• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.02.2022 | Вандруем разам

Падарожжа з Жыгамонтам: Канстанцінава

«Планета Беларусь» працягвае цыкл краязнаўчых матарыялаў Юрыя Жыгамонта, якія былі надрукаваны ў кнізе «Мястэчкі і вёскі Беларусі». Гэта сумесны праект партала і выдавецтва «Беларусь». Сам аўтар на нашу ініцыятыву адрэагаваў так: «Калі гэта на карысць падарожнікаў, то я згодны. Але падкрэсліваю, што я не гісторык, я акцер, таму лепш глядзець мае перадачы пра розныя населеныя пункты Беларусі».


Вёска гэтая стала называцца Канстанцінава толькі ў другой палове XVIII ст. Раней яна звалася Слабодка. У перыяд феадалізму жыхары слабодак карысталіся часовым вызваленнем ад падаткаў. Так нашыя князі засялялі неабжытыя землі. Асабліва шмат слабодак з’явілася пасля Паўночнай вайны 1700–1721 гг. А ў 1785 г. кароль Аўгуст Панятоўскі выдаў прывілей, згодна з якім многія слабодкі сталі ператварацца ў мястэчкі. Не была выключэннем і гэтая Слабодка — сённяшняе Канстанцінава ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці.

Яндекс.КартыЯндекс.Карты — транспорт, навигация, поиск мест

70.jpg

Узнікла паселішча на старажытным вялікім шляху, вядомым пад назваю Полацкі тракт. Некалі гэты шлях звязваў Полацк і Вільню, яго называлі яшчэ «дарогай Стэфана Баторыя», ці Вітаўтаў шлях. Больш за чатыры стагоддзі гэта была найбуйнейшая дарога на нашай тэрыторыi. У свой час яна ўся была выкладзена брукам. Але сёння брук закаталі ў асфальт і колішні знакаміты шлях стаў звычайнай дарогай.


Вось па гэтым шляху і прыбылі сюды новыя ўладары Слабодкі — палкоўнік Канстанцін Хамінскі з жонкаю Ганнай. І ў 1792 г. пабудавалі тут драўляны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, на вечныя часы ахвяраваўшы са свайго маёнтка 1200 злотых ксяндзу штогод. У студзені 1793 г. тут узнікла новая парафія.

А пасля смерці Канстанціна Хамінскага ў 1803 г. Слабодку і парафію перайменавалі ў памяць заснавальніка і фундатара мясцовага касцёла. З таго часу паселішча завецца Канстанцінава.

Падчас вайны 1812 г. тут размясціліся французскія войскі і ператварылі касцёл у свой штаб. Пры адступленні мястэчка спалілі. Тады ж згарэў і драўляны касцёл. Пасля той вайны ад Канстанцінава не засталося анічога. У фальварку жыло толькі чатыры чалавекі. Але каталікі з бліжніх вёсак хадзілі маліцца менавіта сюды, у драўляную капліцу, якая захавалася на мясцовых могілках.

У 1825 г. Уладзіслаў Пашкевіч-Талаконьскі пачынае ў Канстанцінаве будаўніцтва новага мураванага касцёла. У тым жа годзе памірае яго маладая жонка — Зоф’я Пашкевіч з роду Жаромскіх. І няўцешны муж вырашае ўзвесці святы касцёл у памяць сваёй каханай. Будаўніцтва ідзе вельмі хутка і ўжо блізіцца да завяршэння, але ў 1828 г. Уладзіслаў Пашкевіч-Талаконьскі таксама пакідае гэты свет.

Дабудоўваць касцёл узяўся муж Ганны Хамінскай Станіслаў Барткевіч. Тады якраз ішла падрыхтоўка да паўстання 1830— 1831 гг. і ўсе свае грошы і сілы Барткевіч аддаў паўстанцам. Калі паўстанне задушылі, расійскі царскі ўрад, як толькі мог, пачаў абмяжоўваць уплыў каталіцкага духавенства на насельніцтва Беларусі.

А потым зноў наш народ падняўся на барацьбу за незалежнасць Беларусі-Літвы — цяпер ужо пад сцягамі Кастуся Каліноўскага. Пасля таго паўстання на каталікоў пачаўся мацнейшы ціск. Касцёлы сталі паўсюдна закрываць і перабудоўваць пад цэрквы.

Каталікі Канстанцінава доўгі час маліліся ў недабудаваным касцёле. Каб падтрымаць іх дух, Папа Рымскі Леў ХII 5 сакавіка 1878 г. перадаў сюды, у Канстанцінаўскую парафію, мошчы Святога Станіслава Косткі, Святой Кацярыны, Святога Фларыяна і блажэннага Андрэя Баболі.

Толькі ў 1895 г. з дазволу Мікалая II ціск на каталікоў крыху аслаб. І тады адсюль у Санкт-Пецярбург адправілася дэлегацыя мясцовых мужыкоў, якія дабіліся прыёму ў цара, і той даў ім дазвол дабудаваць касцёл. 80 гадоў людзі чакалі гэтага!

71.jpg

Будаўніцтва вялі мясцовыя вернікі і грошы за працу не бралі. Пашыраць касцёл расійскія ўлады не дазволілі, хаця змясціць ён мог толькі 300 прыхаджан, а парафія Канстанцінава налічвала тады 3830 вернікаў. За нейкія 8 месяцаў будаўніцтва было скончана.

72.jpg

Значную суму на будаўнічы матэрыял для касцёла дала ўдава Станіслава Хамінскага. Генерал Хамінскі, уладар тутэйшых зямель, якога жонка перажыла на 20 гадоў, быў знакаміты чалавек. Даслужыўшыся да губернатарства ў Волагдзе, ён падаў у адстаўку і разам з сям’ёй у 1878 г. вярнуўся на Беларусь, у роднае Альшэва. Мясцовая шляхта не раз выбірала яго маршалкам.

Дзякуючы Хамінскаму з’явіліся школы для простых людзей у Шэметаве, Засвіры, Кабыльніку, Камаях і іншых навакольных вёсках і мястэчках. І яшчэ шмат чаго добрага зрабіў ён для свайго роднага краю. Пахавалі Станіслава Хамінскага каля касцёла, пазней побач пахавалі і яго жонку. На помніку выбіты словы: «Адпачывай пасля працы, а справы будуць жыць вечна».

На мясцовых парафіяльных могілках захавалася каплічка-касцяніца, збудаваная Хамінскімі ў XIX ст. Перад капліцай стаіць пліта з надпісам: «Абдон Гурыновіч, памёр 27 кастрычніка 1896 г., маючы 88 гадоў. Божа, выратуй яго душу». Дык вось, гэта магіла паплечніка Кастуся Каліноўскага і роднага дзядзькі знакамітага беларускага паэта Адама Гурыновіча.

Абдон Гурыновіч жыў у Канстанцінаве і служыў у Станіслава Хамінскага камісарам. Падчас паўстання Каліноўскага разам з братам Калікстам (бацькам паэта) збіраў харч і зброю і дастаўляў у лес на хутар Малая Сырмеж, дзе знаходзіўся атрад паўстанцаў пад камандаваннем Густава Чаховіча. Пасля паўстання Абдона Іасафатавіча хацелі арыштаваць, але ўмяшаўся ў справу Станіслаў Хамінскі, які на той час быў губернатар Волагды. І Гурыновіча не арыштавалі.

73.jpg

74.jpg

У архіве канстанцінаўскага касцёла захоўваецца кніга 1859 г. пад назвай «Брацтва цвярозасці». Справа ў тым, што пасля падзелу Рэчы Паспалітай тут даволі хутка пачало распаўсюджвацца п’янства. Першымі забілі трывогу ксяндзы. І пачалі ствараць «Брацтвы цвярозасці». Дзякуючы ксяндзу Рудольфу Рыхлевічу сваё «Брацтва цвярозасці» ўзнікла і ў Канстанцінаве. У гэтае брацтва ўступалі цэлымі вёскамі! Людзі пісьмова адмаўляліся ўжываць спіртныя напоі, і калі хто парушаў свой зарок, плаціў штраф 5 рублёў. Вялізныя грошы на той час. За п’янства маглі прылюдна і розгаў усыпаць. А яшчэ чаплялі на грудзі шыльдачку «п’яніца» і вадзілі па вёсках. Праз 70 гадоў, у 1928 г. ксёндз Канстанцінаўскай парафіі Ян Яскевіч напісаў біскупу: «У парафіі п’яніц няма».


