Канферэнцыя пра рэлігійныя перамены

26.11.2009 Замежжа

Цягам двух дзён у Беластоцкім цэнтры праваслаўнай культуры будзе праходзіць міжнародная канферэнцыя “Рэлігійныя перамены ў Беларусі”, зарганізаваная Беларускім гістарычным таварыствам у Польшчы.

Амаль два дзясяткі навукоўцаў прадставяць свае працы ў галіне гісторыі рэлігіяў у Беларусі. Як зазначыў старшыня таварыства Алег Латышонак, ладзячы канферэнцыю, гісторыкі маюць намер падсумаваць тыя змены, якія адбываліся ў рэлігійным жыцці беларусаў цягам тысячагоддзя.

– Пачынаем з язычніцтва і заканчваем сітуацыяй у цэрквах Беларусі ў наш час. У госці запрасілі мы гісторыкаў з Беларусі, перш за ўсё з Гародні, але таксама з Менску і Берасця. Гэта вынік сталых ужо кантактаў, займаемся супольнымі даследваннямі ўжо столькі гадоў, што будзе прыемна бачыць гасцей з гэтых гарадоў у нас.

Першыя паседжанні канферэнцыі распачнуцца 26 лістапада ў 14.30 і працягнуцца ў першай палове дня 27 лістапада. Паседжанні будуць праходзіць у памяшканні Цэнтра праваслаўнай культуры ў Беластоку па адрасе: вуліца святога Мікалая, 5.

Тэгі: ,