мажор для блокфлейты і клавесіна
Невядомы аўтар 18 ст. – Сюіта ля мінор для малой блок флейты і клавесіна

Галіна Мацюкова (флейта), Марына Сысоева (флейта)
Фрагменты з Полацкага сшытка

Галіна Мацюкова (флейта), Алена Мальцава (скрыпка)
Георг Філіп Тэлеман – Фантазія № 2
Давід Кельнер – Кампанэлла

Ансамбль блок-флейтыстаў “BREVIS”
Брандэнбургскі канцэрт Баха № 3
Лядаў “Табакерка”
Віленскі сшытак “Гальярда”

Канцэрт Беларускага клубу лютністаў адбудзецца 6 снежня 2008 года ў Дзяржаўным Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (Мінск, Верхні горад, Музычны завулак, 5). Пачатак а 16 гадзіне.

Уваход па квітках на музейную экспазіцыю (каля 1500 руб.)

Тэгі: