Творчыя сустрэчы з маладымі бардамі Раманам Ярашам і Андрэем Касценем прайшлі ў Полацку і Наваполацку 19 лютага.
Барды правялі два акустычных канцэрты ў памяшканнях гімназіі №2 Полацка і гімназіі №2 Наваполацка.
На сустрэчах выконваліся спевы на словы Я. Купалы і У. Караткевіча.
Раман Яраш, бард, выкладчык БДПУ імя М. Танка:
“Мы спецыяльна зрабілі канцэрт паводле навучальнай праграмы па беларускай літаратуры, каб расквеціць вядомыя з дзяцінства творы. Сустрэчы праходзілі ў цёплай атмасферы, нягледзячы на дрэннае надвор’е. Мы зладзілі невялікія конкурсы з цікавымі пытаннямі. Тыя, хто адказваў правільна, атрымлівалі падарункі. Вялікую цікавасць выклікалі шматлікія музычныя інструменты, якія мы выкарыстоўвалі. У гімназіі №2 Наваполацка аматары беларускай музыкі доўга нас не адпускалі. Настаўнікі і вучні падаравалі нам з Андрэем Касценем невялікія падарункі: кніжачкі з вершамі школьнікаў і каляровыя буклеты пра родны горад”.
Ініцыятарам імпрэзаў выступіла суполка “Рубон” Наваполацкай гарадской арганізацыі “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”.
Творчыя сустрэчы прайшлі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Тэгі: Наваполацк, Полацк