У Лондане адбудзецца ўжо 7 канферэнцыя па беларускіх даследаваннях

Канферэнцыя служыць міждысцыплінарным форумам беларускіх даследаванняў на Захадзе.


271263684_10158307134696316_1295901864951019587_n.jpg

Школа славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў "Універсітэцкага коледжа Лонданскага універсітэта", Цэнтр Астрагорскага, Беларуская бібліятэка і Музей Францішка Скарыны запрашаюць на Штогадовую Лонданскую канферэнцыю па беларускім даследаванням.

Канферэнцыя пройдзе 18 - 19 лютага 2022 года ў гібрыдным фармаце.

Да канферэнцыі можна далучыцца па спасылцы. Удзельнікі з Беларусі могуць прыняць удзел цалкам бясплатна.

Канферэнцыя служыць міждысцыплінарным форумам беларускіх даследаванняў на Захадзе і прапануе рэдкую магчымасць зносін для даследчыкаў Беларусі.

З праектам праграмы канферэнцыі можна азнаёміцца тут. Працоўная мова канферэнцыі - англійская.