Старажытныя сцены гарадзенскага тэатра лялек, пабудаваныя у 18-м стагоддзі, дапамаглі гарадзенцам адчуць увесь космас прэзентацыі гурта “Троіца”. Прэзентацыя новага альбому гурта адбылася ў горадзе над Нёманам 18-га траўня.
Новы альбом “Зімачка” быў прадстаўлены гарадзенцам у першай частцы. “Не хадзі казак”, “Зімачка”, “Мар’я”, “Калыханка”, “Як з двара – двара” – гэта толькі маленькі кавалак выступу Івана Кірчука.
Спевы-завыванні Кірчука раскрылі нешта несапраўднае, і стваралася ўражанне , што ўсе здані, якія пасяліліся ў гарадзенскім тэатры за 200 год яго існавання, спяваюць разам з ім.
Паводле словаў Кірчука, у новым альбоме на дыску зусім іншае выкананне, чым можна пачуць на канцэрце : “У вас будзе ўражанне, што пад час праслухоўвання будзе спяваць пяць Кірчукоў”.
Кірчук быў вельмі ўсцешаны тым, што першы пасля Мінска канцэрт-прэзентацыя адбываецца на яго радзіме. Спявак нарадзіўся на Гарадзеншчыне – у Лідзе.
Вясновае надвор’е і ўспамін сваіх продкаў – гэта асноўная тэма амаль двухгадзіннага выступу для гарадзенцаў. А “Яблынь моя” была выканана гарадзенцам на біс.
Тэгі: Горадня