planetabelarus.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Адукацыя Беларусы свету

40 дзён без Янкі Запрудніка. Яго сям’я дзякуе ўсім, хто выказаў спачуванне з нагоды смерці

40 дзён прайшло, як адышоў у лепшы свет Янка Запруднік, патрыярх беларускай дыяспары, доктар гісторыі, палітолаг,...

valiancina_shauchenka
Гатуем з «Будзьма!»

Зразы завіўныя, як у Ягайлы на сняданак. Гатуем разам з «Будзьма»

Марылі пакаштаваць страву са стала князя ВКЛ? Мы падзелімся з вамі рэцэптам! Зразы завіўныя падавалі за часамі...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства Краіна

У Копысі адкрылі бюст Янкі Купалы аўтарства кітайскага скульптара

Скульптурную кампазіцыю з бюстам Янкі Купалы адкрылі 1 ліпеня ў пасёлку Копысь Аршанскага раёна — у месцы,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Полацку затрымалі музыку гурта «Варган» Ксенію Глот

Пра гэта напісаў яе муж і музыка Канстанцін Путронак у сваім Facebook. «Яна пайшла ў РАУС даваць тлумачэнні...

Апошнія навіны

    Гатуем з «Будзьма!»
    Зразы завіўныя, як у Ягайлы на сняданак. Гатуем разам з «Будзьма»
    Культура Грамадства Краіна
    У Копысі адкрылі бюст Янкі Купалы аўтарства кітайскага скульптара
    Грамадства
    У Полацку затрымалі музыку гурта «Варган» Ксенію Глот
    Музыка
    «Біг-Біт» – лонгплэй, які злучае пакаленьні Віктар Сямашка выдаў альбом, запісаны зь піянэрамі белроку
    Культура Мастацтва
    «Гэтая выстава як раз для тых, хто застаўся»: чым дзеляцца ў сваіх працах мастакі ў Беларусі?
    Замежжа Беларусы свету
    Тры папулярныя пытанні беларусаў пры пераездзе ў Польшчу: легалізацыя, медстрахоўка і нумар PESEL
    Грамадства
    Журналістку Таццяну Мацвееву выклікалі ў міліцыю і распытвалі пра «экстрэмісцкае фармаванне»
    Культура Гісторыя
    Як Рэч Паспалітая флот стварала.Лекцыя ад гісторыка Андрэя Радамана
    Музыка Беларуская мова Беларусы свету
    Топ-5 беларускіх трэкаў ад басіста гурта «Relikt» Змітра Наркевіча
    Гісторыя
    Дамашняя вайна роду Сапегаў
    Культура Каляндар
    «Прыйшоў Пятрок – апаў лісток». Народны каляндар беларусаў на ліпень
    Літаратура Беларуская мова Беларусы свету
    Кнігі беларускіх пісьменнікаў Альгерда Бахарэвіча і Андрэя Адамовіча трапілі ў доўгі спіс прэстыжнай польскай прэміі Angelus
    Грамадства
    Адзіны ў Беларусі музей вузкакалеек адкрыюць пад Лідай. Як купка энтузіястаў ратуе тэхніку і дарогі
    Грамадства
    У Мінску пачаліся грамадскія абмеркаванні рэканструкцыі парку Горкага
    Культура Беларусы свету
    Выйшаў альбом беларускіх святочных строяў канца ХІХ стагоддзя

Афіша

  • 02.07 — 03.07

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалле на Запаведным востраве на Глыбоччыне

  • 02.07 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 02.07 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 02.07 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 02.07 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 02.07 — 09.07Выстава Аліны Блюміс «Межы і сінякі» ў Лос-Анджэлесе
  • 02.07 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 02.07 — 24.07Выстава выпускнікоў «Глебаўкі» ў Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    • У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    • Выйшаў альбом беларускіх святочных строяў канца ХІХ стагоддзя
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM